Еўразійскі эканамічны саюз: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Адхілены апошнія 7 змен (93.72.149.26) і адноўлена версія 2248267 Хомелка Вандалізм |
→Спасылкі: афармленне |
||
Радок 25: | Радок 25: | ||
* [http://eec.eaeunion.org/en/ Eurasian Economic Commision, eec] |
* [http://eec.eaeunion.org/en/ Eurasian Economic Commision, eec] |
||
* [https://docs.eaeunion.org/en-us/ Legal portal of the Eurasian Economic Union, EAEU] |
* [https://docs.eaeunion.org/en-us/ Legal portal of the Eurasian Economic Union, EAEU] |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
Версія ад 21:12, 11 красавіка 2020
Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) — міжнароднае інтэграцыйнае эканамічнае аб'яднанне, створанае на базе Мытнага саюза ЕўрАзЭС, які існаваў да 2014 года.
Краіны-ўдзельніцы
Дагавор аб стварэнні ЕАЭС быў падпісаны 29 мая 2014 года ў Астане прэзідэнтамі Беларусі, Казахстана і Расіі. 10 кастрычніка ў Мінску дагавор аб далучэнні да ЕАЭС падпісала Арменія, а 23 снежня ў Маскве — Кыргызстан.
Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе
Тэкст дагавора складаецца з 28 раздзелаў, 118 артыкулаў і 32 дадаткаў. У аснову дакумента пакладзена дагаворна-прававая база Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, дзейныя нормы якіх былі аптымізаваныя і прыведзеныя ў адпаведнасць з правіламі Сусветнай гандлёвай арганізацыі[1].
Дагавор аб ЕАЭС складаецца з двух частак. У першай — інстытуцыйнай — выкладзеныя стратэгічныя мэты і задачы еўразійскай інтэграцыі, вызначаецца прававы статус саюза як поўнафарматнай міжнароднай арганізацыі. Сфармуляваныя асноўныя прынцыпы яго дзейнасці — супрацоўніцтва на ўзаемавыгаднай аснове для збліжэння эканомік краін-удзельніц, іх гарманічнага развіцця і ўмацавання канкурэнтаздольнасці.
Вызначана сістэма органаў саюза: Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет (узровень кіраўнікоў дзяржаў), Еўразійскі міжурадавы савет (узровень кіраўнікоў урадаў), Еўразійская эканамічная камісія і Суд ЕАЭС. Абгаворваецца кампетэнцыя, парадак фарміравання і працы кожнага са згаданых органаў.
Другая частка дагавора — функцыянальная. Тут рэгламентуюцца механізмы эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама зафіксаваныя пэўныя абавязацельствы па галіновых кірунках інтэграцыі. Сярод іх — адзіная палітыка ў галіне тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, транспарту і прамысловасці, каардынацыя сельскагаспадарчай палітыкі (у тым ліку ўніфікацыя патрабаванняў, звязаных з развіццём экспарту прадуктаў аграпрама).
Зафіксаваныя асноўныя прынцыпы і правілы канкурэнтнай і антыманапольнай палітыкі. Вызначаюцца захады па стварэнні агульнага фінансавага рынку і біржавой прасторы, забеспячэнні гарантаванай і эфектыўнай абароны правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў фінансавых паслуг.
Асобным блокам замацаваныя палажэнні аб паэтапнай інтэграцыі энергетычных рынкаў і каардынацыі дзейнасці ў галіне электраэнергетыкі, газу, нафты і нафтапрадуктаў.