Якаў Адамавіч Траццякоў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
афармленне
Радок 2: Радок 2:
{{Ваенны дзеяч
{{Ваенны дзеяч
|імя = Якаў Адамавіч Траццякоў
|імя = Якаў Адамавіч Траццякоў
|дата нараджэння = 23.10.1916
|дата нараджэння =
|месца нараджэння =
|месца нараджэння = в. [[Вёска Зябраўка|Зябраўка]], {{МН|Гомельскі раён|у Гомельскім раёне}} [[Гомельская вобласць]]
|дата смерці =
|дата смерці =
|месца смерці =
|месца смерці =

Версія ад 17:52, 8 сакавіка 2020

Якаў Адамавіч Траццякоў
Дата нараджэння 10 (23) кастрычніка 1916
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 1985(1985-12-04) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19411946
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі

Якаў Адамавіч Траццякоў (23 кастрычніка 1916, вёска Зябраўка, Гомельскі раён - 4 снежня 1985) — наводчык гарматы 1955-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка, старшына, поўны кавалер Ордэна Славы.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1916 года ў вёсцы Зябраўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Член ВКПБ/КПСС з 1943 года. Працаваў трактарыстам у калгасе.

У Чырвонай Арміі з ліпеня 1941 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з красавіка 1942 года. Ваяваў на Заходнім, Бранскім, Цэнтральным, 1-ым і 2-ім Беларускіх франтах.

Наводчык гарматы 1955-га знішчальна-супрацьтанкавага палка малодшы сяржант Траццякоў з баявым разлікам 23 снежня 1943 года падчас бою за населены пункт Гадзілавічы (Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) разбіў тры бліндажы і дзот, падавіў 5 кулямётных кропак, знішчыў да двух узводаў варожай пяхоты. загадам па брыгадзе № 128 ад 9 лютага 1944 года малодшы сяржант Траццякоў Якаў Адамавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Старшы сяржант таго ж палка і брыгады Траццякоў 14 студзеня 1945 года падчас бою ў раёне горада Бялабжэгі, замяніў выбылага са строю камандзіра ўзвода, нанёс ворагу значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы. узводам было знішчана больш за 20 ворагаў, разбураны дзот, падаўлены некалькі агнявых кропак. 4 сакавіка 1945 года загадам № 481 камадуючага 5-й ударнай арміі старшы сяржант Траццякоў Якаў Адамавіч ўнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

Старшына Траццякоў з разлікам у баях на подступах да Берліна знішчыў больш за 10 аўтаматчыкаў, паразіў супрацьтанкавую гармату, знішчыў некалькі мінамётаў. Падчас бою за горад Меглін знішчыў 2 бронтранспарцёры, захапіў прадуктовы склад.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм, старшына Траццякоў Якаў Адамавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].

У 1946 годзе дэмабілізаваны. Працаваў у калгасе на радзіме рахункаводам і бухгалтарам. У пачатку 60-ыхгадоў пераехаў у вёску Белаярава Мазанаўскага раёна Амурскай вобласці. Памер 4 снежня 1985 года[1].

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 524. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.

Спасылкі