Аляксандр Ганус: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12: Радок 12:
Запісы Гануса былі зроблены ў кастрычніку 1889 года. З іх паходзяць, у прыватнасці, вядомыя народныя казкі «Лысы і рыжы» і «Смерць чараўніка». [[Уладзімір Караткевіч]] выкарыстаў дзве запісаныя Ганусам казкі ва ўласных творах: «Балотныя паны» — як устаўны аповед у рамане «[[Каласы пад сярпом тваім]]», а «Мужык, чорт і мядзведзь» — як аснову для аўтарскай казкі «Чортаў скарб».
Запісы Гануса былі зроблены ў кастрычніку 1889 года. З іх паходзяць, у прыватнасці, вядомыя народныя казкі «Лысы і рыжы» і «Смерць чараўніка». [[Уладзімір Караткевіч]] выкарыстаў дзве запісаныя Ганусам казкі ва ўласных творах: «Балотныя паны» — як устаўны аповед у рамане «[[Каласы пад сярпом тваім]]», а «Мужык, чорт і мядзведзь» — як аснову для аўтарскай казкі «Чортаў скарб».


У запісах пазначаныя імёны сялянаў, ад якіх Ганус пачуў казкі: Якаў Буза, Васіль Алай (магчыма, будучы мсціжскі валасны старшыня), Восіп Навіцкі і іншыя. Сярод нявыдадзеных запісаў Аляксандра Гануса — у асноўным мясцовыя варыянты вядомых песень і вершаў, напрыклад «Гэй, каб нам [быць] весялей». Таксама ім была запісаная штучная (г.зн. пісьмовага паходжання) паэма «Паненская гара», складзеная невядомым аўтарам пра аднайменны пагорак у [[Лагойск]]у. Сюжэт паэмы не супадае ні з вядомымі народнымі паданнямі, ні з эпізодам пра той жа пагорак у [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]]<ref>А. Ф. Брыль. Паненская гара: невядомы штучны твор XIX ст. cярод мсціжскіх фальклорных запісаў Аляксандра Гануса. // Роднае слова № 11/2019, сс. 20-22.</ref>.
У запісах пазначаныя імёны сялянаў, ад якіх Ганус пачуў казкі: Якаў Буза, Васіль Алай (магчыма, будучы мсціжскі валасны старшыня), Восіп Навіцкі і іншыя. Сярод нявыдадзеных запісаў Аляксандра Гануса — у асноўным мясцовыя варыянты вядомых песень і вершаў, напрыклад «Гэй, каб нам [быць] весялей». Таксама ім была запісаная штучная (г.зн. пісьмовага паходжання) паэма «Паненская гара», складзеная невядомым аўтарам пра аднайменны пагорак у [[Лагойск]]у. Сюжэт паэмы не супадае ні з вядомымі народнымі паданнямі, ні з эпізодам пра той жа пагорак у «[[Вечарніцы і Апантаны|Вечарніцах]]» [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]]<ref>А. Ф. Брыль. Паненская гара: невядомы штучны твор XIX ст. cярод мсціжскіх фальклорных запісаў Аляксандра Гануса. // Роднае слова № 11/2019, сс. 20-22.</ref>.


== Асоба ==
== Асоба ==

Версія ад 16:25, 4 сакавіка 2020

Аляксандр Ганус
Род дзейнасці пісар, фалькларыст

Аляксандр Ганус — мсціжскі валасны пісар у 1887—1902 гадах, фалькларыст-аматар. Запісаў каля 30 народных казак і паданняў ад сялян сваёй воласці.

Перадумовы

Падчас працы над кнігай «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» этнограф Павел Шэйн звярнуўся да ўладаў з просьбай даручыць валасным пісарам запісваць мясцовы фальклор. Ідэя апынулася ўдалай, што было адзначана ў прадмове да другога тома выдання. Шэйн асабліва вылучаў этнаграфічныя запісы мсціжскага пісара Аляксандра Гануса[1].

Творчая спадчына

Запісы Гануса былі зроблены ў кастрычніку 1889 года. З іх паходзяць, у прыватнасці, вядомыя народныя казкі «Лысы і рыжы» і «Смерць чараўніка». Уладзімір Караткевіч выкарыстаў дзве запісаныя Ганусам казкі ва ўласных творах: «Балотныя паны» — як устаўны аповед у рамане «Каласы пад сярпом тваім», а «Мужык, чорт і мядзведзь» — як аснову для аўтарскай казкі «Чортаў скарб».

У запісах пазначаныя імёны сялянаў, ад якіх Ганус пачуў казкі: Якаў Буза, Васіль Алай (магчыма, будучы мсціжскі валасны старшыня), Восіп Навіцкі і іншыя. Сярод нявыдадзеных запісаў Аляксандра Гануса — у асноўным мясцовыя варыянты вядомых песень і вершаў, напрыклад «Гэй, каб нам [быць] весялей». Таксама ім была запісаная штучная (г.зн. пісьмовага паходжання) паэма «Паненская гара», складзеная невядомым аўтарам пра аднайменны пагорак у Лагойску. Сюжэт паэмы не супадае ні з вядомымі народнымі паданнямі, ні з эпізодам пра той жа пагорак у «Вечарніцах» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча[2].

Асоба

Станам на 1886 год, займаў пасаду пісара Дзімітравіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, у 1887—1902 гадах — Мсціжскай воласці таго ж павета[3]. Жыццё пасля 1902 года невядома.

Зноскі

  1. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края / П. В. Шейн. — СПб., 1893. — Т.2.
  2. А. Ф. Брыль. Паненская гара: невядомы штучны твор XIX ст. cярод мсціжскіх фальклорных запісаў Аляксандра Гануса. // Роднае слова № 11/2019, сс. 20-22.
  3. Памятная книжка Минской губернии на 1902 год. — Минск, 1901.