Вікенцій Равінскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15: Радок 15:
Літаратуразнаўцы вырашаюць на карысць В. Равінскага пытанне аўтарства паэмы «[[Энеіда навыварат]]». Паэма (захаваўся толькі пачатак) магла быць напісана ім у 1816—1825 на вёсцы ці ў 1827—1828, калі ён чакаў новага прызначэння і стажыраваўся ў Смаленскай удзельнай канторы. [[А. Кіркор]] пісаў, што аўтар паэмы «выдатна ведаў народ, яго паданні, норавы, звычаі і валодаў мовай, як нямногія. Яго гумар, уменне перадаваць народныя сцэны знамянуюць геніяльныя здольнасці»<ref>Живописная Россия. Спб.; М., 1882. Т. 3. С. 326</ref>. У [[1890]] г. яго ўнук [[Канстанцін Іпалітавіч Равінскі|Канстанцін Равінскі]] апублікаваў больш поўную версію твора ў «Смоленском вестнике».
Літаратуразнаўцы вырашаюць на карысць В. Равінскага пытанне аўтарства паэмы «[[Энеіда навыварат]]». Паэма (захаваўся толькі пачатак) магла быць напісана ім у 1816—1825 на вёсцы ці ў 1827—1828, калі ён чакаў новага прызначэння і стажыраваўся ў Смаленскай удзельнай канторы. [[А. Кіркор]] пісаў, што аўтар паэмы «выдатна ведаў народ, яго паданні, норавы, звычаі і валодаў мовай, як нямногія. Яго гумар, уменне перадаваць народныя сцэны знамянуюць геніяльныя здольнасці»<ref>Живописная Россия. Спб.; М., 1882. Т. 3. С. 326</ref>. У [[1890]] г. яго ўнук [[Канстанцін Іпалітавіч Равінскі|Канстанцін Равінскі]] апублікаваў больш поўную версію твора ў «Смоленском вестнике».


Аўтар сатыры на аракчэеўскія парадкі «Вялікі муж субардынацыі», вершаў, у якіх высмейвалася самадурства паноў і апісваліся камічныя эпізоды з памешчыцкага жыцця (тэксы вядомыя з адзінага рукапісу ў [[Расійская дзяржаўная бібліятэка|Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы]]<ref>Антон Францішак Брыль. Русскоязычные произведения Викентия Ровинского в рукописном отделе Российской государственной библиотеки. // Асоба і Час, №9, 2020.</ref>), а таксама вершаванай камедыі «Шлюб паняволі» і нататкаў па гісторыі (рукапісы не выяўлены).
Аўтар сатыры на аракчэеўскія парадкі «Вялікі муж субардынацыі», вершаў, у якіх высмейвалася самадурства паноў і апісваліся камічныя эпізоды з памешчыцкага жыцця (тэксты вядомыя з адзінага рукапісу ў [[Расійская дзяржаўная бібліятэка|Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы]]<ref>Антон Францішак Брыль. Русскоязычные произведения Викентия Ровинского в рукописном отделе Российской государственной библиотеки. // Асоба і Час, №9, 2020.</ref>), а таксама вершаванай камедыі «Шлюб паняволі» і нататкаў па гісторыі (рукапісы не выяўлены).


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 12:01, 12 лютага 2020

Вікенцій Равінскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1786(1786-10-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 1855[1][2]
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт
Мова твораў беларуская і руская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Вікенцій Паўлавіч Равінскі (1786, Духаўшчынскі павет, Смаленская губерня, цяпер Духаўшчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія — 1855) — беларускі паэт, драматург. Найбольш верагодны аўтар паэмы «Энеіда навыварат».

Біяграфічныя звесткі

Паходзіў са шляхецкага роду. Служыў у расійскім войску. Удзельнік войнаў 3-й (1805 г.) і 4-й кааліцый (18061807 гг.), вайны 1812 г., паходу ў Заходнюю Еўропу. Асабліва вызначыўся ў бітве пры Шэнграбене (1805), дзе «храбра адкрываў сам сабе шлях праз варожыя калоны»[3], за што атрымаў ордэн Ганны 3-га класа. У 1816 г. пайшоў у адстаўку ў чыне палкоўніка і вярнуўся на радзіму. У шлюбе з Праскоўяй Рымскай-Корсакавай меў 4 сыноў і 6 дачок.

З 1826 г. на цывільнай службе ў Арэнбургскай губерні. Жыў ва Уфе, Пензе (18281832 гг.), Кастраме (18321833 гг.). Пасля вярнуўся на радзіму.

Сістэматычнай адукацыі не атрымаў, але сам набыў разнастайныя веды. Валодаў французскай і нямецкай мовамі, цікавіўся гісторыяй і літаратурай. Поглядамі быў блізкі да дзекабрыстаў.

Пахаваны ў вёсцы Спас-Вуглы, па некаторых звестках, у царкве.

Творчасць

Літаратуразнаўцы вырашаюць на карысць В. Равінскага пытанне аўтарства паэмы «Энеіда навыварат». Паэма (захаваўся толькі пачатак) магла быць напісана ім у 1816—1825 на вёсцы ці ў 1827—1828, калі ён чакаў новага прызначэння і стажыраваўся ў Смаленскай удзельнай канторы. А. Кіркор пісаў, што аўтар паэмы «выдатна ведаў народ, яго паданні, норавы, звычаі і валодаў мовай, як нямногія. Яго гумар, уменне перадаваць народныя сцэны знамянуюць геніяльныя здольнасці»[4]. У 1890 г. яго ўнук Канстанцін Равінскі апублікаваў больш поўную версію твора ў «Смоленском вестнике».

Аўтар сатыры на аракчэеўскія парадкі «Вялікі муж субардынацыі», вершаў, у якіх высмейвалася самадурства паноў і апісваліся камічныя эпізоды з памешчыцкага жыцця (тэксты вядомыя з адзінага рукапісу ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы[5]), а таксама вершаванай камедыі «Шлюб паняволі» і нататкаў па гісторыі (рукапісы не выяўлены).

Зноскі

  1. Vìkencìj Ravìnskì // NUKAT — 2002.
  2. Vìkencìj Paŭlavič Ravìnskì // MAK
  3. ЦДГА Расіі ў Санкт-Пецярбургу, ф. 1343, воп. 28, спр. 19, л. 21
  4. Живописная Россия. Спб.; М., 1882. Т. 3. С. 326
  5. Антон Францішак Брыль. Русскоязычные произведения Викентия Ровинского в рукописном отделе Российской государственной библиотеки. // Асоба і Час, №9, 2020.

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі. У 6 т. — Т. 5. — Мн., 1995. — С. 114;
  • Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды» — Мн., 1971;
  • Кісялёў Г. Слядамі «Энеіды» // Полымя. 1996. № 10;
  • Кісялёў Г. Равінскі // Беларуская энцыклапедыя. Т. 13. — Мн., 2001;
  • Кісялёў, Г. Равінскі Вікенцій Паўлавіч / Генадзь Кісялёў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны – Усая. – Мн.: БелЭн, 2001. – 591 с.: іл. – С. 37 – 38. – ISBN 985-11-0214-8.
  • Киселев, Г. В. Разыскивается классик...: историко-литературная дилогия. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. — 414, [2] с. – С. 171 – 222. – ISBN 5-340-00076-1.