Аляксандр Іванавіч Слупскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{вучоны}}
{{вучоны}}
{{цёзкі2|Слупскі}}
{{цёзкі2|Слупскі}}
'''Аляксандр Іванавіч Слупскі''' ({{ДН|16|4|1864|4}}, {{МН|Слуцк||}} — {{ДН|8|9|1907}}, [[Аса (горад)|Аса]]) — беларускі і расійскі [[гісторык]] i [[археолаг]].
'''Аляксандр Іванавіч Слупскі''' ({{ДН|16|4|1864|4}}, {{МН|Слуцк||}} — {{ДС|8|9|1907}}, [[Аса (горад)|Аса]]) — беларускі і расійскі [[гісторык]] i [[археолаг]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 13:01, 13 снежня 2019

Аляксандр Іванавіч Слупскі
Дата нараджэння 16 красавіка 1864(1864-04-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 1907(1907-09-08) (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера археалогія і гісторыя
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Іванавіч Слупскі (4 (16) красавіка 1864, Слуцк8 верасня 1907, Аса) — беларускі і расійскі гісторык i археолаг.

Біяграфія

Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі ўніверсітэт (1887). У 1880—90-я гады друкаваў гісторыка-краязнаўчыя i літаратурнакрытычныя артыкулы ў перыядычных выданнях Мінска. У «Паўночна-Заходнім календары на 1888 год» апублікаваў гістарычны нарыс «Ізяслаўль i Тураў...». Пад яго рэдакцыяй у Мінску выдадзены «Паўночна-Заходні каляндар» на 1892 i 1893 год, дзе Слупскі змясціў i свой «Народны каляндар», складзены на аснове беларускіх народных прыкмет, абрадавых песень i прыпевак, артыкулы «Гісторыя Мінска» i «Легенда пра Магілёў». У артыкуле «Стары Мінск» (1890) прывёў біяграфічныя звесткі пра В. Дуніна-Марцінкевіча. 3 1893 працаваў на Урале. У 1901—05 член Пермскай губернскай архіўнай камісіі. Вывучаў архітэктуру i археалогію Паўночнага Урала («Архітэктурныя помнікі Салікамска», 1902; «Падземныя хады Салікамска», 1904; «Да пытання аб маскоўскім i ноўгарадскім уплыве ў архітэктурных помніках Салікамска i Чэрдыні», 1905). Памёр 8 верасня 1907 у горадзе Аса Пермскай губерні, пахаваны там жа.[1]

Зноскі

  1. Субботин Е. П., Серов М. И. Пермь. Жители и гости. 1723-1924. – Пермь, 2006. – Т. 2. С. 352.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).