Будынак радыёстанцыі (Баранавічы): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) →Гісторыя: афармленне |
JerzyKundrat (размовы | уклад) →Гісторыя: у іншы артыкул |
||
Радок 44: | Радок 44: | ||
Пабудаваны ў стылi [[канструктывiзм]]у ў сярэдзiне 1930-х гадоў кiраўнiцтвам [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчы]]. |
Пабудаваны ў стылi [[канструктывiзм]]у ў сярэдзiне 1930-х гадоў кiраўнiцтвам [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчы]]. |
||
[[Польскае Радыё Баранавічы]] пачало працу 30 кастрычніка 1938 года на хвалі 577 м. Мела дзве мачты вышынёю 141 м. Ахоплівала тэрыторыю ў радыусе 120 км |
[[Польскае Радыё Баранавічы]] пачало працу 30 кастрычніка 1938 года на хвалі 577 м. Мела дзве мачты вышынёю 141 м. Ахоплівала тэрыторыю ў радыусе 120 км. |
||
Падчас Другой Сусветнай вайны, 15 верасня 1939 нямецкая авіяцыя атакавала радыёстанцыю, але не здолела яе пашкодзіць. Радыёстанцыя працягвала працу ў БССР, а пасля — у час нямецкай акупацыі. Пры адступленні нямецкіх войскаў радыёмачты былі ўзарваныя. |
Падчас Другой Сусветнай вайны, 15 верасня 1939 нямецкая авіяцыя атакавала радыёстанцыю, але не здолела яе пашкодзіць. Радыёстанцыя працягвала працу ў БССР, а пасля — у час нямецкай акупацыі. Пры адступленні нямецкіх войскаў радыёмачты былі ўзарваныя. |
Версія ад 20:49, 26 сакавіка 2020
Славутасць | |
Будынак радыёстанцыі | |
---|---|
53°07′33″ пн. ш. 25°59′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Баранавічы |
Архітэктурны стыль | польскі мадэрнізм[d] |
Дата пабудовы | ХХ стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000040 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак радыёстанцыі — будынак у г. Баранавічы. Знаходзіцца на вул. Камсамольская, 65. Выкарыстоўваецца як рэтранслятар праграм радыё i тэлебачання.
Гісторыя
Пабудаваны ў стылi канструктывiзму ў сярэдзiне 1930-х гадоў кiраўнiцтвам Польшчы.
Польскае Радыё Баранавічы пачало працу 30 кастрычніка 1938 года на хвалі 577 м. Мела дзве мачты вышынёю 141 м. Ахоплівала тэрыторыю ў радыусе 120 км.
Падчас Другой Сусветнай вайны, 15 верасня 1939 нямецкая авіяцыя атакавала радыёстанцыю, але не здолела яе пашкодзіць. Радыёстанцыя працягвала працу ў БССР, а пасля — у час нямецкай акупацыі. Пры адступленні нямецкіх войскаў радыёмачты былі ўзарваныя.
Пасля вайны выкарыстоўвалася дзеля глушэння заходніх радыёстанцый.
Архітэктура
Будынак двухпавярховы, цагляны, атыкаваны, дах плоскi шыферны. Да ўсходняй сцяны прымыкаюць адна i двухпавярховыя, прамавугольныя ў плане прыбудовы, дзе размешчана абсталяванне радыёстанцыi, майстэрня; у цэнтральнай частцы будынка знаходзяцца службовыя памяшканнi.
Да заходняй сцяны на ўзроўнi першага паверха прыбудавана паўавальнай формы веранда, на якой на ўзроўнi другога паверха размешчаны паўвальнай формы прасторны балкон, агароджаны простай металiчнай рашоткай. Побач з верандай пад дахам знаходзяцца прыступкi, якiя вядуць у асноўнае памяшканне. Вокны шырокiя, дэкаратыўнае аздабленне адсутнiчае.
Будынку характэрны геаметрычнасць аб’ёмаў i лаканiзм форм. Над будынкам узвышаецца рэтрансляцыйная вышка[1].
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак радыёстанцыі (Баранавічы)
- Будынак радыёстанцыі (Баранавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Баранавіцкая радыёстанцыя (польск.)