Благачынне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
на аснове ru:Благочиние
 
Raeu (размовы | уклад)
Радок 32: Радок 32:
* [http://www.pravenc.ru/text/149349.html Благочинный] // Православная Энциклопедия
* [http://www.pravenc.ru/text/149349.html Благочинный] // Православная Энциклопедия


[[Катэгорыя:Структура хрысціянскіх цэркваў]]
[[Катэгорыя:Царкоўнае кіраванне]]
[[Катэгорыя:Кананічныя падраздзяленні Рускай праваслаўнай царквы]]
[[Катэгорыя:Кананічныя падраздзяленні Рускай праваслаўнай царквы]]

Версія ад 14:56, 7 сакавіка 2020

Благачы́нне, ці благачы́нная акру́га — у Рускай праваслаўнай царкве частка епархіі, якая аб'ядноўвае групу прыходаў, якія знаходзяцца ў непасрэднай тэрытарыяльнай блізкасці адзін ад аднаго. Узначальваецца благачынным.

Аналаг благачыння ў Рымска-каталіцкай царкведэканат у лютэранскайпробства.

Гісторыя

Устанаўленне акруг у складзе епархіі, даручаных асаблівым наглядчыкам, якія падпарадкоўваліся епіскапам, вядома са старажытнасці. Такія наглядчыкі ў старажытнасці былі вядомыя як хорепіскапы і перыядэўты, пазней на Русі десяціннікі і папоўскія старасты, а з першай паловы XVIII стагоддзя — благачынныя. Раней благачынніцкія акругі называліся таксама сарака́мі — адсюль вядомае найменне Масквы — «горад сарака саракоў».

Імянным найвышэйшым указам снежня 1797 года, растлумачаным ва ўказе Свяшчэннага Сінода ад 24 сакавіка 1799 года, для лепшага выканання настаяцелямі манастыроў сваіх абавязкаў, епіскапам было вызначана прызначаць з настаяцеляў аднаго благачыннага над манастырамі епархіі.

Такім чынам, к пачатку XIX стагоддзя ў Рускай праваслаўнай царкве склалася два тыпы благачынняў:

  • прыхадскія благачынні, якія аб'ядноўвалі прыходы, размешчаныя ў непасрэднай блізкасці адзін ад аднаго, па тэрытарыяльнай прыкмеце.
  • манастырскія благачынні, якія аб'ядноўвалі манастыры епархіі.

На пачатак XX стагоддзя прыходскае благачынне звычайна ўключала 10-30 навакольных цэркваў, прычым, калі ў акрузе знаходзіцца больш за 15 прыходаў, то благачыннаму мог быць прыдадзены памочнік. Манастырскіх благачынняў у епархіі магло быць некалькі, у залежнасці ад колькасці манастыроў. У выпадку нагляду за жаночымі манастырамі магла прызначацца «наглядчыца благачыння» з ігуменняў (або старэйшых сясцёр манастыра, калі ён адзін). Быў і адзін благачынны стаўрапігіяльных манастыроў.

У XX стагоддзі ў Рускай праваслаўнай царкве існавалі таксама так званыя патрыяршыя ці стаўрапігіяльныя благачынні за мяжой. Апека над імі даручалася якому-небудзь архірэю, але гэтыя благачынні падпарадкоўваліся непасрэдна Патрыярху, без уключэння ў склад епархіі. У прыватнасці, гэта былі Галандскае, Туркменістанскае і Югаслаўскае благачынні.

З распаўсюджваннем Рускай праваслаўнай царквы ў XX стагоддзі ў іншыя краіны Еўропы, праваслаўныя благачынні сталі там называцца дэканатамі, а іх наглядчыкі — дэканамі (даслоўна з латыні — «дзесятнікамі», як i ў Расii раней).

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі