Польскі паход Чырвонай Арміі (1939): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Adlerzz (размовы | уклад)
Kuzzy (размовы | уклад)
Радок 27: Радок 27:
* {{крыніцы/ГістБелКасцюк|5}}. С.449—451.
* {{крыніцы/ГістБелКасцюк|5}}. С.449—451.
* Мельтюхов М.И. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918-1939 гг. — М.: Вече, 2001.
* Мельтюхов М.И. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918-1939 гг. — М.: Вече, 2001.

==У Сеціве==
*[http://jivebelarus.net/history/new-history/september-1939-at-soviet-and-belarusian-historyography.html Смалянчук А. «Верасень 1939 г. у савецкай і беларускай гістарыяграфіі»]
*[http://jivebelarus.net/history/new-history/soviet-repressions-in-western-belarus-at-1939-1941-years.html Грыбоўскі Ю. «Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі (кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 гг.)»]


{{commonscat|Soviet invasion of Poland of 1939}}
{{commonscat|Soviet invasion of Poland of 1939}}

Версія ад 00:48, 22 кастрычніка 2009

Марш танкаў Чырвонай арміі ўглыб Польскай рэспублікі 17 верасня 1939 года

ПАХОД ЧЫРВОНАЙ АРМІІ Ў ЗАХОДНЮЮ БЕЛАРУСЬ І УКРАІНУ, сав. гіст. вызваленчы паход Чырвонай Арміі, вераснёўскі паход Чырвонай Арміі (1939), вайсковая аперацыя СССР супраць Польшчы, праведзеная 17—28.9.1939[1], якая мела мэтай заняцце земляў Заходняй Беларусі і Украіны, у адпаведнасці з падзелам сфераў уплыву паміж СССР і Германіяй паводле дамовы ад 23.8.1939. Аперацыя праводзілася ў час, калі на тэрыторыі Польшчы адбываліся ваенныя дзеянні 2-й суcв. вайны, але фармальна СССР у вайну тады не ўступаў, а аперацыя азначалася як "мера савецкага ўраду па абароне інтарэсаў беларускага і ўкраінскага народаў".

Вынікам аперацыі сталі хуткая і лёгкая перамога СССР над ужо аслабленай, палітычна і вайскова, Польшчай, далучэнне земляў Заходняй Беларусі і Украіны да БССР і УССР, падпісанне новага савецка-германскага дагавора (28.9.1939).

Страты савецкага боку склалі каля 1 тыс.ч. забітымі, зв. 2 тыс.ч. параненымі[2] (афіцыйна (1939): па ўсіх франтах 737 забітых і 1872 параненых). Страты польскага боку: 3,5 тыс. забітых, 20 тыс. параненых і зніклых без звестак, 454,7 тыс. палонных[3].

Сілы бакоў

Савецкая вайсковая групіроўка была аб'яднаная ў Беларускі фронт (камандарм М. Кавалёў; 4 арміі, конна-механізаваная група, асобны стралковы корпус, Дняпроўская ваенная флатылія; 378,6 тыс.ч., 3167 гармат і мінамётаў, 2406 танкаў) і Украінскі фронт (3 арміі; 239 тыс.ч., 1792 гармат і мінамётаў, 2330 танкаў). Агульная колькасць ваенных фарміраванняў з савецкага боку дасягала 617,6 тыс.ч, 4959 гармат і мінамётаў, 4736 танкаў; у складзе групіроўкі дзейнічалі 3298 самалётаў[4].

Польская групіроўка на ўсходніх землях складала да 45 тыс.ч.[5], з іх непасрэдна на мяжы каля 12 тыс.ч. (25 батальёнаў і 7 эскадронаў корпуса пагранічнай аховы), шмат тылавых, запасных, часткова сфарміраваных і слабаўзброеных вайсковых адзінак [4].

Баявыя дзеянні

Войскі СССР былі сканцэнтраваныя на савецка-польскай мяжы загадзя і пачалі баявыя дзеянні 5:00 17 верасня 1939. Лічыцца, што для польскага боку савецкая аперацыя была нечаканасцю, а французскія папярэджанні пра магчымы напад СССР былі праігнараваныя[6].

Сістэматычны і арганізаваны супраціў савецкім войскам аказвалі толькі польскія войскі аховы мяжы. Гэтаму спрыяў і загад маршала Э. Рыдз-Сміглы, дадзены вечарам 17.9, які прадпісваў польскім войскам адыходзіць у Венгрыю і Румынію, і ўступаць у бой толькі ў выпадку нападу або спробы раззбраення з савецкага боку. У сваю чаргу, першыя эшалоны ЧА рухаліся пераважна ўздоўж магістраляў, не затрымліваючыся, пазбягаючы сутыкненняў. У далейшым, арганізаванае супраціўленне на Палессі аказала польская аперацыйная група "Палесе" (ген. Клеберг; 18 тыс.ч.), сфарміраваная з пагранічных войскаў, жандармерыі, дробных гарнізонаў, маракоў Пінскай флатыліі.

Яшчэ да падыходу ЧА адбываўся шэраг выступленняў супраць польскіх уладаў з боку партызанскіх атрадаў і падпольных груп, рабочых і сялян (Гл. таксама: Скідзельскае паўстанне).

У некалькіх выпадках між польскім і савецкім войскамі адбыліся інтэнсіўныя баі, напр., баі за Вільню (19.9), баі за Гродна (20—21.9), баі пад Восаўцамі, Шацкам (28.9).

Часам савецкія войскі не паспявалі заняць пэўных тэрыторый, улучаных у савецкую сферу інтарэсаў, і туды першымі траплялі нямецкія войскі. У такіх выпадках нямецкія войскі адступалі пры падыходзе савецкіх. Адбыўся і шэраг памылковых сутычак паміж савецкімі і нямецкімі войскамі. Былі праведзеныя некалькі супольных савецка-нямецкіх вайсковых парадаў, напр., у Пінску, Брэсце, некалькіх гарадах Заходняй Украіны.

Зноскі

  1. У асноўным, таму што афіцыйнай даты сканчэння не існуе.
  2. Мельцюхоў, С.403. Але такія лічбы падаюцца і толькі ў дачыненні да страт Беларускага фронту, напр., у Гісторыя Беларусі, С.450.
  3. Мельцюхоў, С.403.
  4. а б Мельцюхоў, С.297—299.
  5. Гісторыя Беларусі, С.450.
  6. Мельцюхоў. С.299

. С.449—451.

  • Мельтюхов М.И. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918-1939 гг. — М.: Вече, 2001.

У Сеціве


Гл. таксама:

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA