Людміла Рублеўская: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: сучасная назва
др →‎Спасылкі: аўтаматычнае выдаленне шаблона з дапамогай AWB
Радок 65: Радок 65:
* [https://www.sb.by/author/153019-lyudmila-rublevskaya/ Калонка Людмілы Рублеўскай], літаратурнага аглядальніка газеты «[[Савецкая Беларусь (газета)|Савецкая Беларусь]]»
* [https://www.sb.by/author/153019-lyudmila-rublevskaya/ Калонка Людмілы Рублеўскай], літаратурнага аглядальніка газеты «[[Савецкая Беларусь (газета)|Савецкая Беларусь]]»


{{Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча}}
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}


{{DEFAULTSORT:Рублеўская Людміла}}
{{DEFAULTSORT:Рублеўская Людміла}}
Радок 81: Радок 81:
[[Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў]]

{{Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча}}

Версія ад 21:49, 2 лютага 2020

Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская пад час XX Міжнароднай кніжнай выстаўкі (Мінск, 2013)
Людміла Рублеўская пад час XX Міжнароднай кніжнай выстаўкі (Мінск, 2013)
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Людміла Іванаўна Шніп
Дата нараджэння 5 ліпеня 1965(1965-07-05) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Віктар Шніп
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка, журналістка, літаратурная крытык
Гады творчасці з 1983
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
lir-book.by (бел.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людміла Рублеўская, сапр.: Людміла Іванаўна Шніп (5 ліпеня 1965, Мінск) — беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям'і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт» тэхнікам-архітэктарам. Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала загадчыкам аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыкам аддзела мовы ў газеце «Наша слова». З 1996 года працавала ў аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 2002 — рэдактарам аддзела літаратуры. З 2003 года працуе аглядальнікам аддзела культуры газеты «СБ. Беларусь сегодня».

Творчасць

Дэбютавала вершам у 1983 (газета «Знамя юности»). Аўтар зборнікаў «Крокі па старых лесвіцах» (паэзія, 1990), «Адукацыя» (паэзія, 1990), «Замак месячнага сяйва» (паэзія), «Старасвецкія міфы горада Б» (проза, 2002), кнігі казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000), аповесцей «Дзеці Гамункулуса» (2000), «Сэрца мармуровага анёла» (2001), «Пярсцёнак апошняга імператара» (2002), «Ночы на Плябанскіх Млынах» (2007), раманаў «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» (2007), «Сутарэнні Ромула» (2010), серыя раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча» (2012—2017), драматычных паэм «Пасля Цэзара», «Першы запавет» і інш. Друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях.

Гісторыяцэнтрычныя творы Людмілы Рублеўская некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць з «меладраматычнымі інтэрпрэтацыямі» мастацкіх ідэй Уладзіміра Караткевіча. Так, падзеі ў яе рамане «Золата забытых магіл» (2005) адбываюцца паралельна ў найбольш цікавыя для Караткевіча часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час. А гераіня аповесці «Пярсцёнак апошняга імператара» (2005) спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім[1].

Прызнанне

Вонкавыя відэафайлы
Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Людмілы Рублёўскай. 15 кастрычніка 2015
Вонкавыя відэафайлы
Выпуск праграмы «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Людмілы Рублёўскай. 24 верасня 2018

Зноскі

  1. Алег Грушэцкі Беларускі дэтэктыў. Міфы і рэальнасць // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: Саюз пісьменнікаў Беларусі, 18 ліпеня 2014. — В. 4777. — № 28. — С. 6. — ISSN 0024-4686. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2014.
  2. Ларыса Цімошык СЛОЎныя перавагі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 8 верасня 2017. — В. 4939. — № 36. — С. 4.

Літаратура

Спасылкі

http://lir-book.by — сайт Л.Рублеўскай