Гаўптштурмфюрар: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 25: Радок 25:
* [[Корпусныя колеры (Войскі СС)|Корпусныя колеры (Войскі СС)]]
* [[Корпусныя колеры (Войскі СС)|Корпусныя колеры (Войскі СС)]]
* [[Званні і знакі адрознення войскаў СС]]
* [[Званні і знакі адрознення войскаў СС]]

{{Reich-stub}}


[[Катэгорыя:Воінскія званні СС]]
[[Катэгорыя:Воінскія званні СС]]

Версія ад 11:37, 7 лістапада 2019

Гаўптштурмфюрар войскаў СС Макс Зела

Гаўптштурмфюрар CC (ням.: SS-Hauptsturmführer) — адмысловае званне ў СС.

У структуры Агульных СС з трох-чатырох «трупэ» (SS-Truppe) складаўся «штурм» (SS-Sturm), які можна па колькасці прыраўнаваць да армейскай роты. Гэта падраздзяленне тэрытарыяльна ахоплівала невялікі горад, сельскі раён. У штурме налічвалася ад 54 да 180 чалавек. Да 1934 года, да «Ночы доўгіх нажоў», кіраўнік штурма называўся штурмфюрар (SS-Sturmführer). Пасля 1934 года званне было зменена на гаўптштурмфюрар, што азначала тое ж самае, і знакі адрознення засталіся ранейшымі.

Знакі адрознення гаўптштурмфюрара Вафен-СС

Пасля стварэння войскаў СС у 1936 годзе званне адпавядала капітану (гаўптману) вермахта. Адпаведна гаўптштурмфюрары ў войсках СС, як правіла, займалі пасады камандзіра роты, а таксама шэраг адміністрацыйных і штабных пасад, такіх, як палкавы ад'ютант і да т.п. Гэта званне насілі вядомыя нацысцкія ўрачы Аўгуст Гірт і Ёзэф Менгеле. Таксама гэта званне насіў камендант канцлагера Плашаў Аман Гёт.

Малодшае званне
Оберштурмфюрар
Гаўптштурмфюрар Старэйшае званне
Штурмбанфюрар

Гл. таксама