Кейстут: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Нашчадкі: афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{ДД
{{ДД
| пасада = [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|Вялікі князь літоўскі]]
| пасада = [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|Вялікі князь літоўскі]]
| краіна =
| краіна =Вялікае Княства Літоўскае Рускае і Жамоіцкае
| імя = Кейстут
| імя = Кейстут
| выява = Kiejstut.JPG
| выява = Kiejstut.JPG

Версія ад 13:32, 7 сакавіка 2020

Кейстут
Вялікі князь літоўскі Вялікае Княства Літоўскае Рускае і Жамоіцкае
з 1381
Папярэднік Ягайла
Пераемнік Ягайла

Нараджэнне 1297(1297)
Смерць 15 жніўня 1382(1382-08-15)
Род Гедзімінавічы
Бацька Гедзімін
Маці Еўна
Жонка Бірута
Дзеці Вітаўт[1][2], Таўцівіл Кейстутавіч, Данута Кейстутаўна[d], Рымгайла, Бутаўт, Марыя Кейстутаўна[d], Войдат і Жыгімонт Кейстутавіч[3]
Веравызнанне язычніцтва
Дзейнасць суверэн, арыстакрат
Прыналежнасць Вялікае Княства Літоўскае Рускае і Жамоіцкае
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пячатка Кейстута

Кейстут Гедзімінавіч (Кестуть (1342, 1371), Кестутей (1345), Кистютий (1352), Kinstut rex (1356, 1382); ~1297 — 15 жніўня 1382, Крэва, цяпер у Смаргонскім раёне, Гродзенская вобласць, Беларусь) — князь троцка-жамойцкі, гарадзенскі (13411345), уладар Троцкай паловы ВКЛ (13451381), вялікі князь літоўскі (1381—1382). Сын Гедзіміна ад другога шлюба, малодшы брат Альгерда.

Пасля смерці Гедзіміна (зіма 1341) і старэйшага брата Манівіда (1342) знешняе становішча ВКЛ было складным, Тэўтонскі ордэн рыхтаваў вялікую вайсковую кампанію. Альгерд з Кейстутам былі старэйшыя пасля Нарымонта сярод Гедзімінавічаў, а ў Вільні сядзеў самы малодшы сын Гедзіміна — Яўнут, малады і няздольны да ўлады. У 1345 Альгерд і Кейстут вырашылі ўзяць ўладу — Кейстут з Трокаў з войскам прыйшоў у Вільню і паланіў Яўнута, пасля гэтага паклікаў Альгерда і перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную ўладу брата. Альгерд з Кейстутам падзялілі ВКЛ на «паловы», Альгерд быў уладаром у Віленскай палове і меў тытул вялікага князя, Кейстут быў уладаром у Троцкай палове і яму падпарадкоўваліся ўсе родзічы, якія мелі там удзелы. Браты спачатку дамовіліся дзяліць усе зноў здабытыя землі, у 1352 Кейстут атрымаў да сваіх уладанняў яшчэ і Берасцейскую зямлю. Але пасля, відаць, умовы дагавора паміж братамі змяніліся, Альгерд больш не дзяліўся з Кейстутам далучанымі землямі.

Пасля смерці Альгерда, яго спадчыннікам быў Ягайла, Кейстут як старэйшы лічыў у сабе больш правоў на вялікакняскі сталец, а Ягайла жадаў захаваць тыя ўмовы, што былі паміж Кейстутам і яго бацькам Альгердам. Ягайла склаў супраць Кейстута змову з Тэўтонскім ордэнам, але яна была выкрытая — Ягайла арыштаваны і зняволены ў Полацку, праз нейкі час вызвалены пад абяцанне прызнання вярхоўнай ўлады Кейстута. У хуткім часе Ягайла зноў склаў змову з ордэнам, яму падманам удалася паланіць і спачатку зняволіць Кейстута ў Крэўскім замку, дзе Кейстут быў задушаны.

Нашчадкі

  1. А. Э. Витовт // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 574–576.
  2. Витовт // Военная энциклопедияСПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1912. — Т. 6. — С. 418–420.
  3. Lundy D. R. The Peerage