Vinsent: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 69: Радок 69:
== Відэакліпы ==
== Відэакліпы ==
* «Працягваю жыць» ([[2009 год у гісторыі музыкі|2009]])
* «Працягваю жыць» ([[2009 год у гісторыі музыкі|2009]])
* «Восеньскі вальс» ([[2010 год у гісторыі музыкі|2010]])<ref>{{Cite web|url=http://music.fromby.net/article/1989/|title=Vinsent: «Такі кліп, як мой, каштуе 2000 даляраў»|last=ТГ|first=|date=2010-02-02|website=|publisher=[[Тузін Гітоў]]|language=be|dead-url=no|archiveurl=https://web.archive.org/web/20100214145432/http://music.fromby.net/article/1989/|archivedate=2010-02-14|accessdate=2020-03-30}}</ref>
* «Восеньскі вальс» ([[2010 год у гісторыі музыкі|2010]])
* «Ні кроку назад» ([[2012 год у гісторыі музыкі|2012]])
* «Ні кроку назад» ([[2012 год у гісторыі музыкі|2012]])
* «Жывы» ([[2015 год у гісторыі музыкі|2015]])
* «Жывы» ([[2015 год у гісторыі музыкі|2015]])

Версія ад 21:26, 30 сакавіка 2020

Vinsent
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Уладзіміравіч Папко
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1988(1988-10-03) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, акцёр, перакладчык
Гады актыўнасці 2009-па сённяшні дзень
Інструменты вакал[d]
Жанры Хіп-хоп
Рок
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Vinsent (сапраўднае імя — Дзмітрый Уладзіміравіч Папко; нарадзіўся 3 кастрычніка 1988 года) — беларускі музыкант і акцёр.

Творчы шлях

Музыка

У 2009 годзе артыст выдаў дэбютны альбом «Пачатак»[2]. Пасля выдання адбылася прэзентацыя альбома. Пасля выдання дэбютнага альбома былі знятыя відэакліпы на дзве песні з дыска: «Працягваю жыць» і «Восеньскі вальс». Неўзабаве пасля выдання альбома, артыст пачаў канцэртаваць па гарадах Беларусі. Кліп на песню «Восеньскі вальс», зняты Змітром Карначыкам і Алесем Меліхаўцом, атрымаў узнагароды «Street Awards» і «Кліп-марафон»[3] за найлепшы кліп года.

У 2010 годзе Vinsent выдае сінгл «Слава Героям!», напісаны па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Героямі песні з'яўляюцца Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі. Тэкст пабудаваны ў выглядзе перапіскі паміж героямі.

З 2011 года артыст выступае з жывым складам музыкаў. Пачынае эксперыментаваць, змешваючы хіп-хоп з рокам і джазам. Vinsent гастралюе па міжанародных фестывалях у Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне.

У 2011 годзе выходзіць «Жывы DVD». Аснову DVD складае новае відэа, зробленае на клубных канцэртах, а таксама справаздачы з міжнародных фестываляў. У дадатак да гэтага дыск змяшчае канцэртныя аўдыёзапісы, інтэрв'ю, сумесныя трэкі, тэксты ды фотаздымкі.

У 2012 годзе Vinsent выдае сінгл і кліп «Ні кроку назад»[4], які з'яўляецца саўндтрэкам да фільма «Вышэй за неба».

Vinsent мае сумесныя працы: сінгл «Развага» (2010) з гуртом :B:N:, сінгл «Дай сілы!» (2011) з гуртом IQ48.

У 2015 годзе выдаецца новы альбом «Vir», які змяшчаў 10 новых трэкаў. На песню «Жывы» быў зняты кліп.[5]

Кіно

У 2013 адбылася прэм’ера фільма «Жыве Беларусь», у якім акцёр Дзмітрый «Вінсэнт» Папко сыграў галоўную ролю Мірона Захаркі.

У 2013 адбылася прэм’ера фільма «Вышэй за неба», у якім акцёр Дзмітрый «Вінсэнт» Папко сыграў ролю Макса. Ідэйным натхняльнікам і сурэжысёрам фільма з'яўляецца драматург Андрэй Курэйчык.

Дыскаграфія

Альбомы

DVD і кампіляцыі

  • «Жывы DVD» (2011)

EP і сінглы

  • «Слава Героям!» (2010)
  • «Веру» (2010)
  • «Ні кроку назад» (2012)
  • «Ток» (2013)
  • «Жывы» (2015)[6]

Сінглы ў супрацы з іншымі выканаўцамі

  • «Развага», сумесна з гуртом :B:N: (2010)
  • «Дай сілы!», сумесна з гуртом IQ48 (2011)

Відэакліпы

  • «Працягваю жыць» (2009)
  • «Восеньскі вальс» (2010)[7]
  • «Ні кроку назад» (2012)
  • «Жывы» (2015)

Фільмаграфія

  • «Жыве Беларусь» (2013) — Мірон Захарка
  • «Вышэй за неба» (2013) — Макс

Зноскі