Беларуская граматыка Тарашкевіча (1918): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kuzzy (размовы | уклад)
Kuzzy (размовы | уклад)
Радок 16: Радок 16:
Аднак, у практычнай працы і ва ўмовах масавай [[Беларусізацыя|беларусізацыі]] граматыка выклікала пэўныя цяжкасці з-за сваёй агульнай складанасці і пэўных унутраных недахопаў; некаторыя фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці не атрымалі ў кнізе належнага асвятлення; напісанне іншамоўнай лексікі працягвала складаць цяжкасці; некаторыя правілы былі штучнымі і надуманымі, у граматыку быў уведзены шэраг архаічных граматычных формаў у якасці літаратурных<ref>Сучасная беларуская мова..., С....</ref>.
Аднак, у практычнай працы і ва ўмовах масавай [[Беларусізацыя|беларусізацыі]] граматыка выклікала пэўныя цяжкасці з-за сваёй агульнай складанасці і пэўных унутраных недахопаў; некаторыя фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці не атрымалі ў кнізе належнага асвятлення; напісанне іншамоўнай лексікі працягвала складаць цяжкасці; некаторыя правілы былі штучнымі і надуманымі, у граматыку быў уведзены шэраг архаічных граматычных формаў у якасці літаратурных<ref>Сучасная беларуская мова..., С....</ref>.


"Рускі і польскі ўплывы" (адпаведна, у марфалогіі і арфаграфіі)<ref>Адпаведнасць паводле тлумачэння ў: Сучасная беларуская мова..., С....</ref> адзначалі ў сваіх тагачасных публікацыях, напр., Я. Лёсік і Я. Станкевіч.
"Рускі і польскі ўплывы" (адпаведна, у марфалогіі і арфаграфіі)<ref>Адпаведнасць паводле тлумачэння ў: Сучасная беларуская мова..., С....</ref> адзначалі ў сваіх тагачасных публікацыях, напр., [[Язэп_Юр'евіч_Лёсік|Я. Лёсік]] і [[Ян_Станкевіч|Я. Станкевіч]].
{{зноскі}}
{{зноскі}}

== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
{{крыніцы/сбмова}}
{{крыніцы/сбмова}}

Версія ад 22:56, 22 кастрычніка 2009

"БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА ДЛЯ ШКОЛ" (1918), школьная граматыка беларускай мовы, апрацаваная Б. Тарашкевічам (19171918) і выданая ў Вільні (1918), у паралельных кірыліцкім і лацінскім варыянтах. Граматыка некалькі разоў перавыдавалася ў Заходняй Беларусі (Гл. таксама: Беларуская граматыка Тарашкевіча, выданне 1929 г.), ляжала ў аснове праграм выкладання беларускай мовы ў БССР. Першая жыццяздольная граматыка сучаснай беларускай мовы, аснова усіх далейшх ліній развіцця беларускай граматыкі.

У аснове граматыкі ляжалі фанетыка-граматычныя асаблівасці тагачаснага сярэднебеларускага дыялекту, найперш "цвёрдае р" і "моцнае аканне". У правілах граматыкі выкарыстоўваліся як марфалагічны (пераважна), так і фанетычны прынцыпы.

Словы іншамоўнага паходжання выдзяляліся ў асобную групу. Тарашкевічам было прапанавана пісаць галосныя і зычныя ў іншамоўнай лексіцы так, як яны вымаўляліся ў мове, з якой былі запазычаны[1], фактычна было прынятае пераважнае іх напісанне як у польскай мове[2]. Так, на гэтыя словы не былі распаўсюджаны правілы акання, дзекання і цекання, часта не змякчаліся зычныя перад галоснымі, перад ётаванымі галоснымі перадаваўся мяккі [л'][3].

Шмат якія правілы ў граматыцы адсутнічалі або былі недапрацаванымі, напрыклад, нарматывы напісання складаных словаў, некаторых канчаткаў, прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў[4], і дапрацоўваліся іншымі аўтарамі ў практычна выкладаных граматыках[5] (гл. Беларускія граматыкі Лёсіка).

Зважаючы на недахопы граматыкі Тарашкевіча, браты Лёсікі распрацавалі праект яе рэформы, які быў прадметам разгляду Беларускай акадэмічнай канферэнцыі (1926).

Гл.далей: Праект рэформы беларускага правапісу 1930 г., Беларуская граматыка Тарашкевіча, выданне 1929 г..

Ацэнкі

Вучэбны дапаможнік Тарашкевіча ўлічваў тагачасныя дасягненні ў галіне беларускай філалогіі (Я. Карскі, А. Шахматаў і інш.), і быў станоўча прыняты грамадскасцю.

Аднак, у практычнай працы і ва ўмовах масавай беларусізацыі граматыка выклікала пэўныя цяжкасці з-за сваёй агульнай складанасці і пэўных унутраных недахопаў; некаторыя фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці не атрымалі ў кнізе належнага асвятлення; напісанне іншамоўнай лексікі працягвала складаць цяжкасці; некаторыя правілы былі штучнымі і надуманымі, у граматыку быў уведзены шэраг архаічных граматычных формаў у якасці літаратурных[6].

"Рускі і польскі ўплывы" (адпаведна, у марфалогіі і арфаграфіі)[7] адзначалі ў сваіх тагачасных публікацыях, напр., Я. Лёсік і Я. Станкевіч.

Зноскі

  1. Сучасная беларуская мова..., С....
  2. Гапоненка І. А. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове пачатку XX ст. і асаблівасці іх фармальнай адаптацыі // Беларуская лінгвістыка. Вып. 49 / НАН Беларусі. Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; Рэдкал.: І. А. Падлужны (адк. рэд.) і інш. — Мн. : Беларуская навука, 2000. — 95 с. ISBN 985-08-0311-8.
  3. Сучасная беларуская мова..., С....
  4. Сучасная беларуская мова..., С....
  5. Некрашэвіч ..., С....
  6. Сучасная беларуская мова..., С....
  7. Адпаведнасць паводле тлумачэння ў: Сучасная беларуская мова..., С....

Крыніцы

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.

У Сеціве