Язэп Якаўлевіч Варонка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 49: Радок 49:
У лютым — ліпені 1918 года старшыня [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята Беларусі]] і народны сакратар замежных спраў, адзін з ініцыятараў абвяшчэння [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] 25 сакавіка 1918 года. У красавіку 1918 года разам з іншымі актывістамі [[Рада БНР|Рады БНР]] падпісаў тэлеграму кайзеру [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельму II]] з падзякай «за вызваленне Беларусі нямецкімі войскамі ад цяжкага прыгнёту, гвалту і анархіі». Па распадзе Беларускай сацыялістычнай грамады быў адным з лідараў [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]]. Рэдагаваў часопіс «[[Варта (часопіс)|Варта]]».
У лютым — ліпені 1918 года старшыня [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята Беларусі]] і народны сакратар замежных спраў, адзін з ініцыятараў абвяшчэння [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] 25 сакавіка 1918 года. У красавіку 1918 года разам з іншымі актывістамі [[Рада БНР|Рады БНР]] падпісаў тэлеграму кайзеру [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельму II]] з падзякай «за вызваленне Беларусі нямецкімі войскамі ад цяжкага прыгнёту, гвалту і анархіі». Па распадзе Беларускай сацыялістычнай грамады быў адным з лідараў [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]]. Рэдагаваў часопіс «[[Варта (часопіс)|Варта]]».


3 канца 1918 года арыентаваўся на [[Літоўская Тарыба|Літоўскую Тарыбу]], разглядаючы яе як натуральнага хаўрусніка ў барацьбе за беларускую дзяржаўнасць. З 1918 годзе жыў у [[Каўнас|Коўне]] (Каўнасе). У снежні 1918 — красавіку 1920 года [[Міністэрства беларускіх спраў Літвы|міністр беларускіх спраў]] і сябра кабінета міністраў [[Літва|Літоўскай Рэспублікі]]. Лідар [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]]. З вясны 1921 года старшыня беларускага [[Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа (Літва)|Чырвонага Крыжа]], з лістапада 1922 года старшыня таварыства «[[Беларуская грамада (Коўна)|Беларуская грамада ў Коўне]]».
Ад [[Віленская беларуская рада|Віленскай беларускай рады]] 27 лістапада 1918 года высунуты кандыдатам у сябры літоўскага ўрада пры [[Літоўская Тарыба|Літоўскай Тарыбе{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=307}}]]. У снежні 1918 — красавіку 1920 года [[Міністэрства беларускіх спраў Літвы|міністр беларускіх спраў]] і сябра кабінета міністраў [[Літва|Літоўскай Рэспублікі]], неўзабаве практычна адышоў ад падтрымкі інтарэсаў [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]], узяўшы за мэту стварэнне беларускай аўтаноміі ў складзе Літоўскай Рэспублікі[[Літоўская Тарыба|{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=328}}{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=330}}]]. З вясны 1921 года старшыня беларускага [[Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа (Літва)|Чырвонага Крыжа]], з лістапада 1922 года старшыня таварыства «[[Беларуская грамада (Коўна)|Беларуская грамада ў Коўне]]».


У 1923 з’ехаў у [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]], жыў у [[Чыкага]]. Узначальваў [[Беларуска-амерыканская нацыянальная асацыяцыя|Беларуска-амерыканскую нацыянальную асацыяцыю]], быў адным з кіраўнікоў [[Беларуска-амерыканская нацыянальная рада|Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады]], выдаваў газету «Белорусская трибуна» ({{lang-be|Беларуская трыбуна}}), вёў беларускія і рускія праграмы на чыкагскім радыё.
У 1923 з’ехаў у [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]], жыў у [[Чыкага]]. Узначальваў [[Беларуска-амерыканская нацыянальная асацыяцыя|Беларуска-амерыканскую нацыянальную асацыяцыю]], быў адным з кіраўнікоў [[Беларуска-амерыканская нацыянальная рада|Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады]], выдаваў газету «Белорусская трибуна» ({{lang-be|Беларуская трыбуна}}), вёў беларускія і рускія праграмы на чыкагскім радыё.

Версія ад 03:13, 20 красавіка 2020

Язэп Якаўлевіч Варонка
Старшыня Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда
3 студзеня — 18 сакавіка 1918
1-ы Старшыня Народнага сакратарыята БНР
20 лютага — 9 ліпеня 1918
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Раман Скірмунт
1-ы Народны сакратар унутраных спраў БНР
19 красавіка — 9 ліпеня 1918
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Раман Скірмунт
1-ы Народны сакратар замежных спраў БНР
20 лютага — 9 ліпеня 1918
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Раман Скірмунт
1-ы Міністр беларускіх спраў Літвы
1 снежня 1918 — 12 сакавіка 1919
Кіраўнік урада Аўгусцінас Вальдзямарас (1918)
Мікалас Сляжавічус (19181919)
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Дамінік Сямашка

Нараджэнне 4 (16) красавіка 1891
Смерць 4 чэрвеня 1952(1952-06-04) (61 год)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні Язэп Якаўлевіч Варонка
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць публіцыст, журналіст, палітык, радыёвядучы, паэт
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Язэ́п (Іо́сіф Я́каўлевіч) Варо́нка (17 красавіка 1891, Кузніца, Сакольскі павет4 ліпеня 1952, Чыкага, ЗША) — беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст. Першы старшыня Народнага сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі.

Біяграфія

Язэп Варонка, Міністр беларускіх спраў Літвы

Нарадзіўся ў вёсцы Кузніца Сакольскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у Падляскім ваяводстве Польшчы)[1]. Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, выключаны праз нясплату за навучанне (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасійскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбургскай газеты «Воскресная вечерняя газета» (бел.: Нядзельная вячэрняя газета), часопісаў «Зритель» (бел.: Глядач), «Театральное обозрение» (бел.: Тэатральны агляд), быў сакратаром рэдакцыі газеты «Столичные вести» (бел.: Сталічныя весткі). Свае вершы ў рускамоўных выданнях падпісваў псеўданімам Юрий Вегов.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду, з чэрвеня 1917 член яе ЦК. Прадстаўляў беларускія арганізацыі ў Асобай нарадзе для выпрацоўкі палажэння аб выбарах ва Усерасійскі Устаноўчы сход, удзельнічаў у рабоце Дзяржаўнай нарады (жнівень 1917, Масква). У прамове на Усерасійскай дэмакратычнай нарадзе (верасень 1917, Петраград) ад імя Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый выказаўся супраць урадавай кааліцыі сацыялістычных партый з буржуазнымі. Уваходзіў у склад Часовага савета Расійскай рэспублікі (Перадпарламента).

Да снежня 1917 года ўзначальваў камітэт Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. На II сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (кастрычнік 1917, Мінск) падтрымаў прапановы аб увядзенні аўтаноміі Беларусі явачным парадкам; выбраны камісарам юстыцыі і ўнутраных спраў Вялікай беларускай рады. Дэлегат Усебеларускага з’езда ад Беларускага выканаўчага камітэта Петраградскага гарнізона[2], па разгоне старшыня Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда.

У лютым — ліпені 1918 года старшыня Народнага сакратарыята Беларусі і народны сакратар замежных спраў, адзін з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года. У красавіку 1918 года разам з іншымі актывістамі Рады БНР падпісаў тэлеграму кайзеру Вільгельму II з падзякай «за вызваленне Беларусі нямецкімі войскамі ад цяжкага прыгнёту, гвалту і анархіі». Па распадзе Беларускай сацыялістычнай грамады быў адным з лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. Рэдагаваў часопіс «Варта».

Ад Віленскай беларускай рады 27 лістапада 1918 года высунуты кандыдатам у сябры літоўскага ўрада пры Літоўскай Тарыбе[3]. У снежні 1918 — красавіку 1920 года міністр беларускіх спраў і сябра кабінета міністраў Літоўскай Рэспублікі, неўзабаве практычна адышоў ад падтрымкі інтарэсаў Беларускай Народнай Рэспублікі, узяўшы за мэту стварэнне беларускай аўтаноміі ў складзе Літоўскай Рэспублікі[4][5]. З вясны 1921 года старшыня беларускага Чырвонага Крыжа, з лістапада 1922 года старшыня таварыства «Беларуская грамада ў Коўне».

У 1923 з’ехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Узначальваў Беларуска-амерыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады, выдаваў газету «Белорусская трибуна» (бел.: Беларуская трыбуна), вёў беларускія і рускія праграмы на чыкагскім радыё.

Пахаваны на могілках Элмвуд[en] ў Рывер-Гроўв[en], прыгарадзе Чыкага, побач з ім пахаваная жонка Марыя (1902—1991)[6].

Выдавецкая дзейнасць, публіцыстыка

Язэп Варонка, «Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд» (1920)

Займаўся выдавецкай і публіцыстычнай дзейнасцю. Быў рэдактарам газеты «Беларускі народ». Адначасова рэдактар беларускага часопіса «Часопісь» (Коўна, 1919—1920) і рэдактар-выдавец рускамоўнай штодзённай газеты «Вольная Литва» (бел.: Вольная Літва) (чэрвень 1921 — люты 1922, з перапынкамі) і яе дадатку — часопіса «Зеркало» (бел.: Люстэрка) (1921).

Аўтар брашур «Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции. Историко-политический очерк» (бел.: Беларускае пытанне на момант Версальскай мірнай канферэнцыі. Гістарычна-палітычны нарыс) (Коўна, 1919), «Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд. 2 выд.» (Коўна, 1920), «Gudų klausimas».

У гісторыка-публіцыстычных працах абагульняў асноўныя факты з гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў гады рэвалюцыі ў Расіі і грамадзянскай вайны, аналізаваў тагачаснае палітычнае становішча. Прытрымліваўся канцэпцыі «двух ворагаў» беларускага адраджэння — Расіі і Польшчы. Адмоўна ацэньваў палітыку ў нацыянальным пытанні як Часовага ўрада Расіі, так і Савета Народных Камісараў. У яго інтэрпрэтацыі Першы Усебеларускі з’езд — гэта Устаноўчы з’езд, які ўвёў у межах Беларусі рэспубліканскі лад, замацаваў права народа на зямлю і інш. Ухваляў абвяшчэнне БНР, а ўтварэнне БССР разглядаў як палітычны манеўр, з дапамогай якога бальшавікі імкнуліся «авалодаць розумамі элементаў, што нацыянальна адрадзіліся». Адначасова асуджаў захоп Беларусі войскамі Польшчы, паказваў крывадушнасць палітыкі польскіх акупантаў, выкрываў іх бясчынствы ў дачыненні да мясцовага насельніцтва.

Зноскі

  1. Алег Латышонак: У Язэпа Варонкі былі правадырскія замашкі. racyja.com. Праверана 19-4-2020.
  2. Міхалюк Д. 2015, с. 196.
  3. Міхалюк Д. 2015, с. 307.
  4. Міхалюк Д. 2015, с. 328.
  5. Міхалюк Д. 2015, с. 330.
  6. У Чыкага знойдзена магіла першага прэм’ер-міністра БНР Язэпа Варонкі

Літаратура

Спасылкі