Сайгонскі дагавор: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
svg
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Map of French Indochina expansion.svg|thumb|180px|Экспансія еўрапейскіх дзяржаў у Індакітаі]]
[[Выява:Map of Siam and French Indochina.svg|thumb|180px|Экспансія еўрапейскіх дзяржаў у Індакітаі]]
'''Сайгонскі дагавор''', таксама '''В'етнама-франка-іспанскі дагавор 1862 года''' — мірны дагавор, падпісаны [[5 чэрвеня]] [[1862]] года ў [[Сайгон]]е. Завяршыў першы этап (1858-1862) ваеннага канфлікту паміж В'етнамам і [[Францыя]]й, якую таксама падтрымала [[Іспанія]].
'''Сайгонскі дагавор''', таксама '''В'етнама-франка-іспанскі дагавор 1862 года''' — мірны дагавор, падпісаны [[5 чэрвеня]] [[1862]] года ў [[Сайгон]]е. Завяршыў першы этап (1858-1862) ваеннага канфлікту паміж В'етнамам і [[Францыя]]й, якую таксама падтрымала [[Іспанія]].



Версія ад 18:21, 22 студзеня 2020

Экспансія еўрапейскіх дзяржаў у Індакітаі

Сайгонскі дагавор, таксама В'етнама-франка-іспанскі дагавор 1862 года — мірны дагавор, падпісаны 5 чэрвеня 1862 года ў Сайгоне. Завяршыў першы этап (1858-1862) ваеннага канфлікту паміж В'етнамам і Францыяй, якую таксама падтрымала Іспанія.

Змест

Дагавор фактычна ўяўляў сабой першае кабальнае пагадненне, якое Францыя змагла навязаць кіруючай дынастыі В'етнама - Нгуен. Згодна з ім, Францыя анексавала тры паўднёвыя правінцыі Зядзінь, Дзіньтыонг, Б'енхоа, архіпелаг Кандаа, якія склалі французскую калонію Кахінхіна; атрымала кантрыбуцыі ў памеры 20 млн. франкаў, дамаглася права свабоднага гандлю ў партах Дананг, Балакая, Куанган на рацэ Меконг, а таксама істотна пашырыла доступ каталіцкіх місіянераў у краіну. Акрамя іншага, Анам саступіў Францыі свае правы на Камбоджу. Францыя тут жа пачала будаваць Сайгонскі порт. Такім чынам, Сайгонскі дагавор стварыў максімальна спрыяльныя ўмовы для далейшага закабалення краіны, бо новы віток франка-в'етнамскай вайны пачаўся ўжо ў 1867 годзе. Завяршыў яго другі Сайгонскі дагавор (1874) года. Ва ўмовах нявызначанасці вярхоўнай в'етнамскай ўлады, асноўным народным метадам барацьбы з французамі было партызанскі рух.