Людвік Тышкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыі
др →‎Біяграфія: вікіфікацыя, перанесена: Канфедэрарат → Канфедэрат (2) з дапамогай AWB
Радок 80: Радок 80:
[[Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Губернскія маршалкі віленскія]]
[[Катэгорыя:Губернскія маршалкі віленскія]]
[[Катэгорыя:Канфедэрараты Анджэя Макраноўскага]]
[[Катэгорыя:Канфедэраты Анджэя Макраноўскага]]
[[Катэгорыя:Канфедэрараты Чатырохгадовага сойма]]
[[Катэгорыя:Канфедэраты Чатырохгадовага сойма]]

Версія ад 02:03, 4 снежня 2019

Людвік Тышкевіч
польск.: Ludwik Skumin Tyszkiewicz
Людвік Тышкевіч. Партрэт Іозэфа Грасі, 1794
Людвік Тышкевіч. Партрэт Іозэфа Грасі, 1794
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
Вялікі маршалак літоўскі
1793 — 1795
Папярэднік Ігнацы Патоцкі
Пераемнік пасада скасавана
Віленскі губернскі маршалак
1795 — 1801
Папярэднік няма (пасада створана)
Пераемнік Міхал Геранім Бжастоўскі

Нараджэнне 1748(1748)
Смерць 26 чэрвеня 1808(1808-06-26)
Род Тышкевічы
Бацька Юзаф Тышкевіч
Маці Ганна Пацей
Жонка Канстанцыя Панятоўская
Дзеці Ганна
Член у
Дзейнасць дыпламат
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне генерал-ад’ютант
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людвік Тышкевіч (1748 — 26 чэрвеня 1808) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-ад’ютант (з 1772), пісар вялікі літоўскі (17751780), гетман польны літоўскі1780), падскарбі вялікі літоўскі1791) і маршалак вялікі літоўскі1793). Кавалер ордэнаў Белага Арла (1776)[1] Святога Станіслава (1778), а таксама расійскіх Андрэя Першазванага (1787) і Аляксандра Неўскага (1787)[2].

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Юзафа і Ганны з Пацеяў.

У 1778 абіраўся маршалкам сойма. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай, на сходзе 23 ліпеня 1792 падтрымаў прапанову караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пра яго далучэнне да Таргавіцкай канфедэрацыі, што пазней зрабіў сам. У 1795 узначаліў дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага да расійскай імператрыцы Кацярыны II.

Атрымаў у спадчыну ад стрыечнай бабулі Саламеі Радзівіл маёнтак у Гародне, пры ім тут была ўзведзена рэзідэнцыя і сфармаваўся сядзібна-паркавы ансамбль. У 1792 збудаваў палац у Варшаве.

У 1775 парадніўся з паноўным родам Панятоўскіх, узяўшы шлюб з дачкой Казіміра Канстанцыяй Панятоўскай. Быў апошнім мужчынскім прадстаўніком галіны Скумінаў-Тышкевічаў.

Зноскі

  1. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008. S. 218.
  2. Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула. — М., 2005, С. 159.