Джэйш аль-Іслам: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
арфаграфія |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
* [http://www.dailymail.co.uk/news/article-3062247/The-Army-Islam-Militant-group-battling-ISIS-Syrian-regime-graduation-ceremony-featuring-1-700-soldiers-fleet-armoured-tanks.html Парад сил Армии ислама] — документальная запись{{ref-en}} |
* [http://www.dailymail.co.uk/news/article-3062247/The-Army-Islam-Militant-group-battling-ISIS-Syrian-regime-graduation-ceremony-featuring-1-700-soldiers-fleet-armoured-tanks.html Парад сил Армии ислама] — документальная запись{{ref-en}} |
||
{{stub}} |
|||
[[Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту]] |
[[Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту]] |
||
[[Катэгорыя:Сірыйская апазіцыя]] |
[[Катэгорыя:Сірыйская апазіцыя]] |
Версія ад 13:36, 7 лістапада 2019
Джэйш аль-Іслам | |
---|---|
араб. جيش الإسلام | |
| |
Іншыя назвы | Армія ісламу |
З'яўляецца часткай | Ісламскі фронт, Савет сірыйскага рэвалюцыйнага камандавання, Аперацыйны цэнтр «Вызваленне Алепа» |
Ідэалогія | ісламізм |
Этнічная прыналежнасць | арабы |
Рэлігійная прыналежнасць | Іслам суніцкага толку, Вахабізм |
Лідары |
Захран Алуш † Ісам Аль-Бувайдані |
Штаб-кватэра | Усходняя Гута |
Сфарміравана | 29 верасня 2013 |
Саюзнікі |
Саудаўская Аравія, Свабодная сірыйская армія (большасць падраздзяленняў), Ахрар аш-Шам, Фронт аль-Нусра (перыядычна), Ісламскі саюз воінаў Леванта, Армія маджахедаў |
Праціўнікі | Узброеныя сілы Сірыі[1], IДIЛ[1], НФВП-ГК, Брыгада аль-Абас, Фронт аль-Нусра (перыядычна), Файлак ар-Рахман |
Колькасць членаў | ад 12 000 да 25 000 |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Сайт | jaishalislam.com |
Джэйш аль-Іслам (араб. جيش الإسلام — «Армія ісламу») — кааліцыя сірыйскіх антыўрадавых узброеных груповак iсламiсцкага напрамку, якая сфармавалася восенню 2013 года.
Да красавіка 2018 года ўяўляла сабой найбольш магутную ўзброеную групоўку ў анклаве Усходняя Гута, у непасрэднай блізкасці да Дамаска, які супернічае за ўплыў у рэгіёне з групоўкамі «Файлак ар-Рахман» і «Фронт аль-Нусра». Штаб-кватэра і асноўныя сілы групоўкі дыслакаваліся ў горадзе Дума. У красавіку 2018 года ў выніку наступу ўрадавых сілаў была вымушаная здаць пазіцыі і цяжкае ўзбраенне і эвакуявацца на поўнач правінцыі Алепа, кантраляваную турэцкімі УС і Свабоднай сірыйскай арміяй.
Падтрымліваецца Саудаўскай Аравіяй.
Уваходзіць у спіс тэрарыстычных арганізацый, складзены сірыйскім урадам[1]. У расійскі адзіны федэральны спіс тэрарыстычных арганізацый не ўключаная[2]. Прызнана тэрарыстычнай ў Іране і Егіпце[3]. Публічна асуджае ісламісцкі тэрарызм.
У маi 2016 года Расія прапаноўвала Савету бяспекі ААН прызнаць «Джэйш аль-Іслам» тэрарыстычнай групоўкай, аднак гэта прапанова не знайшла падтрымкі[4].
Зноскі
- ↑ а б в «Syria rebel group appoints successor to slain commander»
- ↑ Единый федеральный список организаций, в том числе иностранных и международных организаций, признанных в соответствии с законодательством Российской Федерации террористическими
- ↑ Saudi Arabia blocks peace talks on Syria
- ↑ ООН не признала группировки «Ахрар аш-Шам» и «Джейш аль-Ислам» террористическими — Газета.Ru
Спасылкi
- Парад сил Армии ислама — документальная запись (англ.)