Дзед Мароз: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Goshaproject (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Пашыраная мабільная праўка
Радок 6: Радок 6:
Вобраз Дзеда Мароза створаны ў 1930-я гады: ён прыходзіць да дзяцей пад [[Новы год]] і прыносіць падарункі.
Вобраз Дзеда Мароза створаны ў 1930-я гады: ён прыходзіць да дзяцей пад [[Новы год]] і прыносіць падарункі.


У [[Беларускае Палессе|Беларускім Палессі]] фальклорнага марозу называюць [[Зюзя]].
У [[Беларускае Палессе|Беларускім Палессі]] фальклорнага мароза называюць [[Зюзя]].


== Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі ==
== Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі ==

Версія ад 22:11, 12 снежня 2019

Дзед Мароз на паштовай марцы
Дзед Мароз i Снягурка

Дзед Мароз — галоўны казачны персанаж на свяце Новага года ў СССР. Лічыцца валадаром зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду.

Вобраз Дзеда Мароза створаны ў 1930-я гады: ён прыходзіць да дзяцей пад Новы год і прыносіць падарункі.

У Беларускім Палессі фальклорнага мароза называюць Зюзя.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі

З 25 снежня 2003 на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Яна складаецца непасрэдна з маёнтка Дзеда Мароза, доміка Снягуркі, музея Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазіцый з дрэва — «Дванаццаць месяцаў», «Беласнежка і сем гномаў». На тэрыторыі рэзідэнцыі расце вялікая 120-гадовая яліна (вышыня 40 метраў). На першым паверсе ёсць зала з разным драўляным тронам для прыёмаў. На другім паверсе — спальня з печкай і шырокім драўляным ложкам з сямю падушкамі. На стварэнне ўсіх атрыбутаў маёнтка пайшло больш за 200 кубічных метраў дубу і сасны, для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысяч лямпачак.


Рэзідэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.00 гадзін без выхадных дзён. Летам гасцей разам з Дзедам Марозам сустракае Лясная Фея. Паштоўку можна адправіць на адрас: 225063, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі.

Гл. таксама

Спасылкі