Вароны (Віцебскі раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 68: Радок 68:
== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==
* 756 жыхароў, 314 двароў (1996)
* 756 жыхароў, 314 двароў (1996)
*679 жыхароў (2009)


== Інфраструктура ==
== Інфраструктура ==

Версія ад 10:32, 4 лютага 2020

Аграгарадок
Вароны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
200 м
Колькасць двароў
314
Насельніцтва
756 чалавек (1996)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
Вароны на карце Беларусі ±
Вароны (Віцебскі раён) (Беларусь)
Вароны (Віцебскі раён)
Вароны (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Вароны (Віцебскі раён)

Вароны — аграгарадок (да 2008 — вёска), цэнтр Варонаўскага сельсавета Віцебскага раёна на беразе возера Палонскага. За 12 км ад Віцебска на аўтадарозе Р21 Віцебск – Лёзна (мяжа з Расійскай Федэрацыяй).

Гісторыя

Назва вёскі паходзіць ад мянушкі і прозвішча Варона. Вёска вядома як маёнтак з XVI ст. у Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць паноў Крывашэенкаў. У маёнтак уваходзілі вёскі Паповічы, Семянкова і Гонавічы. У 1600 г. уласнасць пана Івана Клызы, які ў 1634 г. прадаў маёнтак пану Васілю Абуховічу.

У XIX ст. маёнтак у Каралёўскай воласці Віцебскага павета і губерні. У кастрычніку 1812 г. на паўднёвай ускраіне вёскі, непадалёку ад шашы Віцебск—Смаленск адбыўся бой французска-расійскіх войск, на месцы якога, на сродкі вайсковай часці Ямбургскіх уланаў пастаўлены помнік-абеліск з літым чыгунным крыжам. У 1905 г. маёнтак (2 двары, 15 жыхароў) належаў мешчаніну-стараверу Хруцкаму, які меў тут 100 дзесяцін зямлі.

З 20 жніўня 1924 г. у Рудніцкім сельсавеце Віцебскага раёна і акругі. У 1926 г. у вёсцы 20 двароў, 87 жыхароў. У 1936 г. сюды пераселены жыхары вёсак Старынкі, Гаравічы, у 1939 г. — населеных пунктаў Лускі, Прудзіна, Пунькі і Кузьменкі. У 1941 г. у вёсцы 95 двароў, 380 жыхароў. Падчас Другой сусветнай вайны, у кастрычніку 1943 г., нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі тут 90 двароў і 6 мірных жыхароў. Вывезена ў Трэці Рэйх 36 чал. На фронце загінула 13 вяскоўцаў. У баях за вызваленне вёскі і наваколля загінулі 3582 воіны Савецкай арміі і партызанаў. З 16 ліпеня 1954 г. — цэнтр сельсавета. У 1969 г. у вёсцы 180 двароў, 527 жыхароў.

На 1 студзеня 2003 г. — 313 двароў, 659 жыхароў. У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Вароны».

Насельніцтва

  • 756 жыхароў, 314 двароў (1996)
  • 679 жыхароў (2009)

Інфраструктура

Сярэдняя школа. Дом культуры і бібліятэка. Камбінат бытавога абслугоўвання. Аддзяленне сувязі. Магазіны.

Памятныя мясціны

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • З гісторыі населенных пунктаў / Падрых. В. В. Віталева // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 733 — 734. — ISBN 985-02-0647-0.

Спасылкі