Медаль да стагоддзя БНР: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 50: Радок 50:


* [[Уладзімір Арлоў (гісторык)|Уладзімір Арлоў]] — беларускі пісьменнік
* [[Уладзімір Арлоў (гісторык)|Уладзімір Арлоў]] — беларускі пісьменнік
* [[Алесь Віктаравіч Бяляцкі|Алесь Бяляцкі]]<ref>{{cite web| author =Дзіяна Пінчук| date =30 жніўня 2019| url =https://novychas.by/hramadstva/ranej-uznaharodzvala-tolki-dzjarzava-a-cjaper | title =Раней узнагароджвала толькі дзяржава, а цяпер — краіна |publisher =[[Новы Час (газета)|Новы Час]]| accessdate = 2019-08-31}}</ref> — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца
* [[Алесь Віктаравіч Бяляцкі|Алесь Бяляцкі]]<ref>{{cite web| author =| date =30 жніўня 2019| url =https://novychas.by/hramadstva/ranej-uznaharodzvala-tolki-dzjarzava-a-cjaper | title =Раней узнагароджвала толькі дзяржава, а цяпер — краіна |publisher =[[Новы Час (газета)|Новы Час]]| accessdate = 2019-08-31}}</ref> — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца
* [[Радзім Гарэцкі]] — акадэмік НАН Беларусі
* [[Радзім Гарэцкі]] — акадэмік НАН Беларусі
* [[Джым Дынглі]] — брытанскі славіст, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры
* [[Джым Дынглі]] — брытанскі славіст, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры
Радок 64: Радок 64:
* [[Стэфан Эрыксан]] — амбасадар Швецыі ў Беларусі
* [[Стэфан Эрыксан]] — амбасадар Швецыі ў Беларусі
і іншыя<ref>[https://www.svaboda.org/a/29838254.html Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100] // svaboda.org 23 сакавіка 2019</ref>.
і інш.


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 00:04, 26 лістапада 2019

Медаль 100 гадоў БНР
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна БНР
Тып медаль
Каму ўручаецца ваенным і грамадскім дзеячам
Дата заснавання 25 снежня 2018
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 18 лютага 2019
Колькасць больш за 130
Старэйшая Ордэн Пагоні

Медаль 100 гадоў БНР — узнагарода Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, зацверджаная 25 снежня 2018 года. Агулам медалём узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа.

Згодна са сваім статутам, медаль уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акта 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Медаль уручаецца:

  • Асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі,
  • Выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа,
  • Замежнікам, якія спрычыніліся да даследаванняў і папулярызацыі Беларусі ў свеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Апісанне

Медаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыяметрам 38,61 мм[1].

На аверсе выбітыя выява герба «Пагоня», скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі».

Рэверс

На рэверсе выбіты надпіс: «100 гадоў БНР», даты «1918» і «2018», лаўровы вянок і беларускі шасціканцовы крыж.

Стужка медаля складаецца з вертыкальных палосаў наступных колераў і размешчаных у наступным парадку: шырокая белая, вузкая чорная, шырокая чырвоная, вузкая чорная, шырокая белая. Наверсе стужкі замацаваная бронзавая планка з надпісам «B.N.R.» Шырыня стужкі — 34 мм.

Да медаля дадаецца афіцыйны дыплом на беларускай мове або на беларускай і англійскай мовах.

Узнагароджаныя

У. Арлоў узнагароджвае Б. Пятровіча медалём «100 гадоў БНР» ад імя старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы

Агулам узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа. Сярод іх палітыкі і грамадскія дзеячы; ветэраны беларускага незалежніцкага руху і палітычныя вязні.

і іншыя[5].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі