Пралетарый (кінатэатр, Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Removing Pralietaryj,_Miensk.jpg, it has been deleted from Commons by Sealle because: per c:Commons:Deletion requests/File:Pralietaryj, Miensk.jpg.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:
|Беларуская назва = Пралетарый
|Беларуская назва = Пралетарый
|Арыгінальная назва = Пролетарый
|Арыгінальная назва = Пролетарый
|Выява =
|Выява = Пролетарый.jpg
|Подпіс выявы =
|Подпіс выявы =
|Шырыня выявы =
|Шырыня выявы =

Версія ад 16:32, 18 лістапада 2019

кінатэатр
Пралетарый
Пролетарый
Файл:Пролетарый.jpg
53°54′07″ пн. ш. 27°33′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Менск
Архітэктурны стыль канструктывізм
Архітэктар Герасім Якушка
Дата заснавання 1934
Дата пабудовы 1934 год
Асноўныя даты

жнівень 1934адкрыты

24 чэрвеня 1941зруйнаваны
Дата скасавання 1941
Статус знішчаны
Map

«Пралета́рый» (арыг. «Пролета́рый») — колішні кінатэатр у Мінску. Размяшчаўся па вул. Савецкай, 87 насупраць Цэнтральнага сквера на месцы сучаснай Кастрычніцкай плошчы, недалёка ад скрыжавання вул. Энгельса з пр. Незалежнасці. Будынак кінатэатра ў стылі канструктывізм пабудаваны паводле праекта вядомага беларускага архітэктара Герасіма Якушкі.

Гісторыя

З 1907 года на вуліцы Захар'еўскай на першым паверсе правай часткі чатырохпавярховага дома ўладальніка Поляка працаваў кінатэатр «Ілюзіён», які меў вялікую папулярнасць. Паводле паведамлення газеты «Звязда», у чэрвені 1924 года ў былым памяшканні кінатэатра «Ілюзіён» адкрыўся новы кінатэатр «Пралетарый» на 300 месцаў. Пазней кінатэатр, верагодна, быў перайменаваны, бо ў шэрагу публікацый адзначалася, што 15 ліпеня 1924 года ў тым жа памяшканні па вул. Савецкай, 87 прыняў першых гледачоў новы кінатэатр «Чырвоны факел». У кастрычніку 1928 года тут арганізавалі прагляд фільмаў для дзяцей, і кінатэатр атрымаў назву «Юны піянер». У гэтым статусе ён праіснаваў некаторы час, пакуль да яго не вярнулася ранейшая назва — «Пралетарый»[1].

На пасяджэнні Сакратарыята Мінскага гарадскога камітэта КП(б)Б 1 красавіка 1932 года было прынята рашэнне: «На працягу будаўнічага сэзону г.г. пераабсталяваць кіно „Пролетарый“, зрабіўшы яго на 600—700 мейсц, шляхам дабудовы глядзельнай залі». Праект рэканструкцыі быў выкананы Герасімам Якушкам у вельмі кароткі тэрмін і прадугледжваў не павелічэнне ўмяшчальнасці старой глядзельнай залы, а ўзвядзенне новага будынка[1].

Новы кінатэатр «Пралетарый» быў адкрыты ў жніўні 1934 года. Па ўмяшчальнасці ён быў другім паводле велічыні пасля кінатэатра «Чырвоная зорка». На яго экране дэманстраваліся як савецкія, у тым ліку і беларускія, так і замежныя фільмы. Напрыклад, 13 верасня 1938 года адбыўся паказ знакамітага фільма Чарлі Чапліна «Агні вялікага горада»[1].

У 1938 годзе кінатэатр закрылі на рэканструкцыю паводле праекта архітэктара Герасіма Якушкі, у выніку якой умяшчальнасць залы павялічылася да 1000 месцаў. Пасля рэканструкцыі кінатэатр атрымаў новую назву — «Радзіма»[1].

21 чэрвеня 1941 года ў кінатэатры «Радзіма» прайшло апошняе ў горадзе даваеннае грамадскае мерапрыемства: вячэрняя дэманстрацыя фільма «Франтавыя сяброўкі», паўночнае вясёлае выступленне «Тэа-джаза» і а 0:20, ужо 22 чэрвеня 1941, — дадатковы сеанс фільма. 24 чэрвеня 1941 года а 9:40 нямецкая авіяцыя пачала асабліва масіраваную эшаланаваную бамбардзіроўку Мінска. Кінатэатр і прылеглыя да яго будынкі цалкам выгарэлі і ўяўлялі сабой скрыні-руіны. Пасля вайны гэты квартал горада не аднавілі[1].

Архітэктура

Вуліца Савецкая і кінатэатр «Пралетарый» (крайні правы)

Фасад будынка быў заглыблены адносна фронту фасадаў суседніх будынкаў і рэзка кантраставаў з імі канструктывісцкім характарам свайго кампазіцыйнага рашэння. Паводле вобразнага рашэння і функцыянальнай структуры ён стэрэатыпна ўспрымаецца як фасад жылога дома з крамнымі вітрынамі на першым паверсе, што абумоўлена абмежаваннямі, у якіх ажыццяўлялася распрацоўка функцыянальна-планіровачнага рашэння — прыстасаванне вузкай прасторы, 15 м па шырыні, паміж будынкамі пад размяшчэнне аб'ёму глядзельнай залы значнай умяшчальнасці з забеспячэннем нарматыўных выхадаў з яго, а таксама фае з касавым вестыбюлем і шэрагам дапаможных памяшканняў. Пры гэтым вырашалася задача рацыянальнага выкарыстання параўнальна невялікай прасторы над аб'ёмам кінатэатра, якая была адведзена пад жылыя памяшканні. Пра прыналежнасць будынка інфармаваў толькі аб'ёмны надпіс на атыку — «КIНО» і ўнізе над сцяной-вітражом, зашклёнай вертыкальнымі палотнамі ў выглядзе «гармоніка»  — «ПРОЛЕТАРЫЙ»[1].

Уваход у новы кінатэатр прадугледжваўся праз ўваходную зону будынка, які прылягаў да яго злева — былога кінатэатра «Ілюзіён». Таксама на першым паверсе гэтага будынка размяшчаліся касавы вестыбюль, туалеты з курыльняй і невялікая більярдная[1].

Фае і кіназала планіровачна размяшчаліся паслядоўна ў глыбіню дваровай тэрыторыі. У фае з вышынёй столі 5,5 м быў запраектаваны балкон-антрэсоль, арыентаваны ў бок вітража вонкавай сцяны. Уваход у фае і на балкон размяшчаўся з боку вестыбюльнай зоны, у глядзельную залу — праз два праёмы ў тарцовай сцяне фае пад балконам. Кіназала з найбольшай вышынёй столі каля 8 м, шырынёй прыкладна 15 м і даўжынёй звыш 33 м у месцы размяшчэння месцаў для гледачоў мела нахіленую падлогу і невялікі балкон над кінаапаратнай. Праектная ўмяшчальнасць залы складала 600 месцаў. Выхад гледачоў пасля сеансу забяспечваўся праз 7 дзвярных праёмаў і праз тамбур на тэрыторыю ўнутранага двара[1].

Уваход на жылыя паверхі спраектаванага будынка ажыццяўляўся праз калідор і лесвічныя маршы ў аб'ёме жылога дому, які прылягаў справа да будынка кінатэатра[1].

Унутрывуглавыя балконы на жылых паверхах будынка кінатэатра ўспрымаліся як завяршэнні гарызантальных чляненняў фасадаў суседніх будынкаў, што забяспечыла іх кампазіцыйна-ансамблевую ўзаемасувязь. Памер і форма аконных праёмаў жылых паверхаў вырашаны ў канструктывісцкай манеры — амаль стужачнае шкленне з праёмамі на ўсю шырыню пакояў, з вузкімі міжаконнямі і трохстворкавымі рамамі. Паводле праекта ўсе паверхі мелі аднолькавае вырашэнне вокнаў, пазней форма і колькасць аконных праёмаў верхняга паверху былі зменены на шэраг вузкіх вертыкальных, што ў пэўнай ступені ажывіла агульную кампазіцыю фасада. Быў уведзены глухі франтон па вышыні да ўзроўню карнізаў суседніх будынкаў і казыркі над вуглавымі балконамі верхняга паверху, што ў яшчэ большай ступені забяспечыла кампазіцыйную сувязь з суседнімі фасадамі[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Жутяев Ю. Кинотеатр «Пролетарий» [об архитектурном проекте: Минск] // Архитектура и строительство № 2, 2015. — С. 60-62.

Спасылкі