Алесь Суша (культуролаг): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Удакладненне
Радок 9: Радок 9:
Нарадзіўся ў [[Мінск]]у. Атрымаў адукацыю ў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў]] (спецыяльнасць "культуралогія"), [[Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы|Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы]] [[БДУ]] (спецыяльнасць "[[культуралогія]]") і [[Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь|Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь]] (спецыяльнасць "дзяржаўнае будаўніцтва"). У 2009 г. абараніў дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі.
Нарадзіўся ў [[Мінск]]у. Атрымаў адукацыю ў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў]] (спецыяльнасць "культуралогія"), [[Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы|Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы]] [[БДУ]] (спецыяльнасць "[[культуралогія]]") і [[Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь|Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь]] (спецыяльнасць "дзяржаўнае будаўніцтва"). У 2009 г. абараніў дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі.


З 2005 г. працуе ў [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі|Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі]]. Спачатку — у аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў, у 2009—2012 гг. — вучоны сакратар. З 2012 г. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці. Выкладае ў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў]] і іншых ВНУ. Аўтар больш 450 публікацый, у тым ліку 15 манаграфій. Складальнік навуковага зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі” і многіх неперыядычных выданняў.
З 2005 г. працуе ў [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі|Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі]]. Спачатку — у аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў, у 2009—2012 гг. — вучоны сакратар. З 2012 г. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, з 2020 г. — намеснік генеральнага дырэктара. Выкладае ў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў]] і іншых ВНУ. Аўтар больш 450 публікацый, у тым ліку 15 манаграфій. Складальнік навуковага зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі” і многіх неперыядычных выданняў.


== Дзейнасць ==
== Дзейнасць ==
Займаецца навуковым даследаваннем гісторыі культуры Беларусі, найперш кніжнай культуры Беларусі, а таксама гісторыі хрысціянства ў Беларусі, фарміравання і выкарыстання культурнай спадчыны [[Уніяцкая царква на Беларусі|ўніяцкай царквы]]. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Стваральнік рэестра помнікаў кніжнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і могуць быць вернуты шляхам куплі ці факсімільнага ўзнаўлення.
Займаецца навуковым даследаваннем гісторыі культуры Беларусі, найперш кніжнай культуры Беларусі, а таксама гісторыі хрысціянства ў Беларусі, фарміравання і выкарыстання культурнай спадчыны [[Уніяцкая царква на Беларусі|ўніяцкай царквы]]. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Стваральнік рэестра помнікаў кніжнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і могуць быць вернуты шляхам куплі ці факсімільнага ўзнаўлення.


У [[2015]] г. узначаліў створаную [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|Адамам Мальдзісам]] Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Рады [[Беларускі фонд культуры|Беларускага фонду культуры]]. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ. Стыпендыят двух Спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2005), атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры (2015).
У [[2015]] г. узначаліў створаную [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|Адамам Мальдзісам]] Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Рады [[Беларускі фонд культуры|Беларускага фонду культуры]]. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ. Стыпендыят двух Спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2005), атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры (2015), чалавек года у сферы культуры (2018).


Член журы: рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” (з 2012 г.), конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць» (2016), “Прэміі HR-брэнд Беларусь у намінацыі “Культура” (2016); конкурсу творчых работ вучняў – Скарына і праваслаўная царква (2016–2017), конкурсу даследчых работ вучняў – Скарына і праваслаўная царква (2016–2017).
Член журы: рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” (з 2012 г.), конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць» (2016), “Прэміі HR-брэнд Беларусь у намінацыі “Культура” (2016); конкурсу творчых работ вучняў – Скарына і праваслаўная царква (2016–2017), конкурсу даследчых работ вучняў – Скарына і праваслаўная царква (2016–2017).

Версія ад 12:34, 8 красавіка 2020

Алесь Суша
Алесь Суша ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Алесь Суша ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дата нараджэння 15 снежня 1982(1982-12-15) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці культуролаг, кнігазнавец, гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера культуралогія[1], кніжная культура[d][1], гісторыя хрысціянства[d][1] і кнігазнаўства[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат культуралогіі
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Алесь (Алякса́ндр Алякса́ндравіч) Су́ша (нар. 1982, Мінск) — беларускі культуролаг, кнігазнавец. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Ініцыятар шматлікіх праектаў па факсімільным узнаўленні кніжных помнікаў Беларусі, даследчык і папулярызатар спадчыны Францыска Скарыны. Кандыдат культуралогіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску. Атрымаў адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (спецыяльнасць "культуралогія"), Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ (спецыяльнасць "культуралогія") і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць "дзяржаўнае будаўніцтва"). У 2009 г. абараніў дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі.

З 2005 г. працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Спачатку — у аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў, у 2009—2012 гг. — вучоны сакратар. З 2012 г. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, з 2020 г. — намеснік генеральнага дырэктара. Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў і іншых ВНУ. Аўтар больш 450 публікацый, у тым ліку 15 манаграфій. Складальнік навуковага зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі” і многіх неперыядычных выданняў.

Дзейнасць

Займаецца навуковым даследаваннем гісторыі культуры Беларусі, найперш кніжнай культуры Беларусі, а таксама гісторыі хрысціянства ў Беларусі, фарміравання і выкарыстання культурнай спадчыны ўніяцкай царквы. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Стваральнік рэестра помнікаў кніжнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і могуць быць вернуты шляхам куплі ці факсімільнага ўзнаўлення.

У 2015 г. узначаліў створаную Адамам Мальдзісам Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Рады Беларускага фонду культуры. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ. Стыпендыят двух Спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2005), атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры (2015), чалавек года у сферы культуры (2018).

Член журы: рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” (з 2012 г.), конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць» (2016), “Прэміі HR-брэнд Беларусь у намінацыі “Культура” (2016); конкурсу творчых работ вучняў – Скарына і праваслаўная царква (2016–2017), конкурсу даследчых работ вучняў – Скарына і праваслаўная царква (2016–2017).

Адзін з арганізатараў і каардынатар штогадовых Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”.

Скарыназнаўства і святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Алесь Суша ля скарынаўскага арт-аб'екта ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Алесь Суша з'яўляецца адным з асноўных ініцыятараў шырокага святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, актывізацыі даследавання і папулярызацыі спадчыны Францыска Скарыны.

У 2012 г. курыраваў першую ў айчыннай гісторыі выставу выданняў Ф.Скарыны з замежных збораў у Мінску (11 выданняў з Германіі)[2].

У 2012–2017 гг. курыраваў работу па атрыманні лічбавых копій выданняў Ф.Скарыны з Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі, Украіны, Чэхіі і іншых краін[3][4]. У выніку сфарміравана электронная калекцыя з больш чым 200 паўнатэкставых копій.

У 2013–2017 гг. курыраваў падрыхтоўку і выкананне навуковага і выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны (выдадзена 20 тамоў): выступаў ў ролі адказнага за выданне, прымаў удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, падрыхтаваў навуковыя артыкулы да кожнага тома (у суаўтарстве). У 2015 г. стаў персанальным атрымальнікам гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на рэалізацыю праекта па падрыхтоўцы першага факсімільнага ўзнаўлення кніжнай спадчыны Францыска Скарыны і іншых значных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.

У 2015–2017 гг. актыўна ўдзельнічаў у працэсе вяртання “Малой падарожнай кніжкі” Ф.Скарыны ў Беларусь.

З’яўляецца членам ініцыятыўнай групы па пошуку і выяўленні новых сведчанняў жыцця і дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны ў Чэхіі (створана 16 чэрвеня 2016 г.)

Алесь Суша выступіў ў якасці эксперта і кансультанта па некалькіх тэлефільмах, з’яўляўся рэдактарам, рэцэнзентам і членам рэдакцыйных калегій шматлікіх выданняў, прысвечаных беларускаму першадрукару. Выступіў у ролі аўтара некалькіх манаграфій, прысвечаных Ф.Скарыну:

  • Францыск Скарына. Чалавек-энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Ф.Скарыны, 2016. — 119 с.[5]
  • Францыск Скарына. Чалавек свету. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Ф.Скарыны, 2016. — 128 с. [6]
  • Францыск Скарына. Чалавек-легенда. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Ф.Скарыны, 2016. — 112 с. [7]
  • Франциск Скорина — человек мира. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2016. — 303 с.[8][9]

З'яўляецца складальнікам зборніка п’ес “Францыск Скарына і сучаснасць” (Мінск: НББ, 2017), зборніка навукова-папулярных нарысаў пра першадрукара “Са слаўнага горада Полацка” (Мінск: Мастацкая літаратура, 2017), навуковым рэдактарам альбомаў “Асветнік з Полацка” (Мінск: Беларусь, 2016), “Вільня часоў Францыска Скарыны” (Мінск: НББ, 2016) і інш.

Бібліяграфія

  • Буквар у жыцці нашых продкаў = Букварь в жизни наших предков = The ABC-book in life of our ancestors. — Мінск: Нацыянальная бібліятэкі Беларусі, 2012. — 156 с.
  • Даведнік па Беларусі для імператрыцы = Путеводитель по Беларуси для императрицы = A guide to Belarus for the Empress. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2009. — 67 с.
  • Аб нестварэнні грэка-каталіцкай царквы ў 1596 г. // Леў Сапега (1557—1633 гг.) і яго час: зб. навук. артыкулаў. — Гродна, 2007. — С. 294—299.
  • Да пытання перыядызацыі гісторыі культуры Беларусі ў кантэксце яе развіцця на памежжы «Усход — Захад» // Чалавек. Грамадства. Свет. — 2008. — № 4. — С. 3-12.
  • Ля вытокаў беларускай гістарычнай навукі: творчая спадчына Ігната Кульчынскага // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009. — № 2. — С. 27-37.
  • Лёс культурнай спадчыны грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі: новыя знаходкі ў львоўскіх зборах // Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2009. — Вып. 11. — С. 88-130.
  • Праблемы вывучэння помнікаў кніжнай культуры уніяцкай царквы // Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства айца Аляксандра Надсана. — Мінск, 2009. — С. 265—272.
  • Асветніцтва // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.273-275.
  • Базыльяне // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.407-410.
  • Дакументальная спадчына Якуба Сушы : да 400 годдзя з дня нараджэння // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2010. — Вып. 12. — С. 32-68.
  • Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. / уклад. С. А. Курбанава, А. А. Суша, Г. Я. Галенчанка, В. П. Русак, І. І. Зайцаў, П. М. Лапо. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — Кн. 1. — 1028, [1] с.
  • Бібліятэкі ў адукацыйнай прасторы даўняга Полацка // Беларускі гістарычны часопіс. — 2012. — № 5. — С. 38-46.

Складанне электронных выданняў

Алесь Суша з'яўляецца стваральнікам першых электронных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (з 2004 г.), прысвечаных нацыянальнай культурнай спадчыне, у т.л.:

  • Кніга Беларусі. 1517—1917 : зводны каталог / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнікі каталога : Г. Я. Галенчанка (д.г.н.), Т. В. Непарожная, Т. К. Радзевіч; складальнікі электроннага выдання : Г. У. Кірэева, А. А. Суша, К. В. Языковіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2006. — 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM).
  • Спадчына Напалеона Орды (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)=Napoleon Orda's heritage (from the National Library of Belarus funds) / склад. Г. У. Кірэева, Т. І. Рошчына, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
  • Шэдэўры літаратурнай спадчыны Беларусі / склад.: І. І. Зайцаў, В. П. Русак, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
  • Беларуская і руская літаратура: у дапамогу навучэнцам / склад. А. А. Суша. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2011. — 1 CD.
  • Кніжныя помнікі: выяўленне, апісанне, захоўванне, выкарыстанне: метадычныя матэрыялы / складальнік А. А. Суша. – Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2013. – 1 CD.

Удзел у факсімільным узнаўленні беларускіх кніжных помнікаў

Алесь Суша з'яўляецца непасрэдным удзельнікам прац па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.

  • 2009 — Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества (Санкт-Пецярбург, 1780) — ідэя, апрацоўка графічнага матэрыялу, навуковы нарыс у выглядзе асобнага выдання;
  • 2012 — Полацкае Евангелле (канец ХІІ — пачатак ХІІІ ст.) — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, прадмова;
  • 2012 — Букварь языка славянского (Вільня, 1767) — ідэя, адказны за факсімільнае выданне, навуковы нарыс у выглядзе асобнага выдання;
  • 2012 — Калядная пісанка (Вільня, 1913) — ідэя, адказны за факсімільнае выданне, пасляслоўе;
  • 2012 — В.Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі (Коўна, 1926) — ідэя, прадмова;
  • 2013 — Баркалабаўскі летапіс (спіс 1650-60-х гг.) — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, уступны навуковы артыкул;
  • 2013 — Сімяон Полацкі. Посах кіравання (1667) — навуковае даследаванне ў асобным томе, адказны за выданне;
  • 2014 — Тураўскае Евангелле — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, агульная рэдакцыя, навуковае даследаванне пра помнік, адказны за выданне;
  • 2014-2017 — Кніжная спадчына Францыска Скарыны: 20 тамоў — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, адказны рэдактар выдання, навуковыя артыкулы да кожнага тома, член рэдакцыйнай калегіі, адказны за выданне;
  • 2018 — Першы "Буквар" — ідэя, алічбоўка, складальнік і суаўтар навуковага даследавання, адказны за выданне;
  • 2019 — "Берасцейская Біблія, 1563" — ідэя, аўтар навуковага даследавання, адказны за выданне.

Зноскі

Літаратура

  • Суша Аляксандр Аляксандравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя: [у 6 т.] — М—Я. ― С. 390

Спасылкі