Мікалай Ільіч Красоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20: Радок 20:


Прымаў удзел у арганізацыі друкавання і дастаўкі ў акупаваную Беларусь падпольнай літаратуры. Паводле ўспамінаў сына, Аляксандра Мікалаевіча Красоўскага, Мікалай Красоўскі ў тым ліку расказваў, што менавіта такім быў шлях у свет знакамітай кнігі паэзіі змагання [[Анатоль Астрэйка|Анатоля Астрэйкі]] «Слуцкі пояс».
Прымаў удзел у арганізацыі друкавання і дастаўкі ў акупаваную Беларусь падпольнай літаратуры. Паводле ўспамінаў сына, Аляксандра Мікалаевіча Красоўскага, Мікалай Красоўскі ў тым ліку расказваў, што менавіта такім быў шлях у свет знакамітай кнігі паэзіі змагання [[Анатоль Астрэйка|Анатоля Астрэйкі]] «Слуцкі пояс».
[[Файл:Atestat.jpg|alt=Атэстат Мікалая Красоўскага аб завяршэнні Полацкага педагагічнага тэхнікума ў 1930 годзе|міні|Атэстат Мікалая Красоўскага аб завяршэнні Полацкага педагагічнага тэхнікума ў 1930 годзе]]

Пасля вызвалення [[Беларусь|Беларусі]] працаваў у [[1944]] годзе сакратаром Брэсцкага абкама КП(б)Б па прапагандзе. У першыя дні вызвалення на чыгунцы Брэста стаялі цягнікі з падрыхтаванымі да вывазу ў [[Германія|Германію]] кніжнымі скарбамі. У гэты час Мікалай Красоўкі асабіста удзельнічаў у вяртанні Беларусі яе кніжнай спадчыны.
Пасля вызвалення [[Беларусь|Беларусі]] працаваў у [[1944]] годзе сакратаром Брэсцкага абкама КП(б)Б па прапагандзе. У першыя дні вызвалення на чыгунцы Брэста стаялі цягнікі з падрыхтаванымі да вывазу ў [[Германія|Германію]] кніжнымі скарбамі. У гэты час Мікалай Красоўкі асабіста удзельнічаў у вяртанні Беларусі яе кніжнай спадчыны.


Радок 43: Радок 43:


Гэтак, у запісе ад 30 красавіка [[1942]] года гаворыцца: ''«Я снова не знаю, что творится с моими котятами'' [маюцца на ўвазе жана і дачушка] ''и как они живут. Живу надеждой скоро получить хоть «маленькую пісулечку», как говорил [[Якуб Колас|Колас]]. Помнится, когда он говорил про эту пісулечку, Купала, обижаясь на немцев заявил, что: «Гітлер хацеў зрабіць мне непрыемнасць. Ён назваў маім імем вуліцу Савецкую ў [[Мінск|Мінску]]. Хіба ж гэта не непрыемнасць»?''
Гэтак, у запісе ад 30 красавіка [[1942]] года гаворыцца: ''«Я снова не знаю, что творится с моими котятами'' [маюцца на ўвазе жана і дачушка] ''и как они живут. Живу надеждой скоро получить хоть «маленькую пісулечку», как говорил [[Якуб Колас|Колас]]. Помнится, когда он говорил про эту пісулечку, Купала, обижаясь на немцев заявил, что: «Гітлер хацеў зрабіць мне непрыемнасць. Ён назваў маім імем вуліцу Савецкую ў [[Мінск|Мінску]]. Хіба ж гэта не непрыемнасць»?''
[[Файл:Дзённік М.Красоўскага.jpg|міні|Старонкі з вайсковага дзённіка Мікалая Красоўскага са згадкаю Якуба Коласа і Янкі Купалы]]
[[Файл:Дзённік М.Красоўскага.jpg|міні|Старонкі з вайсковага дзённіка Мікалая Красоўскага са згадкаю пра Якуба Коласа і Янкі Купалы]]
На старонках дзённіка раскрываюцца некаторыя абставіны выдання агітацыйнай літаратуры проціфашысцкай скіраванасці, у тым ліку сатырычнай газеты [[«Партызанская дубінка»]], лістовак.
На старонках дзённіка раскрываюцца некаторыя абставіны выдання агітацыйнай літаратуры проціфашысцкай скіраванасці, у тым ліку сатырычнай газеты [[«Партызанская дубінка»]], лістовак.



Версія ад 20:42, 9 лістапада 2019


Красоўскі Мікалай Ілліч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 снежня 1908
Месца нараджэння Полацк
Дата смерці 11 красавіка 1982
Месца смерці Мінск
Пахаванне Мінск, Усходнія могілкі
Бацька Ілля Радзівонавіч Красоўскі
Маці Кацярына Іванаўна Красоўская
Альма-матар Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці дзяржаўны дзеяч
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга; Ордэн Чырвонай Зоркі; тры ордэны «Знак Пашаны»; Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Мікалай Ілліч Красоўскі (19 снежня 1908, Полацк11 красавіка 1982, Мінск) – беларускі дзяржаўны дзеяч, выкладчык Белдзяржуніверсітэта, гісторык (кандыдат гістарычных навук)

Мікалай Красоўскі (фота 1943 года)


Біяграфія

Мікалай Ілліч Красоўскі нарадзіўся 19 снежня 1908 года ў горадзе Полацку.

Бацька Мікалая Красоўскага – Ілля Радзівонавіч працаваў мулярам-цэхавіком, працягваў слаўныя традыцыі самага старадаўняга беларускага горада. Маці – Кацярына Іванаўна – даглядала шматлікую сям'ю і гадавала дзяцей, якіх было дзесяцёра. Мікалай Красоўскі быў самым малодшым сярод дзесяці родных сясцёр і братоў (меў розніцу са старэйшым братам Сяргеем у 22 гады).

Бурлівыя падзеі пачатку XX стагоддзя прынеслі ў сям'ю гора: бацькі Мікалая Красоўскага памерлі ад лютаваўшай эпідэмііі гішпанкі і дзеці засталіся сіротамі (пасля гэтага Мікалай гадаваўся разам з чатырма сынамі старэйшага брата – Сяргея Ілліча Красоўскага).

Усталяваная савецкая ўлада прынесла магчымасць вучобы ў знядоленыя сем'і. Расхінула яна далягляды і для Мікалая Красоўскага. У 1921 годзе ён паступіў у Другую Полацкую Беларускую Узорную сямёхгадовую школу, а 13 чэрвеня 1925 году ўжо атрымаў пасведчанне аб яе завяршэнні. У 1926 годзе паступіў у Полацкі педагагічны тэхнікум, узровень адукацыі ў якім быў вельмі высокі (пазней на ягонай базы быў створаны інстытут). Тагачасны атэстат тэхнікума за №1323 сведчыць: «Красоўскі Мікола Ільліч лічыцца скончыўшым курс Тэхнікуму па школьнаму аддзяленьню і яму надаецца годнасьць настаўніка школ I кат., што сьведчыцца подпісамі і прыкладам пячаткі. Гор. Полацак, месяца травеня 30 1930г.».

Пасля завяршэння тэхнікума Мікалай Красоўскі працуе дырэктарам Ульскай школы сельскай моладзі. З жніўня 1932 па верасень 1939 года з'яўляецца дырэктарам Полацкай чыгуначна-дарожнай сярэдняй школы №59 у г.Полацку. Адначасна (з 1932 по 1937 год) вучыцца завочна на гістарычным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, па завяршэнні якога атрымлівае дыплом аб прысваенні кваліфікацыі і звання настаўніка сярэдняй школы по спецыяльнасці гісторыі. У 1932 годзе ўступіў у камуністычную партыю. З 1939 года пачаў працававаць у партыйных органах. Быў сакратаром Брэсцкага гаркама, сакратаром Брэсцкага абкама КП(б)Б.

Пачатак вайсковых дзенняў паміж гітлераўскай Германіяй і СССР сустрэў у Брэсце. Удзельнічаў у арганізацыі эвакуацыі. Браў удзел у барацьбе супраць фашысціх захопнікаў на фронце і ў тыле ворага, працаваў у Беларускім штабе партызанскага руху. У тым ліку, займаўся дакументаваннем абставінаў разгортвання партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Да нашага часу захаваліся два друкапісы адпаведных гутарак: з камандзірам партызанскага атрада імя Суворава Лявонцьевым Андрэем Лявонавічам ад 17.08.1943 і з арганізатарам падпольнага і партызанскага руху на Берасцейшчыне Жыжкам Іванам Іосіфавічам ад 23.08.1943.

Прымаў удзел у арганізацыі друкавання і дастаўкі ў акупаваную Беларусь падпольнай літаратуры. Паводле ўспамінаў сына, Аляксандра Мікалаевіча Красоўскага, Мікалай Красоўскі ў тым ліку расказваў, што менавіта такім быў шлях у свет знакамітай кнігі паэзіі змагання Анатоля Астрэйкі «Слуцкі пояс».

Атэстат Мікалая Красоўскага аб завяршэнні Полацкага педагагічнага тэхнікума ў 1930 годзе
Атэстат Мікалая Красоўскага аб завяршэнні Полацкага педагагічнага тэхнікума ў 1930 годзе

Пасля вызвалення Беларусі працаваў у 1944 годзе сакратаром Брэсцкага абкама КП(б)Б па прапагандзе. У першыя дні вызвалення на чыгунцы Брэста стаялі цягнікі з падрыхтаванымі да вывазу ў Германію кніжнымі скарбамі. У гэты час Мікалай Красоўкі асабіста удзельнічаў у вяртанні Беларусі яе кніжнай спадчыны.

Быў адным з першых, хто пачаў уздымаць тэму подзвіга абаронцаў Брэсцкай крэпасці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта таму каля тысячы прадметаў захавання з асабістых збораў Мікалая Красоўскага (у тым ліку матэрыялы часоў Другой сусветнай вайны, узнагароды) перададзеныя яго сынам, Аляксандрам Красоўскім, у Музей абароны Брэсцкай крэпасці.

Пасля Брэста Мікалай Красоўскі пэўны час працаваў у Мінску1947 па 1949 год) загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б, пазней - сакратаром Бабруйскага абкама партыі (да моманту ліквідацыі Бабруйскай вобласці). Далей быў адкліканы ў рэспубліканскія органы кіравання і працаваў загадчыкам аддзела навукі і ВНУ ЦК КПБ.

З 1959 года і да выхаду на пенсію - намеснік міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Па выхадзе на пенсію - выкладчык Беларускага Дзяржаўнага Ўніверсітэта.

Займаўся навуковай дзейнасцю. Даследаваў гісторыю вышэйшай адукацыі і абараніў кандыдацкую дысертацыю на гэтую тэму, атрымаўшы ў 1973 годзе вучоную ступень кандыдата гістарычных навук. Удзельнічаў у міжвузаўскіх канферэнцыях гісторыкаў-славістаў.

На працягу ўсяго жыцця падтрымліваў кантакты з беларускай творчай інтэлігенцыяй (у тым ліку з кампазітарам Несцерам Сакалоўскім, аўтарам музыкі да сучаснага беларускага дзяржаўнага гімна). Доўгі час сябраваў з Петрусём Броўкам, з якім пазнаёміўся яшчэ падчас вучобы ў Полацкім педагагічным тэхнікуме. Асабіста ведаў многіх беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку Янку Купалу, Якуба Коласа. Яшчэ ў 1945 годзе Народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас падараваў Мікалаю Красоўскаму віленскае выданне 1928 года сваёй знакамітай паэмы «Новая зямля» з цёплым аўтографам: «Дарагому Мікалаю Іллічу Красоўскаму на памяць ад Якуба Коласа. 8.VII.1945г.».

Быў адданым бібліяфілам. Пачэснае месца ў бібліятэцы Мікалая Красоўскага займала беларуская тэматыка: кнігі класікаў беларускай літаратуры, культурна-гістарычныя выданні.

Значным быў збор на тэму партызанскай барацьбы ў гады Другой сусветнай вайны. У тым ліку: рукапісныя партызанскія часопісы, падпольныя выданні (лістоўкі, сатырычная газета «Партызанская дубінка», кнігі з паэзіяй змагання).


Вайсковы дзённік Мікалая Красоўскага

Мікалай Ілліч Красоўскі пакінуў па сабе унікальны дакумент эпохі – дзённік часоў Другой сусветнай вайны, запісы ў якім пачынаюцца з 22 чэрвеня 1941 года і завяршаюцца 14 мая 1943 года года. Апрача асабістых запісаў старонкі дзённіка маюць звесткі адносна такіх асобаў культуры і гісторыі Беларусі, як: Янка Купала, Якуб Колас, Пятро Глебка, Пімен Панчанка, Ілля Гурскі, Анатоль Астрэйка, Алесь Кучар, Цімох Гарбуноў, Панцеляймон Панамарэнка.

Гэтак, у запісе ад 30 красавіка 1942 года гаворыцца: «Я снова не знаю, что творится с моими котятами [маюцца на ўвазе жана і дачушка] и как они живут. Живу надеждой скоро получить хоть «маленькую пісулечку», как говорил Колас. Помнится, когда он говорил про эту пісулечку, Купала, обижаясь на немцев заявил, что: «Гітлер хацеў зрабіць мне непрыемнасць. Ён назваў маім імем вуліцу Савецкую ў Мінску. Хіба ж гэта не непрыемнасць»?

Старонкі з вайсковага дзённіка Мікалая Красоўскага са згадкаю пра Якуба Коласа і Янкі Купалы

На старонках дзённіка раскрываюцца некаторыя абставіны выдання агітацыйнай літаратуры проціфашысцкай скіраванасці, у тым ліку сатырычнай газеты «Партызанская дубінка», лістовак.

Таксама вайсковы дзённік Мікалая Красоўскага мае шмат запісаў, прысвечаных складаным абставінам таго часу.

«26.06.1941: Бобруйск – бомбёжка и паника».

«18.10.1941: В поезде. Ночь на сортировочном… Я наверху вагона с боеприпасами. Налёт самолётов. Как сбили самолёт — феерверк. Отъезд из Москвы. Блок-пост». «22.06.1942: Только что получил продукты. Неожиданно и робко ко мне подошла девочка лет 10. Мне почему-то кольнуло в сердце. Я невольно вспомнил свою Томульку. Девочка со слезинкой произнесла: «Дядя!» - и дальше говорить не могла — расплакалась. Когда я ее расспросил, что с ней, она скороговоркой рассказала, что ее папа тоже военный, что они едут 2 недели и что у них нет ни куска хлеба… Мы собрали все, что было у нас в вагонах: хлеба, булок, сахару, печенья и отдали детям, которых множество было в вагонах. Дети! Сколько им пришлось перенести в этой войне! Они вынесли больше, чем взрослые. А сколько их погибло на дорогах от Бреста и Белостока при отходе. Их холодные обезображенные трупы взывают о мщении!»

«28.09.1942: «Вечером получили извещение, что ночью 24-го числа немцы, переодевшись партизанами, вместе с полицейскими сняли незаметно часовых и заняли Пудоти [вёска ў Віцебскай вобласці], перебив часть актива. Это в ту ночь, когда я уехал из Бора и Пудоти. Если бы несколько часов, и кто знает, как повернулась бы фортуна. А может быть и лучше было бы, может хоть чем помог бы»?

Узнагароды

1.Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.

2.Ордэн Чырвонай Зоркі.

3.Тры ордэны «Знак Пашаны».

4.Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Крыніцы

1.Рукапіс: вайсковы дзённік Мікалая Ілліча Красоўскага (Сшытак 1 ахоплівае перыяд з 22 чэрвеня 1941 года по 22 верасня 1942 года; Сшытак 2 ахоплівае перыяд з 22 верасня 1942 года па 14 мая 1943 года).

2.Областное совещание по пропаганде // Заря. Орган Брэсцкага абкама КП(б)Б і выканкама Абласнога савета Дэпутатаў Працоўных №66 (660) ад 01.10.1944.

3.Собрание областного партийного архива // Заря. Орган Брэсцкага абкама КП(б)Б і выканкама Абласнога савета Дэпутатаў Працоўных №74 (668) ад 22.10.1944.

4.Николай Ильич Красовский. Некралог // Вечерний Минск. Красавік 1982г.

Бібліяграфія

1.Красоўскі, Мікола. Грыбаедаў у Брэсце (1813 – 1816гг.) / [Штомесячны літаратурна-мастацкі часопіс «Полымя»] Красавік 1947.

2.Красовский, Николай Ильич. Высшая школа Советской Белоруссии : Ист. Очерк . 1963.

3.Красовский, Николай Ильич. Высшая школа Советской Белоруссии: История, события, факты. 1972.

4.Героическая оборона: сборник воспоминаний об обороне Брестской крепости в июне ― июле 1941 г. / [Институт истории Академии наук БССР, Музей героической обороны Брестской крепости; составители: М. И. Глязер и др.; редколлегия: И. С. Кравченко и др.].1963.