Сілезскі этналект: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 16: Радок 16:
Код па SIL = SLI
Код па SIL = SLI
}}
}}
'''Сілезскі этналект''' (па-сілезску: ''ślůnsko godka'', {{lang-pl|etnolekt śląski}}) разглядаецца як [[дыялект]] [[Польская мова|польскай мовы]] альбо як асобная [[Заходнеславянскія мовы|заходнеславянская мова]], блізкая да польскай і, ў мянейшай ступені, [[Чэшская мова|чэшскай]] моваў. Як можна даведацца з каталогу [[Ethnologue]], гэта верхне-сілезскі дыялект польскай мовы, на якім размаўляюць [[Сілезцы|польскія сілезцы]] з [[Верхняя Сілезія|Верхняй Сілезіі]].
'''Сілезскі этналект''' (па-сілезску: ''ślůnsko godka'', {{lang-pl|etnolekt śląski}}) разглядаецца як [[дыялект]] [[Польская мова|польскай мовы]] альбо як асобная [[Заходнеславянскія мовы|заходнеславянская мова]], блізкая да польскай і, у меншай ступені, [[Чэшская мова|чэшскай]] моваў. Як можна даведацца з каталогу [[Ethnologue]], гэта верхне-сілезскі дыялект польскай мовы, на якім размаўляюць [[Сілезцы|польскія сілезцы]] з [[Верхняя Сілезія|Верхняй Сілезіі]].


== Распаўсюджанне ==
== Распаўсюджанне ==
Радок 26: Радок 26:
Пункты гледжання на гэтае пытанне ў розных даследчыкаў кардынальна розняцца. Гэтае пытанне стаіць і перад шэраговымі карыстальнікамі этналекту, бо частка яго носьбітаў лічыць яго дыялектам польскай мовы, але частка носьбітаў вызнаюць сябе сілезцамі і прызнаюць існаванне «сылезскай мовы» адрознай ад польскай.
Пункты гледжання на гэтае пытанне ў розных даследчыкаў кардынальна розняцца. Гэтае пытанне стаіць і перад шэраговымі карыстальнікамі этналекту, бо частка яго носьбітаў лічыць яго дыялектам польскай мовы, але частка носьбітаў вызнаюць сябе сілезцамі і прызнаюць існаванне «сылезскай мовы» адрознай ад польскай.


Калі лічыць яго асобнай мовай, то трэба прызнаць яго блізкую сувязь з польскай мовай і, у мянейшай ступені, чэшскай, з уплывам [[Нямецкая мова|нямецкай мовы]].
Калі лічыць яго асобнай мовай, то трэба прызнаць яго блізкую сувязь з польскай мовай і, у меншай ступені, чэшскай, з уплывам [[Нямецкая мова|нямецкай мовы]].


== У Вікіпедыі ==
== У Вікіпедыі ==

Версія ад 00:13, 29 сакавіка 2020

Сілезскі этналект
Саманазва ślůnsko godka
Краіны Польшчы, Чэхіі, Германіі, ЗША і іншых краінах
Рэгіёны
Афіцыйны статус непрызнаная
Агульная колькасць носьбітаў каля 1,25 мільёна
Класіфікацыя

Індаеўрапейская
 Славянская
  Заходнеславянская

    Сілезскі этналект
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 szl
Ethnologue szl
ELCat 8349
IETF szl
Glottolog sile1253
Вікіпедыя на гэтай мове

Сілезскі этналект (па-сілезску: ślůnsko godka, польск.: etnolekt śląski) разглядаецца як дыялект польскай мовы альбо як асобная заходнеславянская мова, блізкая да польскай і, у меншай ступені, чэшскай моваў. Як можна даведацца з каталогу Ethnologue, гэта верхне-сілезскі дыялект польскай мовы, на якім размаўляюць польскія сілезцы з Верхняй Сілезіі.

Распаўсюджанне

Большасць карыстальнікаў гэтага этналекту насяляюць Верхнюю Сілезію, падзеленую на дзве часткі - паўднёва-заходнюю частку Польшчы і паўночна-ўсходнюю частку Чэхіі. У цяперашні час па-сілезску размаўляюць на тэрыторыі паміж гістарычнай мяжою Сілезіі на ўсходзе і лініяй, праведзенай праз Сыцаў і Пруднік на захадзе, а таксама і ў іншых месцах.

Па выніках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў Польшчы (2002), прыблізна 70000 чалавек назвалі сілезскую мову роднай, а таксама прыблізна 170000 чалавек назваліся сілезцамі па нацыянальнасці. Наогул, агульная колькасць носьбітаў гэтага этналекту (большасць з каторых не вызнае яе за асобную мову) перавышае два мільёны чалавек. Таксама налічваецца каля 100000 сілезскамоўных (цешынска-сілезскамоўных), якія жывуць у Чэхіі; Цэшынска-сілезскі дыялект шырока распаўсюджаны і на тэрыторыі Польшчы, у Цешынскай Сілезіі. 10878 чалавек з Чэхіі лічаць сябе сілезцамі па нацыянальнасці. Акрамя Польшчы і Чэхіі, на сылезскім этналекце размаўляюць і ў іншых частках свету.

Дыялект альбо мова?

Пункты гледжання на гэтае пытанне ў розных даследчыкаў кардынальна розняцца. Гэтае пытанне стаіць і перад шэраговымі карыстальнікамі этналекту, бо частка яго носьбітаў лічыць яго дыялектам польскай мовы, але частка носьбітаў вызнаюць сябе сілезцамі і прызнаюць існаванне «сылезскай мовы» адрознай ад польскай.

Калі лічыць яго асобнай мовай, то трэба прызнаць яго блізкую сувязь з польскай мовай і, у меншай ступені, чэшскай, з уплывам нямецкай мовы.

У Вікіпедыі

Хоць і былі спробы адкрыць Вікіпедыю на сілезскім этналекце, але спачатку запыт на стварэнне такога праекта не быў задаволены. 23 мая 2008 года была атрымана згода на адкрыццё сілезскай Вікіпедыі, і 26 мая з'явіўся дамен szl.wikipedia.org.

Прыклад тэксту

Вось прыклад вершаванкі на сілезскім этналекце:

Pjerůn

Jasny pjerůn ščilou z ńeba

Zaroz śe přežegnać čeba.


Пераклад на беларускую мову:

Пярун

Ясны пярун стрэліў з неба -

Адразу перажагнацца трэба.

Глядзіце таксама

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
на сілезскім этналекце


Спасылкі