Святлана Іванаўна Новікава: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{цёзкі2|Новікава}}
{{Вучоны}}
{{Вучоны}}
'''Святлана Іванаўна Новікава''' ({{ДН|19|4|1947}}, мястэчка [[Чэрнеўка (Дрыбінскі раён)|Чэрнеўка]] [[Дрыбінскі раён|Дрыбінскага раёна]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]], [[Беларусь|Беларусі]] — {{ДС|1|7|2012}}) — беларускі матэматык<ref>[http://unicat.nlb.by/AUTH/pls/dict.prev_dic?tu=e&name_view=va_all&a_001=BY-SEK-310061&l_siz=20 unicat.nlb.by]</ref>. Ёю сістэматычна выкладзена аэд-тэорыя (тэорыя ведаў).
'''Святлана Іванаўна Новікава''' ({{ДН|19|4|1947}}, мястэчка [[Чэрнеўка (Дрыбінскі раён)|Чэрнеўка]] [[Дрыбінскі раён|Дрыбінскага раёна]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]], [[Беларусь|Беларусі]] — {{ДС|1|7|2012}}) — беларускі матэматык<ref>[http://unicat.nlb.by/AUTH/pls/dict.prev_dic?tu=e&name_view=va_all&a_001=BY-SEK-310061&l_siz=20 unicat.nlb.by]</ref>. Ёю сістэматычна выкладзена аэд-тэорыя (тэорыя ведаў).

Версія ад 21:04, 8 лістапада 2019

Святлана Іванаўна Новікава
Дата нараджэння 19 красавіка 1947(1947-04-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 2012(2012-07-01) (65 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Алег Ігнатавіч Семянкоў

Святлана Іванаўна Новікава (19 красавіка 1947, мястэчка Чэрнеўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці, Беларусі — 1 ліпеня 2012) — беларускі матэматык[1]. Ёю сістэматычна выкладзена аэд-тэорыя (тэорыя ведаў).

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і настаўніка. Адзін дзед яе быў беларускім нацыяналістам, рэпрэсаваны. Другі — уласнік маёнтка, загінуў у час рэвалюцыі 1917—1918.

Бацька — перакананы камуніст, змяніў імя Ян на Іван, адзін з арганізатараў савецкай партызанкі на Магілёўшчыне, камісар партызанскай брыгады, перажыў некалькі блакад.

У дзяцінстве Святлана Новікава захварэла на сухоты, і таму ў 1955 годзе была вымушаная пакінуць Беларусь, трапіўшы ў санаторый імя прафесара Баброва ў Крыме. Там сутыкнулася з дзейнасцю ўкраінскіх нацыяналістаў, якія актыўна асвойвалі нядаўна набыты Украінай Крым і вывучыла ўкраінскую мову.

Пад час лячэння яе бацька быў рэпрэсаваны (у выніку здрады аднаго з блізкіх сяброў, які данёс, што Іван Новікаў піша сапраўдную гісторыю партызанскага руху Магілёўшчыны. Што ставіла пад удар многіх пасляваенных начальнікаў у Беларусі) і кінуты ў савецкі канцлагер ў Сібіры. Таму пасля санаторыя Святлана ў 1961 годзе трапіла ў Краснаярск (дзе бацька быў ужо вызвалены і нават атрымаў адказную пасаду, і куды перабралася ўся яе сям’я).

У маладосці ўваходзіла ў паэтычныя гурткі Краснаярску. Пакінула паэзію, па парадзе бацькі, зразумеўшы, што напісаць другую «Іліяду» немагчыма. Нейкі час рыхтавалася яда паступлення ў Тартускі ўніверсітэт на астраномію. Але ўрэшце выбрала матэматыку.

У 16 гадоў, паступіла ў Новасібірскі ўніверсітэт на матэматычны факультэт (1963). На другім курсе выйшла замуж за дэкана матфака, кандыдата навук Віктара Шэйніна. Увосень у іх нарадзіўся сын Міця. З другога курсу як выдатніцы дазволілі вучыцца экстэрнам. На першым курсе ў якасці яе курсавой работы ўзялася за адну з рэальных праблем тэорыі функцый (на чацвёртым курсе гэты вынік быў апублікаваны на ўсесаюзнай канферэнцыі). Таму пасля сканчэння ўніверсітэта была размеркаваная ў аспірантуру. З-за хваробы сына вымушаная была прыпыніць навуковую дзейнасць. Пазней, яна лічыла гэтыя працы не вартымі ўвагі і не ўключала у свае спісы публікацый. Па размеркаванні год працавала на радыётэхнічным заводзе ў Краснаярску.

У 1973 годзе ёй удалося вярнулася ў Беларусь. На працягу года працавала ў Інстытуце прыкладных фізічных праблем БДУ (ПФП). Паспяхова рашала ноўшымі на той час матэматычнымі метадамі актуальныя задачы па здабычы нафты (у той час быў пік здабычы нафты ў Беларускім Палессі). Мела высокую ацэнку калег і кіраўніцтва. Пакінула ПФП з-за навуковай бесперспектыўнасці пастаўленых там праблем і метадаў іх рашэння.

Перайшла працаваць у Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР — які мог прапанаваць новыя задачы (такой задачай было канструяванне, на якой інстытут спецыялізаваўся ў межаў савецкага падзелу працы (спецыялізацыі) між навуковых устаноў), і быў згодны шукаць і прызнаваць новыя матэматычныя метады. Паспяхова скончыла аспірантуру (афіцыйная фармулёўка), але прадстаўленая ёй дысертацыя (з першай версіяй тэорыі ведаў) не была дапушчаная да абароны. Як і наступная падрыхтаваная ёй дысертацыя. У 1983 годзе развялася.

У 1990 годзе разам з групай вучняў звольненая з ІТК, за тое, што апублікавала свой артыкул на вядучай міжнароднай канферэнцыі па канструяванні (ШСУВ), і не ўключылі ў яго начальства у якасці першых сааўтараў.

У 1991 годзе стварыла з вучнямі Лабараторыю іерархічных многаўзроўневых сістэм. Якую і узначаліла. Першую недзяржаўную навуковую установу у дакладных навуках ў Беларусі.

У 1997 годзе на базе Лабараторыі і яе навуковых партнёраў стварыла Інстытут матэматыкі і кібернетыкі. Адзіны ў Беларусі недзяржаўны навуковы інстытут у галіне дакладных навук. І была выбраная яго дырэктарам. Падрыхтавала шэраг спецыялістаў па тэорыі ведаў: Святлана Ганчарова[2], Канстанцін Мятлюк, Уладзімір Новік, Павел Бука.

Стварэнне тэорыі ведаў

Навуковы кіраўнік Алег Семянкоў (у тыя часы — дырэктар ІТК) у канцы 1970-х прапанаваў ёй заняцца тэорыяй сістэм, у прыватнасці, тэорыяй іерархічных сістэм Месаравіча Такахары, а таксама фармальнай кібернетычнай задачай канструявання.

Рашэнне задачы канструявання запатрабавала стварэння новага матэматычнага апарату (прынцыпова новай матэматычнай тэорыі), паколькі ўсе ранейшыя матэматычныя тэорыі былі для яе непрыдатныя. Для гэтага Светланай Новікавай паслядоўна былі створаныя:

  1. фармалізм (β, β, β) (першая публікацыя 1982 год);
  2. аэд S (першая публікацыя 1985 год) (аэд — адзінка ведаў. Элінскі корань «аэд» — грэчаскае гучанне, якому адпавядае славянскае і індыйскае «вед»); пасля аэд быў грунтоўна перапрацаваны — ў
  3. аэд A («радковы выраз») — першая публікацыя 1989 год
  4. радковы выраз быў дапоўнены «графічным» (1993)
  5. на базе аэду A быў распрацаваны і прапанаваны (у 2008 годзе) дапаможны фармалізм «стрэлак». З дапамогай якога былі вырашаныя многія задачы фундаментальнай фізікі і хіміі, якія склалі змест іерархічнай механікі

А таксама шэраг менш значных фармалізмаў (палоскі) і кібернетычных алгарытмаў (вусень).

Напрыканцы жыцця Святлана Новікава працавала над кнігай «Матэматыка, свет, …», у якой выкладзены вынік распрацоўкі тэорыі ведаў. З-за заўчаснай смерці Святланы Новікавай у 2012 годзе, кніга засталася няскончанай і ў гэтым выглядзе і была апублікаваная (ў двух выданнях: 2012 і 2016 гадоў).

Пастаноўка задачы на стварэнне тэорыі ведаў

Тэорыя ведаў стваралася для:

Для гэтага Месаравічам і Такахарам незадоўга да таго былі прапанаваныя іерархічныя многаўзроўневыя сістэмы. Аднак самі іерархічныя многаўзроўневыя сістэмы — заставаліся нефармалізаваныя.

Папярэдні агляд Светланы Новікавай паказаў, што ніводная з вядомых матэматычных тэорый і тэорый сістэм, рашыць задачы канструявання (фармалізацыі іерархічных многаўзроўневых сістэм) не можа. Таксама выявіўся шэраг задач, невырашальных у межах гэтых тэорый:

Неабходная была новая тэорыя, здольная вырашыць адразу ўсе гэтыя задачы.

Адначасова новая тэорыя мусіла

Ужо першая тэорыя, створаная Святланай Новікавай, фармалізм (β, β, β), дазволіў вырашыць усе гэтыя задачы. Усе наступныя яе тэорыі захоўвалі гэтыя магчымасці. Наступныя тэорыі толькі прапаноўвалі новыя больш звязныя выразы, з улікам досведу рашэння разнастайных практычных задач (тэхнічных, фізіка-хімічных, некаторых біялагічных, сацыяльных (дэмаграфічных), вытворчых, эканамічных, дзяржаўнага будавання, асветы, пабудовы сетак улады, і інш.)

Такім чынам тэорыя ведаў упершыню ў адзіным кодзе звязала ўсе матэматычныя веды (задачы), як вырашальныя раней (вядомыя), так і раней невырашальныя.

Асноўныя вынікі тэорыі ведаў

Матэматычнае (фармальнае) рашэнне сродкамі тэорыі ведаў (аэд тэорыі) кібернетычнай задачы канструявання (дакладней канструявання-і-кіравання, design&contol), атрыманае Светланай Новікавай, дазволіла матэматычна апісваць працэс канструявання Што дазволіла матэматызаваць:

А таксама — па іншаму ўбачыць задачы за межамі чыста інжынерна-канструктарскіх:

Да задачы канструявання звяліся таксама:

Задача асветы

Пры сутыкненні з практычнымі патрэбамі асветы ў Беларусі аэд-тэорыя дазволіла Новікавай упершыню ў кібернетыцы выявіць, паставіць і вырашыць фармальную кібернетычную задачу асветы (навучання, learning, дакладней: асветы, канструявання-і-кіравання, learning&design&contol). Гэтая задача знайшла ўвасабленне ў практыцы вядзення асветы, найперш у Беларусі, а таксама ў прафесійнай асвеце ў колах кібернетыкі.

Практычныя вынікі Светланы Новікавай у тэорыі ведаў

Святланай Новікавай з дапамогай тэорыі ведаў былі атрыманыя прарыўныя вынікі ў розных галінах і рэалізавана мноства практычных праектаў. Між іх:

Матэматыка

Кібернетыка (Камп’ютары)

Інфармацыйныя

Мовы

Мастацтва

Вытворчыя

Фізіка-хімічныя

Біялогія

Сімуляцыя

Іерархічная механіка:

Пасады і ўганараванні

Сябра тэхнічных і праграмных камітэтаў канферэнцый ICED і IFAC

Сябра Інстытута матэматыкі і кібернетыкі. Дырэктар яго (1997—2012).

Прадстаўнік сеткі сувязі навукі і вытворчасці ICIMS-NOE у Беларусі (1996—2001)

Лаўрэат прэміі Платона (? год).

Мастацкая дзейнасць Святланы Новікавай

Кніга Святланы Новікавай «Матэматыка, свет, …», якая таксама мае неафіцыйную назву Манускрыпт — сканструяваная як твор сучаснага рукапіснага кніжнага мастацтва. Кніга «Матэматыка, свет, …», не прызначана для набору, а разлічаная выключна на факсімільнае ўзнаўленне. Перадрукі артыкулаў, якія складаюць другую палову гэтай кнігі — па пачатковай задуме мусілі быць перапісаныя ў стылі пачатковых рукапісных старонак. Яна спалучае як тэхналогіі і традыцыі рукапісных кніг, так і магчымасці сучасных паліграфічных тэхналогій. Манускрыпт свядома канструяваўся як сучаснае ўвасабленне традыцыі егіпецкіх навукова-тэхнічных папірусаў. Выбар кніжнай формы манускрыпту абумоўлены выключна чыста навуковай здачай данесці да чытача максімум інфармацыі.

Захавалася некалькі вершаў з часоў маладосці Святланы Новікавай.

Таксама аўтарству Новікавай належыць гімн Гродзенскага гуманітарнага ліцэю, напісаны ёй у сааўтарстве на мелодыю Паланэза Агінскага.

Святлана Новікава ў мастацтве

Гродзенскім мастаком Суравым напісаны «Пейзажны партрэт Святланы Новікавай». Партрэт быў ацэнены Святланай Новікавай як «абсалютна дакладны».

Гродзенскім мастаком Суравым таксама створаная ікона «Яблык спазнання», якая з’яўляецца адной з рэліквій Інстытута.

Святлана Новікава — адзін з асноўных герояў у Рамане Васіля Якавенкі «Абярэг», які ставіць сваёй задачай апісаць працэс мадэрнізацыі Беларусі праз лёсы некалькіх яе выбітных асоб, асабіста знаёмых аўтару «Абярэгу». Святлана Новікава адзін з галоўных герояў раману, я якім Васіль Якавенка быў амаль не знаёмы, і мусіў збіраць інфармацыю з розных крыніц. (Некаторыя з вучняў Святланы Новікавай з’яўляюцца ў «Абярэгу» эпізадычнымі персанажамі.)

Бібліяграфія

  • Свет. Матэматыка. … / Новiкава С.I. Iнстытут матэматыкi i кiбернетыкi. — Гродна : ЮрСаПрiнт, 2016. - 212 с. iл.

Зноскі

Спіс выкарыстанай літаратуры

  • Алесь Астроўскі Інтарв’ю са Сьвятланай Новікавай (чч.1-3) // Наша зямля. (сайт). Ліпень 8, 2012
  • прадмова да кнігі Светлана Новікава «Матэматыка, сьвет, …» [1].
  • спіс літаратуры з кнігі і спасылкі аб першых публікацыях у зносках да артыкулаў. Светлана Новікава «Матэматыка, сьвет, …» [2].
  • інтарв’ю аб працы Інстытута матэматыкі і кібернетыкі у беларускай прэсе 2014-17 гг.
  • Ганчарова, С. А. Геаметрычнае канструяванне на аснове матэматычных і кібернетычных механізмаў іерархічных многаўзроўневых сістэм: 05.13.12. Аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук. — Мн.: НАН Беларусі. Ін т тэхнічнай кібернетыкі, 2000. — 22 с. http://tekhnosfera.com/geometricheskoe-proektirovanie-na-osnove-matematicheskih-i-kiberneticheskih-mehanizmov-ierarhicheskih-mnogourovnevyh-sist
  • манаграфія Кастуся Мятлюка (2017) . Miatliuk Kanstantsin «Conceptual Design of Mechatronics Systems». 2017 https://pb.edu.pl/oficyna-wydawnicza/publikacje/publikacje-2017/ https://pb.edu.pl/oficyna-wydawnicza/wp-content/uploads/sites/4/2018/02/Miatluk_publikacja.pdf
  • выстаўленыя ў сеціве Публікацыі Новікавай і Інстытут матэматыкі і кібернетыкі [3],[4],[5],[6],[7],[8].
  • газетныя і журнальныя публікацыі пра Лабараторыю іерахічных многаўзроўневых сістэм, і Інстытута матэматыкі і кібернетыкі, у 90-х (Добры Вечар, Звязда, часопіс Беларусь).
  • сайту праграмы Інфарматыка https://sites.google.com/site/infarmatyka/
  • архіву Інстытута матэматыкі і кібернетыкі
  • архіваў Гродзенскага гуманітрнага ліцэю
  • раману «Абярэг» Васіля Якавенкі, дзе выкарыстаныя арыгінальныя ўспаміны вучняў Новікавай
  • матар’ялаў з архіваў Астроўскага і Якавенкі, якія не трапілі ў публікацыі

Спасылкі

  1. Светлана Новікава "Матэматыка, сьвет, ..." (2016) .
  2. Светлана Новікава "Матэматыка, сьвет, ..." (2016) .
  3. https://www.sciencedirect.com/science/article/pii/S1474667017515402
  4. https://www.sciencedirect.com/science/article/pii/S1474667017447136
  5. https://www.sciencedirect.com/science/article/pii/S1474667017447148
  6. https://www.sciencedirect.com/science/article/pii/S1474667017418398
  7. https://www.sciencedirect.com/science/article/pii/S1474667017402898
  8. https://www.sciencedirect.com/science/article/pii/S1474667017402990