Купалаўскі (заказнік): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дабаўленне звестак
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
выява ў картцы
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 2: Радок 2:
|Назва=Купалаўскі
|Назва=Купалаўскі
|Нацыянальная назва=
|Нацыянальная назва=
|Выява=
|Выява=Lysaja Hara, Mnsk, 1.jpg
|Подпіс=
|Подпіс= Сцежка да вяршыні гары Лысай
|Катэгорыя МСАП=IV
|Катэгорыя МСАП=IV
|lat_dir=|lat_deg=54.223056|lat_min=|lat_sec=
|lat_dir=|lat_deg=54.223056|lat_min=|lat_sec=

Версія ад 20:00, 25 лютага 2020

Купалаўскі
Сцежка да вяршыні гары Лысай
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьЛагойскі і Мінскі раёны, Мінская вобласць
Найбліжэйшы горад Лагойск
Плошча 3834 га[1]
Дата заснавання 6 красавіка 2000 года
Кіруючая арганізацыя ДЛГУ «Краснасельскае»
physical
Купалаўскі
Купалаўскі
physical
Купалаўскі
Купалаўскі

Купалаўскірэспубліканскі ладшафтны заказнік у Лагойскім і Мінскім раёнах Мінскай вобласці.

Створаны ў 2000 годзе для захавання ў натуральным стане ўнікальнага прыроднага ландшафтнага комплека з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублики Беларусь, аховы рэдкіх лясных біяцэнозаў, а таксама для адраджэння прыроднага асяроддзя гісторыка-культурных аб’ектаў[1].

Плошча заказніка скаладае 3834 га (з іх 2743 га - у Лагойскім раёне, 1091 га - у Мінскім)[2].

Заказнік названы ў гонар народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, жыццё і творчасць якога звязаны з шэрагам мясцін на тэрыторыі заказніка[3].

Ландшафт

Заказнік знаходзіцца ў межах Лагойскага ўзвышша (частка Мінскага ўзвышша), сярэдняя вышыня якога складае 250-200 м. На яго тэррыторыі знаходзіцца гара Лысая (342 м) — другая па вышыні вяршыня Беларусі.

Ландшафты вылучаюцца выключнай прыгажосцю дзякуючы складанай будове, вялікім перападам вышынь і яруснаму рэльефу. Найвышэйшы ярус фарміруюць марэнныя ці камавыя ўзгоркі (вышыня 35-30 м), другі ярус — сярэднеўзгорысты рэльеф з адноснымі перавышэннямі вышынь 5-10 м, трэці ярус (ніжэй 250 м) прадстаўлены абалонавымі тэрасамі рэк Удры і Лукавай і глыбока ўрэзанымі старажытнымі лагчынамі сцёку.

Лясы займаюць 80% тэрыторыі заказніка. З-за асаблівасцяў рэльефу балотныя бярозавыя і чорнаалешнікавыя лясы амаль не сустракаюцца. На ўзгорках распаўсюджаны хвойнікі і ельнікі, якія чаргуюцца з дзялянкамі шэраалешнікавых дрэвастояў і светлых бярозавых гаёў. Для моцна перасечанага ўзгорыстага рэльефу характэрны ялова-бярозава-шэраалешнікавый сярэднеўзроставыя дрэвастоі. У падлеску часта сустракаюцца дуб, ясень, ліпа, клён[3].

Флора

У флоры заказніка налічваецца 568 відаў сасудзістых раслін, у тым ліку 8 відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: купальнік горны, пярэсна еўрапейская, лілея кучаравая, гладыёлус чарапіцападобны, баранец звычайны, званочак шыракалісты, пустапялёснік зялёны, тайнік яйцападобны[3].

Фаўна

Фаўна заказніка налічвае 119 відаў наземных пазваночных жывел, у тым ліку 2 віды рэдкіх і знікаючых віды дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: зялёная жаўна і пустальга звычайная[3].

Зноскі