Уладзімір Ігнатавіч Бровікаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 151: Радок 151:
[[Катэгорыя:Другія сакратары ЦК КПБ]]
[[Катэгорыя:Другія сакратары ЦК КПБ]]
[[Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ]]
[[Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ]]
[[Катэгорыя:Сакратары Віцебскага абкама КПБ]]

Версія ад 12:47, 7 лютага 2020

Уладзімір Ігнатавіч Бровікаў
Сцяг 2-гі сакратар Аршанскага РК КПБ
1965 — 66
Сцяг Сакратар Віцебскага абкама КПБ
1970 — 72
Сцяг 2-гі сакратар ЦК КПБ
4 снежня 1978 — 17 жніўня 1983
Папярэднік Аляксандр Аксёнаў
Пераемнік Генадзь Барташэвіч
Сцяг7-ы Старшыня Савета Міністраў БССР Сцяг
8 ліпеня 1983 года — 10 студзеня 1986 года
Папярэднік А. Н. Аксёнаў
Пераемнік М. В. Кавалёў

Нараджэнне 12 мая 1931(1931-05-12)
Смерць 10 лютага 1992(1992-02-10) (60 гадоў)
Месца пахавання
Партыя КПСС з 1958
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Прафесія журналіст
Дзейнасць дыпламат, журналіст, палітык, дзяржаўны служачы
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»

Уладзі́мір Ігна́тавіч Бро́вікаў (12 мая 1931, Ветка — 10 лютага 1992) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 10-11 скліканняў (1979—1989) ад Беларускай ССР. Член ЦК КПСС (1981—1990). Член КПСС з 1958[1].

Біяграфія

Сын служачага.

У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, у 1969 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. кандыдат філасофскіх навук. З 19551959 гадах загадчык аддзела сельскай гаспадаркі раённай газеты «Ленинский призыв» Оршы. У 19591960 гадах рэдактар раённай газеты «Клич Ильича» ў Суражы, у 19601962 гадах і 1963 годзе намеснік рэдактара і рэдактар газеты «Ленинский призыв», у 19621963 гадах газеты «Днепровская правда». З 1963 года намеснік сакратара парткама Аршанскага вытворчага калгасна-саўгаснага кіравання[1].

У 1965-66 гадах 2-і сакратар Аршанскага РК КПБ. У 1969 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Некаторыя тэарэтычныя праблемы палітычнай агітацыі»[2]. З 1969 года рэдактар ​​газеты «Віцебскі рабочы», з 1970 года сакратар Віцебскага абкама КПБ. У 1972-78 гадах інспектар, памочнік сакратара ЦК КПСС, намеснік загадчыка аддзела арганізацыйна-партыйнай работы ЦК КПСС. Са снежня 1978 года 2-і сакратар ЦК КПБ.

Член ЦК КПСС з 1981 года. Член ЦК КПБ з 1979 года, член Бюро ЦК КПБ з 1978 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР з 1979 года[1].

З ліпеня 1983 года Старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР. Са снежня 1985 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. З 1990 года на пенсіі. У 19791989 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 10-11 скліканняў.

Памёр у 1992 годзе, пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды

Зноскі

  1. а б в Бровиков Владимир Бровиков // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 82. — 737 с.
  2. Некоторые теоретические проблемы политической агитации : автореферат диссертации … кандидата философских наук : 621 / В. И. Бровиков. — Москва, 1969.

Літаратура

  • Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991 гг. Историко-биографический справочник./Сост. В. И. Ивкин. Москва, 1999. — ISBN 5-8243-0014-3
  • Некоторые теоретические проблемы политической агитации : автореферат диссертации … кандидата философских наук : 621 / В. И. Бровиков. — Москва, 1969.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 2. — Минск, 2006.

Спасылкі