Атава (трава): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91Bot перанёс старонку Атава, трава у Атава (трава): ВП:НА
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 19: Радок 19:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

{{agro-stub}}


[[Катэгорыя:Корм]]
[[Катэгорыя:Корм]]

Версія ад 09:43, 7 лістапада 2019

Трава на лявадзе  (укр.).

Aтава — трава, якая вырасла ў той жа год на кармавых сенажацях пасля скошвання, страўлення або выпасу свойскай жывёлы. На натуральных сенакосах ураджай сена звычайна складае 30 — 50 % ураджаю першага ўкосу.

Апісанне

Лічыцца, што атава сакавіцей і мякчэй першапачатковай травы, якая была да яе, у ёй больш пратэіну і менш клятчаткі, чым у квітнеючых раслінах кармавых траў. Атаву сушаць на сена, сілас, з яе вырабляюць травяную муку.

На пашы пасля страўлення атава адрастае некалькі разоў у залежнасці ад атаўнасці (біялагічнай здольнасці раслін адрастаць за кошт утварэння бакавых парасткаў), надвор'я і прыёмаў догляду пашы. Высокую атаўнасць на пашы маюць райграс пашавы (Lolium perenne), мятліца лугавая (Apera spica-venti), аўсяніца чырвоная (Festuca rubra), канюшына раллявая (Trifolium arvense). Ураджайнасць атавы вышэйшая ў раёнах з вільготным кліматам і на ўрадлівых глебах. Яе можна павялічыць у 2—3 разы ўнясеннем пасля скошвання (страўлення) азотных угнаенняў  (руск.), асабліва разам з паліваннем.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8