Дай дарогу!: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Brubaker610 (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі Тэг: рэдактар вікітэксту 2017 |
||
Радок 25: | Радок 25: | ||
}} |
}} |
||
'''Дай дарогу!''' — [[Беларусь|беларускі]] [[панк-рок]] гурт. Утвораны ў [[1998 год у гісторыі музыкі|1998]] годзе ў [[Горад Брэст|Брэсце]]. |
'''«Дай дарогу!»''' — [[Беларусь|беларускі]] [[панк-рок]] гурт. Утвораны ў [[1998 год у гісторыі музыкі|1998]] годзе ў [[Горад Брэст|Брэсце]]. |
||
Лаўрэат прэмій «[[Музычная прэмія Даём рады|Даём рады]]» ([[Еўрарадыё]], [[Горад Мінск|Мінск]]) у намінацыях «Гурт года» і «Альбом года» ў [[2012 год у гісторыі музыкі|2012]] годзе<ref name="autogenerated6">[http://euroradio.fm/dayom-rady-pa-panku-abnoulenyya-day-darogu-i-rezinovyy-dom-na-bis “Даём рады” па-панку: абноўленыя “Дай дарогу!” і “Резиновый дом” на біс] / [[Еўрарадыё]]</ref>, уладальнік персанальнай узнагароды ад мінскага клуба [[RE:PUBLIC]] у намінацыі «Самы шалены канцэрт» у 2012 годзе, пераможца «Добробаттл» (па выніках інтэрнэт-галасавання) на «Доброфест 2014»<ref>[http://myfest.ru/dobrofest/?id=fbdobrofest-1159 Доброфест — Торжественное вручение кубка ДОБРОБАТТЛ-2014… | Доброфест.]</ref>, лаўрэат прэміі Rock Profi 2015 у намінацыі «Артыст года»<ref>[http://euroradio.fm/volski-day-darogu-i-tonqixod-peramozhcy-premii-rock-profi Вольскі, Дай Дарогу і Tonqixod — пераможцы прэміі Rock Profi] / [[Еўрарадыё]]</ref>. |
Лаўрэат прэмій «[[Музычная прэмія Даём рады|Даём рады]]» ([[Еўрарадыё]], [[Горад Мінск|Мінск]]) у намінацыях «Гурт года» і «Альбом года» ў [[2012 год у гісторыі музыкі|2012]] годзе<ref name="autogenerated6">[http://euroradio.fm/dayom-rady-pa-panku-abnoulenyya-day-darogu-i-rezinovyy-dom-na-bis “Даём рады” па-панку: абноўленыя “Дай дарогу!” і “Резиновый дом” на біс] / [[Еўрарадыё]]</ref>, уладальнік персанальнай узнагароды ад мінскага клуба [[RE:PUBLIC]] у намінацыі «Самы шалены канцэрт» у 2012 годзе, пераможца «Добробаттл» (па выніках інтэрнэт-галасавання) на «Доброфест 2014»<ref>[http://myfest.ru/dobrofest/?id=fbdobrofest-1159 Доброфест — Торжественное вручение кубка ДОБРОБАТТЛ-2014… | Доброфест.]</ref>, лаўрэат прэміі Rock Profi 2015 у намінацыі «Артыст года»<ref>[http://euroradio.fm/volski-day-darogu-i-tonqixod-peramozhcy-premii-rock-profi Вольскі, Дай Дарогу і Tonqixod — пераможцы прэміі Rock Profi] / [[Еўрарадыё]]</ref>. |
||
Радок 137: | Радок 137: | ||
* [https://www.facebook.com/pages/%D0%94%D0%B0%D0%B9-%D0%94%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B3%D1%83/202159787350?fref=ts Старонка на Facebook] |
* [https://www.facebook.com/pages/%D0%94%D0%B0%D0%B9-%D0%94%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B3%D1%83/202159787350?fref=ts Старонка на Facebook] |
||
* [https://www.instagram.com/daidarogu/ Дай дарогу!] [https://www.instagram.com/daidarogu/ у Instagram] |
* [https://www.instagram.com/daidarogu/ Дай дарогу!] [https://www.instagram.com/daidarogu/ у Instagram] |
||
{{вонкавыя спасылкі}} |
|||
{{Dай Dарогу!}} |
{{Dай Dарогу!}} |
||
[[Катэгорыя:Панк-рок гурты]] |
[[Катэгорыя:Панк-рок гурты]] |
Версія ад 16:31, 24 лістапада 2019
Дай дарогу! | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | панк-рок |
Гады | 1998-па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Брэст |
Адкуль | Брэст |
Мова песень | руская, беларуская, польская |
Склад | Юрый Стыльскі, Аляксандр Закржэўскі, Ілля Церашчук, Андрэй Белы |
Іншыя праекты |
4 Kuba, Zolki Band |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Дай дарогу!» — беларускі панк-рок гурт. Утвораны ў 1998 годзе ў Брэсце.
Лаўрэат прэмій «Даём рады» (Еўрарадыё, Мінск) у намінацыях «Гурт года» і «Альбом года» ў 2012 годзе[1], уладальнік персанальнай узнагароды ад мінскага клуба RE:PUBLIC у намінацыі «Самы шалены канцэрт» у 2012 годзе, пераможца «Добробаттл» (па выніках інтэрнэт-галасавання) на «Доброфест 2014»[2], лаўрэат прэміі Rock Profi 2015 у намінацыі «Артыст года»[3].
Гісторыя
.
Гурт «Дай дарогу!» створаны ў маі 1998 года ў Брэсце Юрыем «Кешей» Стыльскім (музыка, тэксты, гітара, вакал) і Васілём Капылавым (музыка, тэксты, вакал)[4]. Дэбютнае выступленне групы, якое адбылося 25 чэрвеня 1998 года ў кінаклубе «Паветра» (былы кінатэатр «1 Мая», размешчаны ў гістарычным цэнтры Брэста) на канцэрце памяці ахвяраў чэрвеньскага суіцыду, стала нечаканасцю як для арганізатараў мерапрыемства, так і для саміх музыкаў.
Вообще нас там никто не ждал. Просто мы сами встали, взяли инструменты, вышли без разрешения и отыграли свой сет. Не знаю, как нас люди поняли, но мы, покидая помещение, сами испытывали легкий шок. Это было круто! Юрый Стыльскі
|
Крыху пазней у групу запрашаецца Кірыл «Кириман» Скамьін (бас-гітара). У сярэдзіне ліпеня 1998 на «Green House Studio» з дапамогай Алега «Фёдора» Фядоткіна (ударныя) група запісвае дэбютны міні-альбом «Зарубило!», які складаецца з сямі кампазіцый. Неўзабаве гэты міні-альбом быў выпушчаны на аўдыёкасетах у фармаце спліта з дэмазапісам праекта Киндерсюрприз Алега «Патяма» Сцепанюка «Покупаем волосы»[5].
У чэрвені 1999 года міні-альбом «Зарубило!» быў дапісаны да паўнавартаснага альбома. Запіс адбываўся ў абноўленым складзе, з ударнікам Анатолем Тадорскім з The Shkrobots[6].
У гэты ж час песня «Ехали мы, ехали» трапляе ў другі выпуск аудыёальманаха «Брест-рок-журнал»[7]. Акрамя таго, гэтая кампазіцыя прызнаецца хітом мінскай музычнай прэсай.
У жніўні 1999 ударнік Анатоль Тадорскі з'язджае з Брэста па размеркаванні і на яго месца ў групу «Дай дарогу!» прыходзіць Аляксандр «Смуга» Халадкоў. У гэты перыяд група выступае на канцэртных пляцоўках Брэста, раённых цэнтраў Брэсцкай вобласці, а таксама Бабруйска[8], а 21 студзеня 2001 года ў брэсцкім ДК Чыгуначнікаў на фестывалі «Алюминиевая зима» група прадстаўляе новую праграму «На морозе», якая паслужыла асновай для будучага альбома.
З восені 2001 года і па студзень 2002 года на «Green House studio» «Дай дарогу!» запісвае новы альбом «На морозе». Ад рэцэнзентаў[9] альбом атрымлівае станоўчыя водгукі: «Уцяжараны брэсцкі рок, у якім можна наскрэбці, да прыкладу, панк з хардкорам. Вельмі добры рок, смею вас запэўніць. Драйвова сыграна, хутка, умела, чалавечыя тэксты — і ўсміхнуцца ёсць дзе і падумаць»[10].
У чэрвені 2002 года з групы сыходзіць Васіль Капылаў.
У 2002-2003 гадах кліпы на песні «На Ямайке» і «Она не знала» трапляюць у хіт-парад «Клип-обойма» на рэспубліканскім тэлебачанні. Такім чынам творчасць групы становіцца больш даступнай масавай аўдыторыі і знаходзіць пэўны водгук: кліп «На Ямайке» на працягу доўгага часу трымаецца на другім месцы[11].
8 чэрвеня 2003 года гурт выступае ў брэсцкім кінатэатры «Мір» з новай праграмай, якая ўжо ўяўляла сабой паўнавартаснае шоў з візуальным суправаджэннем. На гэтым канцэрце адбываецца знаёмства музыкаў з будучым дырэктарам «Дай дарогу!» Яўгенам Круком.
14 чэрвеня 2003 года на маскоўскім лэйбле «Real Records» выходзіць зборнік «Бешеные бабки»[12], куды трапляе кампазіцыя «Дай дарогу!» «На Ямайке» (разам з песнямі груп Кирпичи, Ленинград, МультFильмы і інш.).
У 2004 годзе ў групу вяртаецца Алег Фядоткін.
Зімой 2004 года на прафесійным лэйбле GO-Records выходзіць трэці альбом гурта пад назвай «20 см», які атрымаў распаўсюджванне ў трох версіях: «Для папы» (змяшчае ненарматыўную лексіку), «Для мамы» (на запісе прысутнічаюць выключна цэнзурныя варыянты песень) і «Для фанов» (змяшчае песню «Сане»). Упершыню прэзентацыя альбома брэсцкай групы праходзіць у мінскім клубе «Рэактар». Альбом «20см» вельмі прыхільна быў успрыняты як крытыкамі[13], так і слухачамі: з яго выхадам істотна ўзрастае папулярнасць групы.
У 2004 годзе з групай пачынае супрацоўнічаць удзельнік промагрупы «BrestCity-Hardcore» Яўген Крук, які ўзяў на сябе абавязкі адміністратара і тур-мэнэджэра «Дай дарогу!». Шмат у чым дзякуючы яго намаганням геаграфія выступленняў калектыву значна пашыраецца.
У 2005 годзе выходзіць першы акустычны альбом гурта «Акустика-1».
У 2007 годзе група выпускае зборнік сваіх лепшых песень пад назвай «Supersession».
У 2008 годзе адбылося першае выступленне групы на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў рамках мота-фестывалю ў падмаскоўным горадзе Фразіна, і з тых часоў «Дай дарогу!» становіцца пастаянным удзельнікам гэтага open-air.
У 2011 годзе выходзіць другі акустычны альбом «Боли нет», які ўключае ў сябе бонус-версію загалоўнай песні, якую лідар гурта «Дай Дарогу!» Юрый Стыльскі выконвае разам з Сяргеем Міхалком (ex-Ляпіс Трубяцкі, Brutto)[14].
У 2012 годзе выходзіць альбом «Сквозь говно». Пасля яго запісу з групы сыходзіць ударнік Алег Фядоткін, месца якога за барабаннай устаноўкай займае Ігар Гусеў. Альбом высока ацэнены крытыкамі і па выніках года «Дай дарогу!» становіцца лаўрэатам прэмій «Даём рады» (Еўрарадыё, Мінск) у намінацыях «Гурт года» і «Альбом года», а таксама ўладальнікам персанальнай ўзнагароды ад мінскага клуба RE:PUBLIC у намінацыі «Самы шалены канцэрт».
У канцы 2013 года гурт пакідае бас-гітарыст Кірыл Скамьін, на змену якому прыходзіць Аляксандр Закржэўскі[15]. Да гэтага часу «Дай дарогу!» становіцца вядучай групай і адным з галоўных фестывальных хедлайнераў Беларусі, а ў родным Брэсце - бясспрэчным канцэртным лідарам.
У 2014 годзе гурт пачынае актыўна выступаць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі (у прыватнасці, становіцца ўдзельнікам фестываляў «Нашествие-2014» і «Доброфест-2014»).
У канцы 2014-пачатку 2015 года група адзначае дзесяцігоддзе альбома «20 см» вялікім турам па беларускіх гарадах[16].
У пачатку 2015 года «Дай дарогу!» пачынае працаваць з новым барабаншчыкам Іллёй Церашчуком і прыступае да запісу аднайменнага альбома, прэзентаванага 8 мая 2015 у клубе Re:Public[17].
У 2016 годзе група праводзіць міні-тур па гарадах Расіі сумесна з Noize MC.
У пачатку лета 2016 група «Дай дарогу!» увайшла ў «Топ-5 самых папулярных фестывальных груп Украіны» (па версіі аўтарытэтнага білетнага распаўсюдніка Karabas і інтэрнэт-выдання Neformat), апярэдзіўшы Бумбокс, Ріаnобой, Скрябін і многіх іншых украінскіх выканаўцаў.
У 2016 годзе гурт выпускае беларускамоўны сінгл «Я веру», ужо праз год быў прэзентаваны кліп на гэтую песню.[18]
Дыскаграфія
- 1999 — Зарубило!
- 2002 — На морозе!
- 2004 — 20 см[19]
- 2005 — Акустика-1
- 2006 — Supersession
- 2008 — Д.С.П.Г.[20]
- 2011 — Боли нет
- 2012 — Сквозь говно[21]
- 2013 — Велоакустика, часть 1
- 2014 — Велоакустика, часть 2
- 2015 — Дай дарогу![22][23]
Склад
Актуальны склад
- Юрый Стыльскі — вакал, гітара, тэксты, музыка
- Аляксандр Закржэўскі — бас-гітара, бэк-вакал
- Ілля Церашчук — ударныя
- Андрэй Белы — сола-гітарыст
Тэхнічны склад
- Яўген Крук — дырэктар
- Уладзімір «Jodov» Кивачук — рэжысёр відэа
- Павел «SlowMo» Малашонок — фатограф
Былыя ўдзельнікі
- Ігар Гусеў — ударныя (2012-2015)
- Кірыл Скамьін — бас-гітара, бэк-вакал (1998-2013)
- Васіль Капылаў — вакал, тэксты, музыка (1998-2002)
- Алег Фядоткін — ударныя (1998, 2004-2012)
- Аляксандр Халадкоў — ударныя (1999-2004)
- Анатоль Тадорскі — ударныя (1999)
Відэаграфія
- 2009 — кліп «На Ямайцы», упершыню паказаны ў праграме Беларускага тэлебачання (БТ) «Клип-обойма».
- 2009 — кліп «Самородок», зняты 27 чэрвеня 2009 на тэрыторыі жаночага футбольнага клуба «Виктория-86» (Брэст), інтэрнэт-прэзентацыя адбылася 29 ліпеня 2009.
- 2009 — кліп «День-ночь», ролік на з'явіўся ў падтрымку новага альбома «Д.С.П.Г.», які выйшаў восенню 2008 года на GO-Records. Упершыню прадстаўлены ў Расіі на тэлеканале «А1» («Першы альтэрнатыўны»).
- 2009 — кліп «Тома», прэзентаваны на расійскім «А1» («Першы альтэрнатыўны») і ўкраінскім Inter-Tv.
- 2011 — кліп «Температура», першы "даўгабуд" у відэатэцы Дай дарогу!. На стварэнне кліпа сышоў амаль цэлы год: летам 2010 года знялі дэбютныя кадры ў макавым полі (іх у выніку засталося каля 5% ад агульнай працягласці відэа), восенню здымалі гісторыю, зімой і вясной - музыкаў, усё лета 2011 сышло на мантаж і спецэфекты. За тыдзень да прэм'еры (04.10.2011) фронтмэн Юрый Стыльскі перапісаў сола[24]. Галоўную ролю выканала мадэль Паліна Ціолта.
- 2014 — кліп «Танкист», прэзентаваны 8 мая 2014, прысвечана гульцам у World of Tanks. Галоўную ролю ў відэакліпе сыграў Сяргей Абухоў.
- 2015 — кліп «Отравлены мозги». Здымкі праходзілі яшчэ ў 2012 годзе, у выніку да моманту прэзентацыі кліпа з музыкаў, якія прынялі ўдзел у здымках, застаўся толькі фронтмэн Юрый Стыльскі.
- 2017 — кліп «Не веру». Першы кліп на беларускамоўную песню.[18]
Цікавыя факты
- У альбоме «На марозе» можна пачуць кампазіцыі на трасянке («Баба-Гром») і польскай («Chlopaki Z Terespolu») мовах. З апошняй песняй Дай дарогу! практычна штогод выступаюць на дне горада Цярэспаль (Польшча).
- На канале гурта «Дай дарогу!» на YouTube у серыі 5-хвілінных відэаролікаў «Дай дарогу!-TV» лідар гурта Юрый Стыльскі дае відэаадказы на самыя папулярныя пытанні фанатаў і распавядае пра жыццё групы.
- Акрамя гурта Дай дарогу! Юрый Стыльскі з'яўляецца заснавацелем электроннага праекта «4 Kuba».
Зноскі
- ↑ “Даём рады” па-панку: абноўленыя “Дай дарогу!” і “Резиновый дом” на біс / Еўрарадыё
- ↑ Доброфест — Торжественное вручение кубка ДОБРОБАТТЛ-2014… | Доброфест.
- ↑ Вольскі, Дай Дарогу і Tonqixod — пераможцы прэміі Rock Profi / Еўрарадыё
- ↑ ДАЙ ДАРОГУ!: «Хотим, чтобы зарубило» | Статьи | Наш НеФормат
- ↑ Дай Дарогу!
- ↑ Музыкальная газета :: Дай Дарогу!
- ↑ «Брест-Рок-Журнал» № 2. ДАЙ ДАРОГУ!: «Ехали Мы, Ехали» — (p) & (c) Брестон, 1999 (MC)
- ↑ Дай Дарогу!
- ↑ ДАЙ ДАРОГУ!
- ↑ Музыкальная газета :: Дай Дарогу!
- ↑ Дай дорогу!
- ↑ Звуки.
- ↑ http://www.nneformat.ru/reviews/?id=913, http://www.nneformat.ru/reviews/?id=1367
- ↑ ДАЙ ДАРОГУ!
- ↑ «Дай Дарогу!
- ↑ «Дай Дарогу!
- ↑ «Работа, съемная хата, танки и мечта о Мальдивах». Группа «Дай дарогу!» записала альбом о том, что волнует белорусов — Люди onliner.by
- ↑ а б Прэзентацыя на Еўрарадыё: Кліп на песню “Не веру” гурта Дай Дарогу! / Еўрарадыё
- ↑ ДАЙ ДАРОГУ! — «20 см» | Рецензии | Наш НеФормат
- ↑ Дай Дарогу!
- ↑ ДАЙ ДАРОГУ!
- ↑ Дай дарогу!
- ↑ Группа «Дай Дарогу!
- ↑ Группа "Дай Дарогу!" представила видео на песню "Температура" (руск.) . TUT.BY. Праверана 12 красавіка 2016.