Бярнард Эмануілавіч Быхоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: прыбіранне катэгорыі, якую вырашана выдаліць з дапамогай AWB
→‎Біяграфія: вікіфікацыя, дапаўненне
Радок 46: Радок 46:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

7 гадоў вучыўся ў гімназіі. У 1917-20 акцёр Тэатра рускай драмы ў Бабруйску. У 1920-21 акцёр [[Другі паказальны тэатр|Другога Чырвонаармейскага паказальнага тэатра пры палітаддзеле 16-й арміі Заходняга фронту]]<ref>[https://centrasia.org/person2.php?st=1512147743 БЫХОВСКИЙ Бернард Эммануилович] {{ref-ru}}</ref>.

[[Доктар філасофскіх навук]] (1941), прафесар (1929). Член КПСС з 1920. Скончыў факультэт грамадскіх навук [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]] ў 1923. З 1929 прафесар гэтага ўніверсітэта. Працаваў пераважна на кафедрах філасофіі вышэйшых навучальных устаноў [[Горад Мінск|Мінска]], [[Горад Ташкент|Ташкента]] і [[Горад Масква|Масквы]]<ref name="ББЭ">[http://phil-o-sophy.ru/articles/381 Быховский Бернард Эммануилович] {{ref-ru}}</ref>.
[[Доктар філасофскіх навук]] (1941), прафесар (1929). Член КПСС з 1920. Скончыў факультэт грамадскіх навук [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]] ў 1923. З 1929 прафесар гэтага ўніверсітэта. Працаваў пераважна на кафедрах філасофіі вышэйшых навучальных устаноў [[Горад Мінск|Мінска]], [[Горад Ташкент|Ташкента]] і [[Горад Масква|Масквы]]<ref name="ББЭ">[http://phil-o-sophy.ru/articles/381 Быховский Бернард Эммануилович] {{ref-ru}}</ref>.



Версія ад 21:36, 3 лютага 2020

Бярнард Эмануілавіч Быхоўскі
Дата нараджэння 12 верасня 1901(1901-09-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1980(1980-04-19) (78 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Партыя
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР — 1944
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бярнард Эмануілавіч Быхоўскі (12 верасня 1901, Бабруйск — 19 красавіка 1980) — беларускі савецкі філосаф[1].

Біяграфія

7 гадоў вучыўся ў гімназіі. У 1917-20 акцёр Тэатра рускай драмы ў Бабруйску. У 1920-21 акцёр Другога Чырвонаармейскага паказальнага тэатра пры палітаддзеле 16-й арміі Заходняга фронту[2].

Доктар філасофскіх навук (1941), прафесар (1929). Член КПСС з 1920. Скончыў факультэт грамадскіх навук БДУ ў 1923. З 1929 прафесар гэтага ўніверсітэта. Працаваў пераважна на кафедрах філасофіі вышэйшых навучальных устаноў Мінска, Ташкента і Масквы[3].

У 1953—1973 прафесар Маскоўскага інстытута народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава. Памёр пенсіянерам[4].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы па праблемах дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму  (руск.), гісторыі заходне-еўрапейскай і сучаснай буржуазнай філасофіі[1].

Развіваў уяўленне пра філасофію як пра адмысловы знешненавуковы спосаб спасціжэння свету і праявы чалавечага духу[1]. У 20-х неаднаразова звяртаўся да вывучэння псіхааналізу Фрэйда[3]. Кваліфікаваў псіхааналіз як матэрыялістычнае, маністычнае  (руск.) і дыялектычнае вучэнне[3].

Аўтар аднаго з першых савецкіх падручнікаў дыялектычнага матэрыялізму — «Очерк философии диалектического материализма», 1930[5].

Актыўны аўтар і рэдактар​​-арганізатар 3-томнай «Гісторыі філасофіі» (1940—1943), за якую ў ліку іншых быў узнагароджаны Сталінскай прэміяй. Аднак неўзабаве рушыла асуджэнне Цэнтральным Камітэтам ВКП(б) трэцяга тома ў 1944. Б. Быхоўскі быў названы адным з вінаватых (разам з В. Ф. Асмусам  (руск.) і Б. С. Чарнышовым) «няправільнага» асвятлення імі класічнай філасофіі 18-19 стст., зняты з пасады загадчыка сектара гісторыі філасофіі Інстытута філасофіі і адпраўлены рэдактарам па філасофіі ў «Вялікую савецкую энцыклапедыю»[4].

Бібліяграфія

  • Нарыс філасофіі дыялектычнага матэрыялізму / Б. Быхоўскі ; Пер. з рус. А. Раманоўскага. 1930
  • Был ли Спиноза материалистом / Б.Быховский. 1928
  • Фельдфебели в Вольтерах : (фашизм и философия) / Б. Быховский. 1943
  • Людвиг Фейербах / Б. Быховский. 1967
  • Метапсихология Фрейда / Б. Быховский. 1926
  • О закономерности общественного развития : Стеногр. лекции / Б. Э. Быховский ; Воскрес. коммунист. ун-т. 1928
  • Джордж Беркли / Б. Э. Быховский. 1970
  • Сочинения : в 4 т. : [переводы] / Готфрид Вильгельм Лейбниц; [редколлегия: Б. Э. Быховский и др.]. 1982
  • Шопенгауэр / Б. Э. Быховский. 1975
  • Метапсихология Фрейда [Микроформа] / Б. Быховский. 1969
  • Философия Декарта, М. — Л., 1940
  • Метод и система Гегеля, М., 1941
  • Основные течения современной идеалистической философии, М., 1957
  • Неотомизм — современная философия католицизма, в кн.: Наука и религия, М., 1957
  • Философия неопрагматизма, М., 1959;
  • Фейербах, М., 1967

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР 1944 за ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (1940-43).

Зноскі

  1. а б в Быховский Бернард Эммануилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 96. — 737 с.
  2. БЫХОВСКИЙ Бернард Эммануилович (руск.)
  3. а б в Быховский Бернард Эммануилович (руск.)
  4. а б БЫХОВСКИЙ Бернард Эммануилович (руск.)
  5. Быховский Бернард Эммануилович (руск.)

Спасылкі