Пятрусь Броўка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 96: Радок 96:


== Ушанаванне памяці ==
== Ушанаванне памяці ==
[[Файл:Мінск. Карла Маркса. Мемарыяльная дошка Петрусю Броўку.jpg|міні|злева|Мемарыяльная дошка Петрусю Броўку на [[Дом Свянціцкага|доме па вул. Карла Маркса, 30]] ў Мінску]]
[[Файл:Мінск. Карла Маркса. Мемарыяльная дошка Петрусю Броўку.jpg|міні|злева|Мемарыяльная дошка Петрусю Броўку на [[Дом Свянціцкага|доме па вул. Карла Маркса, 30]] у Мінску]]
* [[Ганаровы грамадзянін Мінска]] (1980).
* [[Ганаровы грамадзянін Мінска]] (1980).
[[Файл:Mikola Tarasikaŭ Exlibris Broŭka.jpg|250px|міні|[[Мікалай Лукіч Тарасікаў|Мікалай Тарасікаў]]. «Экслібрыс П. Броўкі»]]
[[Файл:Mikola Tarasikaŭ Exlibris Broŭka.jpg|250px|міні|[[Мікалай Лукіч Тарасікаў|Мікалай Тарасікаў]]. «Экслібрыс П. Броўкі»]]

Версія ад 11:30, 1 лютага 2020

Пятрусь Броўка
П. Броўка другі справа
П. Броўка другі справа
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Аўлас (з Я. Скрыганам); Бандылевіч; Лукаш Вандылевіч (з П. Глебкам); Баравы; Юр. Баравы; Юрка Баравы; П. Далецкий; Дзед Аўлас (з Я. Скрыганам); Дзед Тарас; Дзядок Аўлас; Пятрусь Звычайны; Андрэй Прыгода; Сымон Ракіта; Стары дзядок Аўлас
Дата нараджэння 12 (25) чэрвеня 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1980(1980-03-24)[1] (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Юрый Пятровіч Броўка
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік, рэдактар, палітык, празаік
Жанр лірыка і раман
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія — 1947 Сталінская прэмія — 1951 Ленінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пятрусь (Пётр Усцінавіч) Броўка (25 (12) чэрвеня 1905, в. Пуцілкавічы, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Ушацкі раён[2], Віцебская вобласць — 24 сакавіка 1980; Псеўданімы: АўласЯ. Скрыганам); Бандылевіч; Лукаш ВандылевічП. Глебкам); Баравы; Юр. Баравы; Юрка Баравы; П. Далецкий; Дзед АўласЯ. Скрыганам); Дзед Тарас; Дзядок Аўлас; Пятрусь Звычайны; Андрэй Прыгода; Сымон Ракіта; Стары дзядок Аўлас) — беларускі грамадскі дзеяч, празаік, паэт і перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934. Акадэмік АН БССР (1966, член-карэспандэнт з 1953)[3].

Біяграфічныя звесткі

Сям’я і дзяцінства

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і (9 дзяцей і 2,5 дзесяціны зямлі). Бацька, Усцін Адамавіч, рабіў куфры, шафы і толькі гэтым прырабляў на пражытак сям’і. Маці, Алена Сцяпанаўна, была занята хатняй працай, клопатамі пра дзяцей (у час нямецкай акупацыі вывезена ў Асвенцым, дзе і загінула, ёй прысвечана паэма «Голас сэрца» (1960)). Пятрусь пасвіў гусей, потым авечак і пазней кароў, вадзіў коней на начлег. У 9-гадовым узросце, літаральна па складах, па просьбе сялянак, пісаў пісьмы іх мужам на франты Першай сусветнай вайны. Вучыўся П. Броўка спачатку ў школе па хатах. У Лепелі скончыў царкоўна-прыходскую школу і вучыўся ў Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, але на поўнае навучанне ў сям’і не хапіла сродкаў.

Яшчэ ў дарэвалюцыйны час пазнаёміўся з вершамі Я. Купалы, апавяданнямі Я. Коласа, упадабаў паэзію М. Някрасава. З 1918 у 13-гадовым узросце пачаў працаваць перапісчыкам у Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце (савецкай грамадскай установе), потым справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе. Пачаў дасылаць допісы ў газеты. Пісаў у барысаўскую павятовую газету «Бядняк», у газеты «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», «Звязда». Ахвотна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці вясковай моладзі, стаў селькорам.

У 1919 перажыў польскую акупацыю. У 1923 быў выкліканы на 1-ы з’езд селькораў Беларусі, але не паехаў, бо не было сродкаў на дарогу. У 1923 быў выбраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы, у 1924 — старшынёй Маладолецкага сельсавета.

Юнацтва

Файл:III з'езд пісьменнікаў БССР.jpg
П. Броўка (4-ты справа) на III з’ездзе пісьменнікаў БССР (1954).
Файл:Нарада маладых пісьменнікаў.jpg
П. Броўка (сядзіць крайні справа) з удзельнікамі нарады маладых пісьменнікаў (верасень 1955).

У 1925 быў накіраваны на працу ў Полацкі акруговы камітэт ЛКСМБ. У 1927—1928 працаваў адказным сакратаром акруговай газеты «Чырвоная Полаччына» (Полацк), адначасова з 1927 кіраўнік мясцовага філіялу «Маладняка». У Полацку наведваў вячэрнюю школу для дарослых. У 1928 паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1931. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934). Удзел у «Маладняку» шмат даў П. Броўку, ён захапляўся творамі А. Пушкіна, М. Някрасава, М. Лермантава, Т. Шаўчэнкі, сваёй надзённасцю прыцягвала яго паэзія Дз. Беднага. Папераменна захапляўся то С. Ясеніным, то У. Маякоўскім, пасля, нягледзячы на іх рознасць, палюбіў абодвух, знаходзіў у кожнага геніяльнае.

У 1934 П. Броўка ажаніўся з Аленай Міхайлаўнай Рыдзеўскай, у 1936 у іх нарадзіўся сын Юрка. У 1940 прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». Член ВКП(б) з 1940.

Вялікая Айчынная вайна і пасляваенны час

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. У 1941—1942 быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў з партызанскім друкам. З 1943 — адказны сакратар праўлення СП БССР, а з 1945 у другі раз прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». У 1948 абраны старшынёй праўлення СП БССР (да 1967). Член ЦК КПБ (1952—80). У 1959 дэлегатам ад БССР удзельнічаў у рабоце XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У маі 1966 г. падчас з’езду СП БССР рэзка нападаў на пісьменнікаў А. Сіняўскага і Ю. Даніэля, асуджаных у лютым 1966 г. на працяглыя тэрміны зняволення[4]. У 1967—1980 — галоўны рэдактар БелСЭ (цяпер яе пераемніца «Беларуская Энцыклапедыя» носіць імя П. Броўкі). Выбіраўся дэпутатам ВС СССР (1956—1980) і БССР (1947—1955), сакратаром праўлення СП СССР.

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1926 у газеце «Чырвоная Полаччына» і ў альманаху «Наддзвінне» ў 1926 («Ой, не шапчы мая бярозка!» і інш.). Паэтычны талент П. Броўкі дасягнуў вяршыні ў 1960—1970-я. Аўтар кніг паэзіі «Гады як шторм» (1930), «Прамова фактамі» (1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Паэзія» (1932), «Так пачыналася маладосць» (1934), «Прыход героя» (1935), «Вясна радзімы» (1937), «Кацярына» (1938, паэма), «Вершы і паэмы» (1940), «Шляхамі баравымі» (1940), «Насустрач сонцу» (1943, Масква), «У роднай хаце» (1946), «Вершы і паэмы» (1946), «Сонечнымі днямі» (1950), «Цвёрдымі крокамі» (1954), «Пахне чабор» (1959), «Далёка ад дому» (1960), «Па сакрэту» (1961, сатыра і гумар), «А дні ідуць…» (1961), «Маладым сябрам» (1961, для дзяцей), «Высокія хвалі» (1962), «Наш музей» (1962, паэма для дзяцей), «Вершы і паэмы» (1966), «Заўсёды з Леніным» (1967, паэма), «Між чырвоных рабін» (1969), «Калі ласка» (1972), «Ты — мая пчолка» (1972), «Лясы наддзвінскія» (1973, паэма), «І ўдзень і ўночы» (1974), «Што сэрца праспявала» (1979), «Маладосць і сталасць» (1980), «Савецкі чалавек» (1982), «Мая Радзіма» (1985).

Аўтар аповесцей «Каландры» (1931, экранізавана ў 1934), «Донька-Даніэль» (1982, для дзяцей), нарысаў «Ураджай» (з П. Глебкам, 1933), «Месяц у Чэхаславакіі» (1952), рамана «Калі зліваюцца рэкі» (1957), зборніка апавяданняў «Разам з камісарам» (1974).

Выступаў і як перакладчык на беларускую мову твораў Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, П. Тычыны?!, М. Бажана, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага?!, А. Пракоф'ева  (руск.), У. Бранеўскага?!, Дж. Байрана[3], А. Кутатэлі, Ю. Яноўскага і іншых аўтараў.

Напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны» (1940, пастаўлена ў 1939), «Алеся» («Дзяўчына з Палесся», з Я. Рамановічам, пастаўлена ў 1944, урыўкі апублікаваны ў 1947)[3].

Творы П. Броўкі перакладзены на многія мовы народаў СССР і іншыя[3], у т.л. на азербайджанскую, англійскую, армянскую, балгарскую, башкірскую, венгерскую, грузінскую, іспанскую, казахскую, калмыцкую, каракалпакскую, кітайскую, кіргізскую, латышскую, літоўскую, малдаўскую, мангольскую, нямецкую, рускую, серба-харвацкую, таджыкскую, туркменскую, украінскую, чэшскую, чувашскую, французскую і эстонскую.

Узнагароды

  • Герой Сацыялістычнай Працы (1972).
  • Тры ордэна Леніна.
  • Ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і многімі медалямі.
  • Народны паэт БССР (1962).
  • Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975).
  • Лаўрэат Сталінскай прэміі 2-й ступені за паэму «Хлеб», вершы «Думы пра Маскву», «Брат і сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаяць…», «Спатканне» (1947), Сталінскай прэміі 3-й ступені за зборнік вершаў «Дарогі жыцця» (1950),
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Калі зліваюцца рэкі» (1959)
  • Лаўрэат прэміі за кнігу вершаў «А дні ідуць…» (1962).
  • Лаўрэат прэміі БССР імя Янкі Купалы за паэму «Заўсёды з Леніным» і за кнігу вершаў «Між чырвоных рабін» (1969).
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.

Ушанаванне памяці

Мемарыяльная дошка Петрусю Броўку на доме па вул. Карла Маркса, 30 у Мінску
Мікалай Тарасікаў. «Экслібрыс П. Броўкі»

Бібліяграфія

  • Выбраныя творы (выд.: 1934, 1945, 1947, 1948, 1951)
  • Збор твораў у 2-х т. (выд.: 1957, 1969)
  • Збор твораў у 4-х т. (1965—1966)
  • Збор пра Свінтуса (1993—2009)
  • Збор твораў у 7-і т. (1975—1978)
  • Збор твораў у 9-і т. (1987—1992)
  • Крыніца з-пад Вушачы: (вершы і паэмы) / Пятрусь Броўка; Уклад. Р. Барадулін. — Мн.: Маст. літ., 2003. — 266 с.

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Землякі паэта: В. Быкаў, Р. Барадулін, Е. Лось.
  3. а б в г Бровка Петрусь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 82. — 737 с.
  4. http://belisrael.info/?p=6558

Літаратура

  • Бандарэнка К. Творчасць Петруся Броўкі ў беларускай музыцы: балет Г. Вагнера «Святло і цені» / Кацярына Бандарэнка // Роднае слова. 2000. № 6. С. 80—81.
  • Барадулін Р. І. Аратай, які пасвіць аблокі : сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны / Р. І. Барадулін. — Мн., 1995. — 350 с.
  • Барадулін Р. Зямляк / Рыгор Барадулін // Аратай, які пасвіць аблокі / Рыгор Барадулін. Мн., 1995. С. 159—164.
  • Бельскі А. І. Сучасны погляд на паэзію Петруся Броўкі / А. І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. 2000. № 2. С. 21-32.
  • Броўка Пятрусь // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мн., 1996. Т. 3. С. 262—263.
  • Броўка Пятрусь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. Т.1. С. 305—350.
  • Броўка Пятрусь // Энцыкл. гісторыі Беларусі : у 6 т. Мн., 1994. Т. 2. С. 80-81.
  • Броўка Пятрусь (Пётр Усцінавіч) // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў і інш. — Мн., 2003. — С. 547—548.
  • Пятрусь Броўка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X. С. 63-65.
  • Гніламёдаў У. Паэт купалаўскай школы / У. Гніламёдаў // Краязнаўчая газета. — 2005. — № 24 (чэрвень).
  • Шпакоўская Г. Пуцілкавічы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. — 2005. — 25 чэрв.
  • С. Грахоўскі. Урокі Петруся Броўкі. www.grahouski.org.

Спасылкі

Шаблон:Пісьменнікі і паэты Беларусі