Медаль да стагоддзя БНР: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 61: Радок 61:
* [[Леў Талбузін]] — беларускі дызайнер, скульптар
* [[Леў Талбузін]] — беларускі дызайнер, скульптар
* [[Юрый Туронак]]<ref>[http://www.radyjo.net/4/28/Artykul/407142 Уручаны першы Медаль да 100-годдзя БНР], Радыё Рацыя</ref> — беларускі гісторык
* [[Юрый Туронак]]<ref>[http://www.radyjo.net/4/28/Artykul/407142 Уручаны першы Медаль да 100-годдзя БНР], Радыё Рацыя</ref> — беларускі гісторык
* [[Аляксандр Сяргеевіч Шатэрнік|Аляксандр Шатэрнік]] – беларускі скульптар
* [[Стэфан Эрыксан]] — амбасадар Швецыі ў Беларусі
* [[Стэфан Эрыксан]] — амбасадар Швецыі ў Беларусі

Версія ад 23:54, 25 лістапада 2019

Медаль 100 гадоў БНР
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна БНР
Тып медаль
Каму ўручаецца ваенным і грамадскім дзеячам
Дата заснавання 25 снежня 2018
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 18 лютага 2019
Колькасць больш за 130
Старэйшая Ордэн Пагоні

Медаль 100 гадоў БНР — узнагарода Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, зацверджаная 25 снежня 2018 года. Агулам медалём узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа.

Згодна са сваім статутам, медаль уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акта 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Медаль уручаецца:

  • Асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі,
  • Выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа,
  • Замежнікам, якія спрычыніліся да даследаванняў і папулярызацыі Беларусі ў свеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Апісанне

Медаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыяметрам 38,61 мм[1].

На аверсе выбітыя выява герба «Пагоня», скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі».

Рэверс

На рэверсе выбіты надпіс: «100 гадоў БНР», даты «1918» і «2018», лаўровы вянок і беларускі шасціканцовы крыж.

Стужка медаля складаецца з вертыкальных палосаў наступных колераў і размешчаных у наступным парадку: шырокая белая, вузкая чорная, шырокая чырвоная, вузкая чорная, шырокая белая. Наверсе стужкі замацаваная бронзавая планка з надпісам «B.N.R.» Шырыня стужкі — 34 мм.

Да медаля дадаецца афіцыйны дыплом на беларускай мове або на беларускай і англійскай мовах.

Узнагароджаныя

У. Арлоў узнагароджвае Б. Пятровіча медалём «100 гадоў БНР» ад імя старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы

Агулам узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа. Сярод іх палітыкі і грамадскія дзеячы; ветэраны беларускага незалежніцкага руху і палітычныя вязні.

і інш.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі