Спіс графаў і герцагаў Лімбурга: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
 
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Герцаг Лімбурга у Спіс графаў і герцагаў Лімбурга
(Няма розніцы)

Версія ад 07:09, 29 лістапада 2019

Герб герцагаў Лімбурга

Герцаг Лімбурга (фр.: duc de Limbourg) — тытул кіраўніка герцагствы Лімбург, які размяшчаўся на тэрыторыі сучаснай Бельгіі. Першапачаткова было ўтворана графства, якое дасталася ў 1065 году графу Арлона Валерану I. З 1101 года графы Лімбурга прэтэндавалі на герцагства Ніжняя Латарынгія. Пасля таго, як у 1106 году імператар Генрых V адабраў у Генрыха I Лімбургскага Ніжнюю Латарынгію, той захаваў герцагскі тытул і стаў тытулавацца «герцаг Лімбурга».

Пасля смерці ў 1283 году герцагіні Ірменгарды правы на Лімбург аспрэчвалі некалькі кіраўнікоў. Пераможцам у выніку выйшаў герцаг Брабанта Іаан I, які далучыў Лімбург да сваіх уладанняў.

Графы Ленгау

Вігерыхіды

Графы Лімбурга

Дом Лімбург-Арлон

Ў 1106 году імператар Генрых V адабраў у Генрыха I Лімбургскага Ніжнюю Латарынгію, аднак ён захаваў герцагскі тытул і стаў тытулавацца «герцаг Лімбурга».

Герцагі Лімбурга

Дом Лімбург-Арлон

У выніку перамогі ў бітве пры Ворынгене (1288 год) Лімбург дастаўся герцагу Брабанта Іаану I. З гэтага моманту тытул герцага Лімбурга насілі герцагі Брабанта.

Спасылкі