Удзельнік:Tomasz Bladyniec: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
<ref>{{cite web| url = | title = | first = | last = | author = | authorlink = | coauthors = | date = | month = | year = | work = | publisher = | location = | page = | pages = | at = | language = | trans_title = | format = | doi = | archiveurl = | archivedate = | accessdate = | quote = | ref = | separator = | postscript = }}</ref>
<ref>{{cite web| url = | title = | first = | last = | author = | authorlink = | coauthors = | date = | month = | year = | work = | publisher = | location = | page = | pages = | at = | language = | trans_title = | format = | doi = | archiveurl = | archivedate = | accessdate = | quote = | ref = | separator = | postscript = }}</ref>


{{Babel|pl|en-3|be-3|ru-2}}
{{Babel|pl|en-3|be-3|ru-2}}

Версія ад 18:16, 25 студзеня 2020

[1]

Моўныя звесткі ўдзельніка
pl-N Polski jest językiem ojczystym tego użytkownika.
en-3 This user has advanced knowledge of English.
be-3 Ведаю беларускую мову добра.
ru-2 Этот участник владеет русским языком на среднем уровне.
Удзельнікі паводле моў
Дзень беларускай Вікіпедыі ў Польшчы, 2010
З Wizardist-ам на Вікіманіі, Ганконг, 2013
Прэзентацыя наконт беларусаў Падляшша, 2013
Дзень беларускай Вікіпедыі ў Літве, 2013
Сустрэча Вікімедыяў Цэнтральнай і ўсходняй Еўропы ў Кіеве, 2014
Дзень беларускай вікіпедыі ў Полшчы, 2015
Выступ пра беларуска-полскае супрацоўніцтва, Гданск, 2015
Беларускамоўныя на Сустрэчы Цэнтральнай і ўсходняй Еўропы ў Лвове, 2018
Прэзентацыя наконт выбараў на Ўкраіне, Стакгольм, 2019
✰ Удзельнік напісаў 1 добры артыкул

Здароў, мяне завуць Томаш Блядынец. Я нарадзіўся 7 верасня 1982 года ў Варшаве. Я — інжынер-будаўнік, займаюся абаронай правоў чалавека ў Беларусі і ва Ўкраіне. Рэдагую польскамоўную і беларускамоўную Вікіпедыю, Вікідадзеныя і Вікіцытатнік, перадусім у тэме Беларусі і будаўніцтва. З 2013 года вяду воркшопы наконт рэдагавання Вікіпедыі. З'яўляюся членам таварыства Вікімедыя Польшча, а ў 2014-2018 годах быў членам яго Калежэнскага суду.

Пра мяне

Я нарадзіўся ў 1982 года ў Варшаве. Сканчыў студыі на Факультэце грамадскага будаўніцтва Варшаўскай палітэхнікі[2]. Працую ў галіне інфраструктуральнага будаўніцтва. Пішу кандыдацкую працу на Польскай акадэміі навук. З 2002 года цікаўлюся Беларуссю. Самастойна вывучыў англійскую, беларускую[3] і рускую мовы. Быў адным з арганізатараў і вядучых раду ініцыятываў звязаных з беларуска-польскім супрацоўніцвам, такіх як воркшопы, шкалення, канферэнцыі, прэзентацыі. Удзельнічаў у выконванні навучальных праграмаў для беларускай моладзі ў Польшчы і ў Беларусі, якія займаліся тэмамі грамадскай супольнасці, СМІ ігд. Быў назіральнікам за выбарамі ва Ўсходняй Еўропе: 2004[4] і 2016 — ў Беларусі[4], у 2006, 2007, 2015 і 2019 — ва Ўкраіне.

Рэдагаванне польскамоўнай Вікіпедыі

Укладваю пераважную большасць працы ў рэдагаванне польскамоўнай Вікіпедыі. Мая самая любімая тэма рэдагавання - Беларусь, яе вядомыя людзі, гісторыя, палітыка, геаграфія, культура. Я зарэгістраваўся ў Вікіпедыі 29 снежня 2006[5], аднак тады я зрабіў толькі дробную праўку[6]. Ідэя пісаць Вікіпедыю прыцягвала мяне, але код і спосаб рэдагававання здаліся тады занадта складанымі. У 2009 годзе, заахвочаны беларускім вікірэдактарам Wizardist, я справаваў яшчэ раз. 21 жніўня 2009 я зрабіў першую вялікую праўку, дапаўняючы артыкул ў польскамоўнай Вікіпедыі Panika na stacji metra Niemiga. 29 верасня я стаў рэдактарам польскамоўнай Вікіпедыі[7]. Спачатку я займаўся перакладам артыкулаў з беларускай мовы на польскую, пазней пачаў тварыць свае. 19 студзеня 2010 года я стварыў мой сотны артыкул ў польскамоўнай Вікіпедыі (Budynek Towarzystwa Wzajemnego Kredytu w Mińsku), 31 снежня 2011 — пацсотны (Szczolonka), 21 кастрычніка — восемсотны (Rusłan Ihnaciszczau). Ад пачатку 2015 года я скіраваў сваю ўвагу на выпраўлянне і развіццё артыкулаў, якія ўжо існуюць, каб як найбольшую іх колькасць давесці да статусу Добрага або Выдатнага артыкулу. На дадзены час у мяне 33 Добрыя і 10 Выдатных артыкулаў на польскай мове.

Рэдагаванне беларускамоўных Вікіпедыяў

Акрамя рэдагавання Вікіпедыі на польскай мове я займаюся таксама двума Вікіпедыямі на беларускай: афіцыйным правапісам («be») і тарашкевіцай («be-tarask»). Маёй любімай тэмай для рэдагавання з'яўляецца Польшча, беларуска-польскія адносіны і следы польскай гісторыі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Да ліпеня 2016 года ў Вікіпедыі «бе» я стварыў 32 артыкулы[8] і атрымаў адзнаку Добрага артыкулу для аднаго з іх. У «бе-тараск» — 28 артыкулаў[9] і атрымаў адзнаку Добрага артыкулу для 2 з іх. Мае першыя рэдагаванні ў абодву Вікіпедыях на беларускай мове адбыліся 25 жніўня 2009 года[10][11].

Дзейнасць на карысць Вікімедыяў

У лютым 2013 года разам з Анатолям Міхнаўцом зарганізавалі ў Варшаве першае шкаленне з рэдагавання беларускамоўнай Вікіпедыі: Дзень беларускай Вікіпедыі ў Польшчы, ў красавіку ў ПразеДзень беларускай Вікіпедыі ў Чэхіі, ў лістападзе ў ВільнюсеДзень беларускай Вікіпедыі ў Літве, ў сакавіку 2015 года ў Познані — чарговы Дзень беларускай Вікіпедыі ў Польшчы. Разам з Анатолям зарганізавалі таксама фотаэкспедыцыю Следамі беларусаў Падляшша. Я правеў лекцыі наконт Вікіпедыі для вучняў Ліцэя імя Гофманавай у Варшаве, Ліцэя імя Красінскага у Цеханаве і цеханаўскай Публічнай бібліятэцы (два астатнія з вікірэдактарам Bonvol-ам)[12][13]. З 13 лістапада 2013 года з'яўляюся членам Таварыства Вікімедыя Польшча[14]. Я удзеньнічаў у Вікіманіі ў 2013, 2016, 2018 і 2019 годзе. У 2014 і 2016 годзе я прымаў удзел у сустрэчаx Вікімедыі Сярэдняй і Ўсходняй Еўропы. З 2014 года ўдзельнічаю ў сходах Вікімедыя Польшча. Удзеьнічаў у Варшаўскix адкрытyx вікісустрэчax. Выступаў у СМІ, дзе разпаўсюджваў ідею Вікімедыяў.

Спіс артыкулаў, якімі я займаюся

Асва, Будоўлеўскі самасуд, Вобласць Нясвіж Арміі Краёвай, Млондзкая вуліца (Варшава), Злачынства ў Траццяках, Бітва за Вільню (1918—1919), Мечыслаў Пароўскі, Нясвіжскае паўстанне, Патрысія Даловы, Polska Prawda, Польская вышэйшая гуманітарная школа, Польская рада Магілёўскай зямлі, Польскае таварыства «Асвета» ў Мінску, Польскі дэмакратычны саюз Беларусі, Польскі народны ўніверсітэт у Мінску, Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце, Польскі адкрыты ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі ў Брэсце.

Юзербоксы

Вельмі люблю дадаваць юзербоксы, але мала для іх месца на галоўнай старонцы, таму дадаў іх тут. Каму цікава, запрашаю праглядзець.

Зноскі

  1. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. .
  2. Bladyniec, Tomasz. Zniszczenia wojenne w mostownictwie na Wiśle na ziemiach polskich w latach 1939-1945 i ich powojenna odbudowa (польск.). Варшаўская палітэхніка (лістапад 2015). Праверана 21 студзеня 2018.
  3. Тарналицкий, Тарас. Наш человек в Варшаве (руск.). Белорусы и рынок (16 жніўня 2015). Праверана 21 студзеня 2018.
  4. а б Tomasz Bladyniec: Wierzę w Białoruś (польск.). Interia.pl (25 кастрычніка 2004). Праверана 21 студзеня 2018.
  5. Журнал рэгістрацыі ўдзельнікаў. Вікіпедыя. Праверана 25 студзеня 2018.
  6. Wkład użytkownika (польск.). Вікіпедыя. Праверана 25 студзеня 2018.
  7. Uprawnienia (польск.). Вікіпедыя. Праверана 25 студзеня 2018.
  8. Tomasz Bladyniec. Вікіпедыя (be.wikipedia.org). Pages created. XTools. Праверана 25 студзеня 2018.
  9. Tomasz Bladyniec. Вікіпэдыя (be-tarask.wikipedia.org). Pages created. XTools. Праверана 25 студзеня 2018.
  10. Уклад удзельніка. Вікіпедыя. Праверана 25 студзеня 2018.
  11. Унёсак удзельніка. Вікіпедыя. Праверана 25 студзеня 2018.
  12. http://krdp.fm/warsztaty-z-wikipedii/
  13. http://mbpciech.info/index.php/2019/01/31/luty/
  14. https://pl.wikimedia.org/wiki/Lista_cz%C5%82onk%C3%B3w