Дом Свянціцкага: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 62: Радок 62:
Мінск. Карла Маркса. Мемарыяльная дошка Аляксандру Чарвякову.jpg|Мемарыяльная дошка [[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|Аляксандру Чарвякову]]
Мінск. Карла Маркса. Мемарыяльная дошка Аляксандру Чарвякову.jpg|Мемарыяльная дошка [[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|Аляксандру Чарвякову]]
Мінск. Карла Маркса. Мемарыяльная дошка Петрусю Броўку.jpg|Мемарыяльная дошка [[Пятрусь Броўка|Петрусю Броўку]]
Мінск. Карла Маркса. Мемарыяльная дошка Петрусю Броўку.jpg|Мемарыяльная дошка [[Пятрусь Броўка|Петрусю Броўку]]
Мінск. Ад пл. Незалежнасці да Залатой Горкі (40).jpg|Мемарыяльная дошка [[Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі|Феліксу Дзяржынскаму]]
Мінск. Карла Маркса. Мемарыяльная дошка Феліксу Дзяржынскаму.jpg|Мемарыяльная дошка [[Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі|Феліксу Дзяржынскаму]]
</gallery>
</gallery>
<gallery mode=packed perrow ="3" heights="200px">
<gallery mode=packed perrow ="3" heights="200px">

Версія ад 17:01, 26 студзеня 2020

даходны дом
Дом Свянціцкага
53°53′58″ пн. ш. 27°33′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль мадэрн
Архітэктар Генрых Гай
Будаўніцтва канец ХІХ — пачатак XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000129шыфр 713Г000129
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Свянці́цкага — жылы чатырохпавярховы будынак у Мінску на скрыжаванні вул. К. Маркса і Леніна 30/13 (гістарычных Падгорнай і Францішканскай), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[1].

Гісторыя

Файл:Miensk, Padhornaja-Franciškanskaja, Śviancicki. Менск, Падгорная-Францішканская, Сьвянціцкі (1901-18).jpg
Дом Свянціцкага ў пачатку XX ст.

Пабудаваны ў канцы ХІХ — пачатку XX стагоддзя (арх. Генрых Гай) у стылі мадэрн як даходны дом. Стары адрас — Падгорная, 34, належаў доктару Сігізмунду Карлавічу Свянціцкаму[2], які на працягу васьмі гадоў ўзначальваў Таварыства мінскіх урачоў і заснаваў бясплатную лячэбніцу для бедных. У гэтым доме размяшчаліся магазін Чырвонага Крыжа і жылыя памяшканні[3]. У 1930-я гады дом зваўся Другім Домам Саветаў (Першы Дом Саветаў месціўся на вуліцы Савецкай) бо ў ім жыла партыйная эліта[4].

Галоўны фасад

У жніўні-верасні 1920 года тут спыняўся Фелікс Дзяржынскі, які займаўся ўмацаваннем працы Менскага ГубЧК і асобага аддзела Чырвонай Арміі. Тут таксама жылі вядомыя дзяржаўныя дзеячы Аляксандр Чарвякоў, Мікалай Галадзед, Панцеляймон Панамарэнка, Кірыл Мазураў, навукоўцы Мікалай Нікольскі, Міхаіл Мацэпура, пісьменнік і палітык Цішка Гартны. У доме таксама жыў палітычны дзеяч Сымон Рак-Міхайлоўскі, у ім ён быў арыштаваны 16 жніўня 1933 года па сфабрыкаванай справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра»[5].

Цяпер у доме месціцца Дзяржаўны літаратурны музей Петруся Броўкі, дзе народны паэт Беларусі, акадэмік, ганаровы грамадзянін Мінска жыў з 1951 па 1980 год[6][7].

Архітэктура

Бакавы фасад
Галоўны ўваход
Маскарон

Будынак Г-падобны ў плане, трох—чатырохпавярховы. Рознапавярховасць абумоўленая рэльефам мясцовасці. Крыло, што выходзіць на вуліцу Карла Маркса, чатырохпавярховае, на высокім руставаным цокалі. Рустам апрацаваная таксама плоскасць сцяны 1-га паверха. Уваход вырашаны ў выглядзе прамавугольнага праёма, над ім — паўцыркульнае акно, дэкараванае ляпнымі гірляндамі. Трохвугольны франтон з люкарнай завяршае правую частку крыла. Пад франтонам на ўзроўні 4-га паверха конхавая ніша ў абрамленні гірлянды з лісця, у нішы ўстаноўленая ваза, упрыгожаная лапкай. Аконныя праёмы рознай формы і памераў упрыгожаныя ажурнымі дэкаратыўнымі канаванымі падаконнымі кратамі. Па ўсім фасадзе навісаюць разнастайныя балконы, агароджа якіх з арнаментам, вензелямі, расліннымі элементамі (чыгуннае ліццё). Каваныя парадныя дзверы таксама аздобленыя арнаментам. Крыло, што выходзіць на вуліцу Леніна, трохпавярховае, яго левая частка — чатырохпавярховая. Дэкараваная ляпнымі ўстаўкамі, атыкавымі сценкамі, атыкавым трохвугольным франтонам у чатырохпавярховай частцы, агароджай на вокнах у выглядзе балюстрады. Арачны праезд у цэнтры фасада перакрыты крыжовым скляпеннем, над ім умацаваны ляпны маскарон. Дваровыя фасады простыя паводле архітэктуры. Перакрытую шкляным ліхтаром лесвічную клетку асвятляюць невялікія паўцыркульныя вокны, што выходзяць на нутраны двор. У агароджы лесвіцы выкарыстаныя дэкаратыўныя элементы ў выглядзе завіткоў і лісця (чыгуннае ліццё)[8].

Памятныя дошкі

На будынку ўсталяваныя мемарыяльныя дошкі Феліксу Дзяржынскаму, Аляксандру Чарвякову, Мікалаю Галадзеду, Панцеляймону Панамарэнку, Кірылу Мазураву, Змітру Жылуновічу, Мікалаю Нікольскаму, Міхаілу Мацапуру, Петрусю Броўку[9].

Зноскі

  1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. Яхимович, С. М. Весь Минскъ: или спутникъ по г. Минску. — Минскъ типографія Фельдмана и Перскаго, 1911. — С. 80. — 130 с.
  3. Улица Лошицкая — Базарная — Подгорная — Карла Маркса Архитектура и строительство
  4. Darriuss. Районы, кварталы. Номенклатурные дома: где и как жила советская элита (руск.). onliner.by. Праверана 31 жніўня 2014.
  5. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
  6. Построили Гай и Гайдукевич
  7. Літаратурны музей Петруся Броўкі Museum.by
  8. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. С. 153.
  9. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. С. 154.

Літаратура

Спасылкі