Мемарыяльны комплекс на магіле вязняў Баранавіцкага гета: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Новая старонка: '{{Помнік |Беларуская назва = Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрор...' |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
|Беларуская назва = Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрору |
|Беларуская назва = Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрору |
||
|Арыгінальная назва = |
|Арыгінальная назва = |
||
|Выява = |
|Выява = Jewish cemetery Baranovichi st Chernyshevskogo 2c.jpg |
||
|Подпіс выявы = |
|Подпіс выявы = |
||
|Шырыня выявы = |
|Шырыня выявы = |
||
Радок 38: | Радок 38: | ||
== Апісанне == |
== Апісанне == |
||
[[Файл:Jewish cemetery Baranovichi st Chernyshevskogo 2d.jpg|міні|злева]] |
|||
У мемарыяльным скверы (1 га), абнесеным агароджай, устаноўлены памятны камень і белы мармуровы абеліск з надпісам на беларускай мове і iўрыце аб трагедыі вязняў гета. На брацкай магіле на белай мармуровай пліце надпіс на [[Беларуская мова|беларускай мове]] і [[Іўрыт|іўрыце]]: «Астанкі 12-ці тысяч яўрэяў г. Баранавічы, сабраныя ў месцах знішчэння, здзейсненага немцамі і іх памагатымі ў 1942 годзе» і выява Шчыта Давіда — яўрэйскага сімвала. |
У мемарыяльным скверы (1 га), абнесеным агароджай, устаноўлены памятны камень і белы мармуровы абеліск з надпісам на беларускай мове і iўрыце аб трагедыі вязняў гета. На брацкай магіле на белай мармуровай пліце надпіс на [[Беларуская мова|беларускай мове]] і [[Іўрыт|іўрыце]]: «Астанкі 12-ці тысяч яўрэяў г. Баранавічы, сабраныя ў месцах знішчэння, здзейсненага немцамі і іх памагатымі ў 1942 годзе» і выява Шчыта Давіда — яўрэйскага сімвала. |
||
Версія ад 19:57, 26 сакавіка 2020
Помнік | |
Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрору | |
---|---|
53°07′19″ пн. ш. 26°00′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Баранавічы |
Архітэктар | Хаiм Цукерман (Iзраiль) |
Дата пабудовы | 1994 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000025 |
Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрору — мемарыяльны комплекс у Баранавічах. Знаходзіцца на вул. Чарнышэўскага — Рагулі.
Гісторыя
У час другой сусветнай вайны фашысты паўсюдна вынішчалі яўрэйскае насельніцтва. У 1942 годзе ў горадзе Баранавічы было створана гета, куды сагналі сем’і яўрэяў, пасля чаго пачаліся расстрэлы. Забітых закапвалі ў траншэях каля в. Грабавец, «Зялёнага Маста» і на вуліцы Рагулі. У снежні 1942 года над Баранавічамі быў падняты белы сцяг з надпісам «юдэнрайн», што азначала «чысты ад яўрэяў».
Праз 50 гадоў у 1992 годзе родныя і блізкія загінуўшых папрасілі дазволу на перазахаванне астанкаў загінуўшых у брацкай магіле на старых яўрэйскіх могілках, зруйнаваных у час вайны. У 1994 годзе на магіле быў адкрыты мемарыяльны комплекс на сродкі яўрэйскага боку па праекту жыхара Тэль Авiва, члена гарадскога Савета Баранавічаў да 1939 года, архітэктара Хаіма Цукермана з матэрыялаў, прывезеных з Ізраіля.
Апісанне
У мемарыяльным скверы (1 га), абнесеным агароджай, устаноўлены памятны камень і белы мармуровы абеліск з надпісам на беларускай мове і iўрыце аб трагедыі вязняў гета. На брацкай магіле на белай мармуровай пліце надпіс на беларускай мове і іўрыце: «Астанкі 12-ці тысяч яўрэяў г. Баранавічы, сабраныя ў месцах знішчэння, здзейсненага немцамі і іх памагатымі ў 1942 годзе» і выява Шчыта Давіда — яўрэйскага сімвала.
Помнік над брацкай магілай — аркі (сімвала крыві жывых і мёртвых), жалезныя трубы (сімвалы калючага дроту гета), дзве калоны (сімвалы надзеі на сучаснае і будучыню)[1].
Зноскі
Літаратура
- Г. К. Кисялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін i iнш. (рэдкал.), М.I. Бернат (укладальнік). «Памяць. Баранавічы. Баранавіцкi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 2000. — 736 с. — ISBN 985-6302-28-5