Сінькоўскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:28, 30 сакавіка 2020

Сінькоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смаргонскі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Сінькі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 620
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Сінько́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сінькі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Панізоўскі сельсавет у складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Паніззе. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сінькі, сельсавет перайменаваны ў Сінькоўскі[1]. 10 сакавіка 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лашанскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1620 чалавек[2], з іх 94,7 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,2 % — палякі[3].


Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.