Язэп Юр’евіч Лёсік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: be-x-old:Язэп Лёсік
Kuzzy (размовы | уклад)
Радок 52: Радок 52:
* (Жынкін 1994) Язэп Лёсік. Творы: Апавяданні. Казкі. Артыкулы / Уклад., прадм. і камент. А. Жынкіна. — Мн.: Маст. літ., 1994. — 335 с., [1] л. партр.; [8] л. іл. — (Спадчына). ISBN 5-340-01250-6.
* (Жынкін 1994) Язэп Лёсік. Творы: Апавяданні. Казкі. Артыкулы / Уклад., прадм. і камент. А. Жынкіна. — Мн.: Маст. літ., 1994. — 335 с., [1] л. партр.; [8] л. іл. — (Спадчына). ISBN 5-340-01250-6.


==У Сеціве==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://jivebelarus.net/language/ten-years-of-belarusian-grammar.html Язэп Лёсік «Дзесяцігодзьдзе беларускае граматыкі (1918—1928 г.)»]
*[http://jivebelarus.net/language/ten-years-of-belarusian-grammar.html Язэп Лёсік «Дзесяцігодзьдзе беларускае граматыкі (1918—1928 г.)»]
*[http://jivebelarus.net/language/some-remark-to-belarusian-literature-language.html Язэп Лёсік «Некаторы ўвагі да беларускае літаратурнае мовы»]


{{DEFAULTSORT: Лёсік Язэп Юр'евіч}}
{{DEFAULTSORT: Лёсік Язэп Юр'евіч}}

Версія ад 22:51, 22 кастрычніка 2009

Язэп Юр'евіч ЛЁСІК [6(18).11.1883[1], в. Мікалаеўшчына Мінскага пав. (зараз Стаўбцоўскі раён)—1940], беларускі пісьменнік, публіцыст, мовазнавец, педагог, нацыянальны і палітычны дзеяч. Акадэмік АН БССР (1928).

У друку, апроч уласнага прозвішча (таксама ў напісаннях Лесік, Лосік, Ліосік) выступаў пад псеўданімамі (тагач. "крыптанімамі") Павал Ксяневіч, Язэп Ксяневіч, Язэп Ліхадзіеўскі, М. Кепскі, J. L. (Apalczeńniec) і іх разнаст. скарачэннямі і варыянтамі[2].

Шаблон:ЗместСправа

У палітыцы

За ўдзел у рэвалюцыі 1905—1907 сасланы ў Сібір (1906). У ссылцы ў выселку Мельнічны (каля г. Кірэнска), у Бадайбо. У Беларусі з сакавіка 1917.

У Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе (мінская секцыя, з красавіка 1917 (ст.ст.)), рэдактар партыйнай газеты "Вольная Беларусь" (з 28.5.1917 ст.ст.), кандыдат ад партыі ва Устаноўчы сойм на Міншчыне.

Старшыня Выкан. камітэта Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (па 2-гім з'езде 8—10.7.1917 ст.ст.). Член Вялікай беларускай рады.

Ідэолаг і прапагандыст беларускай незалежнасці. Удзельнік Усебеларускага кангрэсу, выступіў публічна супраць разгону кангрэсу і супраць бальшавікоў.

Удзельнік працы Беларускага народнага сакратарыяту, член Рады БНР. Адзін з ініцыятараў акту незалежнасці БНР. Старшыня прэзідыума рады БНР (з 14.5.1918). Пасля прыходу бальшавікоў у Мінск (пач. снежня 1918) абвешчаны па-за законам разам з іншымі раднымі.

Адзін са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП, 1918).

У час польскай акупацыі 1919—1920 супрацоўнічаў у газетах "Звон" і "Беларусь" (рэдактар з 1920). У ліпені 1920 абвясціў аб "прызнанні прынцыпаў Савецкай улады" і выйшаў з палітычнага жыцця.

Арыштаваны па абвінавачаннях у "нацдэмстве" 20.7.1930, высланы з БССР. Увесну 1940 фізічна знішчаны.

У навуцы

Удзельнік Беларускага навуковага з'езду. Член Інбелкульту (1921—1930). Удзельнік Беларускай Акадэмічнай Канферэнцыі (1926).

Адназначна выступаў за захоўванне кірылічнага алфавіту. Дужа ўхваляў "навуковасць і лагічнасць" сербскай кірылічнай азбукі.

У 1923—1925 выступіў з крытыкай граматыкі Тарашкевіча, прапаноўваў значныя змяненні ў беларускім алфавіце, правапісе, граматыцы, прызначаныя да іх спрашчэння, асноўваючыся на народнай беларускай традыцыі. Між іншым, у алфавіце: замены "ы->и", "й->ј", "э->є", увядзенне літар "ӡ" і "ӡ̌" для перадачы афрыкат "дз" і "дж" ; у правапісе: пісанне галосных "я,е,ё,ю" на пачатках складоў у форме "ј+а,е,о,у", значнае пашырэнне прынцыпу "акання", скасаванне пісанне мяккага знаку ("мёртвай літары") між падвойных зычных і пасля "з-с,ц-дз" перад мяккімі зычнымі.

У педагогіцы

Адзін з першых арганізатараў бясплатных беларускіх курсаў (Мінск, восень 1917 ст.ст.), ініцыятар аднаўлення "Беларускага вучыцельскага хаўрусу", адзін з аўтараў яго статуту. Выкладнік у БДУ (1921-—1930). Аўтар шэрагу падручнікаў па бел. мове: "Практычная граматыка" (1921)[3], "Беларуская мова. Пачатковая граматыка" (1924), "Беларуская мова. Правапіс" (1924)[4].

У літаратуры

Першы вядомы твор: апавяданне «Рабы Міхась Крэчка, што быў за суддзю», надрук. у «Нашай Ніве» (19.7.1912 ст.ст.). Апавяданне "Не ўсе ж разам, ягамосці!..", выходзіла асобнай кніжкай (1914). "Апавяданне без назвы" (друк. у газетах "Вольная Беларусь" і "Беларусь", 1917—1920). Зборнік апавяданняў «Родныя вобразы»[5]

Некалькі вядомых вершаў. Шмат твораў у публікацыях і рукапісах страчаны.

Пераклаў на беларускую мову "Камуністычны Маніфест" (1923).

Сям'я

З сялян. Жанаты (з восені 1917 (ст.ст.)) з Вандай Лявіцкай[6].

Ацэнкі

Як літаратар, адзначаны як "талентны апавяданнік", яго творчасць як "вельмі нацыянальная, народна-беларуская..." (М. Гарэцкі, 1919). У пазнейшыя савецкія часы (1960—1970-я) адзначалася, што ён "у творах... дапускаў памылкі нацыяналістычнага характару".

Зноскі

  1. Дата 19.11.1883, відавочна, з'яўляе няправільна пералічаную дату старога стылю. Паводле: (Жынкін 2003), С. 3. Памылкова сустракаецца таксама год 1884.
  2. (Жынкін 1994) Каментарыі //... С. 325.
  3. Паўтор граматыкі Тарашкевіча 1918.
  4. Граматыка 1921 з пэўнымі змяненнямі і дапаўненнямі.
  5. Забаронены да друку Галоўлітам БССР з-за «нацыяналістычнага», «рэлігіёзна-дагматычнага» характару (1921).
  6. Ванда Лявіцкая, дачка Ядвігіна Ш.

Крыніцы

  • (Жынкін 2003) Лёсік Я. 1921—1930: Зб. тв. / Уклад., прадм. і камент. А. Жынкіна. — Мн.: НАРБ: Выд. Логвінаў, 2003. — 396 с. ISBN 985-6372-31-3 (НАРБ); ISBN 985-6701-29-5 (І. П. Логвінаў).
  • (Жынкін 1994) Язэп Лёсік. Творы: Апавяданні. Казкі. Артыкулы / Уклад., прадм. і камент. А. Жынкіна. — Мн.: Маст. літ., 1994. — 335 с., [1] л. партр.; [8] л. іл. — (Спадчына). ISBN 5-340-01250-6.

У Сеціве