Вестэрнізацыя: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
крыніца — be-x-old:Вэстэрнізацыя |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
* {{артыкул|аўтар=[[Сяргей Кізіма]].|загаловак=Вестэрнізацыя як выклік|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=104152|выданне=[[Звязда]]|тып=[[газета]]|год=9 кастрычніка 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-10-09 195 (27310)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/104140/9kas-2.indd.pdf 2]|issn=1990-763x}} |
* {{артыкул|аўтар=[[Сяргей Кізіма]].|загаловак=Вестэрнізацыя як выклік|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=104152|выданне=[[Звязда]]|тып=[[газета]]|год=9 кастрычніка 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-10-09 195 (27310)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/104140/9kas-2.indd.pdf 2]|issn=1990-763x}} |
||
{{Стаб|Грамадства}} |
|||
[[Катэгорыя:Заходняя культура]] |
[[Катэгорыя:Заходняя культура]] |
Версія ад 14:02, 7 лістапада 2019
Вестэрнізацыя (англ.: Western — заходні) — перанакіраванне развіцця грамадства на ўзор культуры краін Захаду, што прадугледжвае засваенне заходніх ладу жыцця і моды, каштоўнасцей маралі і этыкі, стэрэатыпаў мыслення і паводзінаў. Найчасцей пераймаюцца верацярпімасць , народаўладдзе, міжэтнічная цярпімасць , свабода звестак і творчасці, эканамічны лібералізм. Звычайна праводзіцца кіраўніцтвам дзяржаваў: Вялікае Княства Літоўскае ў 16—18 ст., Маскоўскае царства на пачатку 18 ст., Японская імперыя ў другой палове 19 ст. — 20 ст. Часам выклікае супраціўленне чыноўнікаў (Мусульманскі свет , СССР), веравызнавальных супольнасцей, народнасцей і саслоўяў. У краінах, якія здабылі незалежнасць пры распадзе СССР у 1991 г., ператварылася ў амерыканізаванне . Асноўнымі рэчышчамі ажыццяўлення служаць заходнія сродкі масавай інфармацыі (перыёдыка, радыё, Сеціва, тэлебачанне), міжасабовыя і міжурадавыя зносіны з краінамі Захаду, распаўсюджанне заходніх культурных артэфактаў (адзенне, відэакасета, камп'ютарная праграма, кніга, фільм)[1].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Эдуард Дубянецкі. Вестэрнізацыя // Культуралогія / маст. Алег Глекаў, рэд. Генадзь Маслыка. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 68-69. — 384 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0277-6.
Спасылкі
- Сяргей Кізіма. Вестэрнізацыя як выклік // Звязда : газета. — 9 кастрычніка 2012. — № 195 (27310). — С. 2. — ISSN 1990-763x.