Помнік Вызвалення (Баранавічы): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
(Няма розніцы)

Версія ад 21:42, 26 сакавіка 2020

Помнік
Помнік воінам і партызанам
53°07′56″ пн. ш. 26°01′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Баранавічы
Скульптар М. Альтшулер
Архітэктар М. Мiлавiдаў, А. Марэнiч , А. Макараў.
Дата пабудовы 1964 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000024шыфр 113Д000024
Map

Помнік воінам і партызанам — помнік у Баранавічах.

Гісторыя

7 ліпеня 1944 года войскі першага Беларускага фронта (15-я, 20-я, 69-я, 130-я, 193-я стралковыя, 37-я, 44-я, 50-я, 75-я гвардзейскія стралковыя дывізіі, 9-я гвардзейская дывізія, 6-я і 8-я знішчальныя авіягвардзейскія дывізіі, 6-ы і 8-ы знішчальныя авіяцыйныя корпусы, 18-я аўтамабільная брыгада і інш.) распачалі баі за горад Баранавічы. Да іх далучыліся падпольшчыкі і партызаны Баранавіцкага партызанскага злучэння. Надаючы вялiкае значэнне горада як буйнейшаму чыгуначнаму вузлу, нмецкія войска ператварылі яго ў моцны абаронны аб’ект з развітай сістэмай траншэй, дзотаў, мінных палёў. 8 ліпеня горад быў узяты.

Апісанне

У 1964 годзе быў адкрыты помнік, перабудаваны ў 1984 годзе. Скульптурна-архітэктурная кампазіцыя помніка складаецца з шырокага стылабату (4,5 м х 4,5м), абліцаванага чырвона-шэрымі гранітнымі пліткамі, і аб’ёмнага элемента ў выглядзе разгорнутага сцяга, выкананага з кованай медзі, з барэльефнай выявай твару чырвонаармейца ў касцы. У падножжа абеліска гарыць Вечны агонь.

Тут жа замацаваны рэльефны бронзавы ліст, на якім адлітымі бронзавымі літарамі зроблены надпіс на рускай і беларускай мовах: «Доблесным воінам Савецкай Арміі і партызанам, 8 ліпеня 1944 г. вызваліўшым г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, удзячныя жыхары горада».

У 90-ыя гады справа і злева ад помніка ўстаноўлены дзве металічныя пліты: з пералікам 28 воінскіх часцей і злучэнняў, атрымаўшых за вызваленне горада ганаровае найменне «Баранавіцкіх», на першай і 18 часцей і злучэнняў, узнагароджаных за паспяховыя баявыя дзеянні пры вызваленні г. Баранавічы ордэнамі і медалямі (з іх барэльефнай выявай), на другой[1].

Зноскі

Літаратура

  • Г. К. Кисялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін i iнш. (рэдкал.), М.I. Бернат (укладальнік). «Памяць. Баранавічы. Баранавіцкi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 2000. — 736 с. — ISBN 985-6302-28-5