Анатомія раслін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎На Беларусі: вікіфікацыя
→‎На Беларусі: вікіфікацыя
Радок 8: Радок 8:


== На Беларусі ==
== На Беларусі ==
На [[Беларусь|Беларусі]] анатомія раслін развіваецца з [[1930-я|1930-х]] гадоў ([[Канстанцін Густававіч Рэнард|К. Г. Рэнард]], А. Л. Новікаў, С. У. Калішэвіч).
На [[Беларусь|Беларусі]] анатомія раслін развіваецца з [[1930-я|1930-х]] гадоў ([[Канстанцін Густававіч Рэнард|К. Г. Рэнард]], А. Л. Новікаў, [[Сяргей Уладзіміравіч Калішэвіч|С. У. Калішэвіч]]).


Навукова-даследчая работа вядзецца ў [[БДУ|Беларускім дзяржаўным універсітэце]], інстытутах біялагічнага аддзялення [[НАН РБ]], [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі]], Гомельскім і [[Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт|Беларускім]] тэхналагічных універсітэтах і інш.
Навукова-даследчая работа вядзецца ў [[БДУ|Беларускім дзяржаўным універсітэце]], інстытутах біялагічнага аддзялення [[НАН РБ]], [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі]], Гомельскім і [[Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт|Беларускім]] тэхналагічных універсітэтах і інш.

Версія ад 05:53, 18 снежня 2019

Анатомія раслін — раздзел батанікі, які вывучае ўнутраную будову органаў і тканак раслін.

Гісторыя

Узнікненне і развіццё анатоміі раслін звязана з вынаходствам мікраскопа і працамі італьянскага біёлага М. Мальпігі і англійскага батаніка Н. Гру (мікраскапічнае вывучэнне раслінных аб'ектаў; 2-я палова 17 стагоддзя), стварэннем клетачнай тэорыі (нямецкі біёлаг Т. Шван, 1839), даследаваннем раслінных тканак, клетак і іх арганоідаў (2-я палова 19 ст. — пач. 20 ст.) паралельна з вывучэннем іх росту, развіцця і дыферэнцыроўкі ў працэсе антагенезу.

Значную ролю ў развіцці анатоміі раслін адыгралі працы рускіх батанікаў І. В. Баранецкага, С. П. Костычава, В. Р. Заленскага, В. Ф. Раздорскага, В. Р. Аляксандрава, В. М. Радкевіч, А. А. Яцэнка-Хмялеўскага, В. К. Васілеўскай, М. Ф. Данілавай і інш.

На Беларусі

На Беларусі анатомія раслін развіваецца з 1930-х гадоў (К. Г. Рэнард, А. Л. Новікаў, С. У. Калішэвіч).

Навукова-даследчая работа вядзецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, інстытутах біялагічнага аддзялення НАН РБ, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, Гомельскім і Беларускім тэхналагічных універсітэтах і інш.

У 19541966 гадах выкананы работа па экалагічнай, параўнальнай і тэхнічнай анатоміі раслін (В. Я. Віхроў, Р. Ц. Пратасевіч, А. С. Самцоў).

Вывучаюцца зменлівасць анатамічнай будовы дзікарослых і культурных раслін пад уплывам генетычных і фізіялагічных фактараў, а таксама дрэвавых раслін пад уплывам экалагічных умоў, вырашаюцца пытанні палягання сельскагаспадарчых культур (Н. С. Суднік, А. В. Пятрэнка, Пратасевіч, Т. Ф. Дзяругіна, Г. А. Новікава, А. Р. Тэн, А. І. Аляксеева, Н. С. Кісялёва і інш.).

Даныя анатоміі раслін выкарыстоўваюць у аграноміі, тэхніцы, гісторыі культуры, археалогіі, прамысловасці (харчовай, мэблевай, фармацэўтычнай, цэлюлозна-папяровай і інш.). Істотнае развіццё атрымліваюць эвалюцыйны і экалагічна кірункі вывучэння анатоміі раслін.

Літаратура