Хадэрслеў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др CzechoBot перайменаваў старонку Горад Хадэрслеў у Хадэрслеў па-над перасылкай: робат перанёс старонку
Няма тлумачэння праўкі
Радок 54: Радок 54:
|мова сайта = da
|мова сайта = da
}}
}}
'''Хадэрслеў''' ({{lang-da|Haderslev}}) — горад і порт у [[Данія|Даніі]] ў паўднёва-ўсходняй частцы паўвострава [[Ютландыя]]. Размешчаны ў даліне ўздоўж заліва Хадэрслеў-Фіёрд ({{lang-da|Haderslev fjord}}), у 14 км ад праліва [[Малы Бельт]]. Адміністрацыйны цэнтр [[камуна Хадэрслеў|аднайменнай камуны]] ([[вобласць Паўднёвая Данія]]). Насельніцтва 21.140 (1 студзеня 2006) <ref>[http://www.dst.dk/asp2xml/PUK/udgivelser/get_file.asp?id=7706 Nyt fra Danmarks Statistik (5 лютага 2007) {{ref-da}}]</ref>.
'''Хадэрслеў''' ({{lang-da|Haderslev}}) — горад і порт у [[Данія|Даніі]] ў паўднёва-ўсходняй частцы паўвострава [[Ютландыя]]. Размешчаны ў даліне ўздоўж заліва Хадэрслеў-Фіёрд ({{lang-da|Haderslev fjord}}), за 14 км ад праліва [[Малы Бельт]]. Адміністрацыйны цэнтр [[камуна Хадэрслеў|аднайменнай камуны]] ([[вобласць Паўднёвая Данія]]). Насельніцтва 21.140 (1 студзеня 2006) <ref>[http://www.dst.dk/asp2xml/PUK/udgivelser/get_file.asp?id=7706 Nyt fra Danmarks Statistik (5 лютага 2007) {{ref-da}}]</ref>.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 10:57, 20 красавіка 2020

Горад
Хадэрслеў
Haderslev
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Камуна
Каардынаты
Заснаваны
1050
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
10 м
Насельніцтва
21 140 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+ 45
Паштовыя індэксы
6100
Афіцыйны сайт
haderslev.dk (дацк.)
Хадэрслеў на карце Даніі
Хадэрслеў (Данія)
Хадэрслеў

Хадэрслеў (дацк.: Haderslev) — горад і порт у Даніі ў паўднёва-ўсходняй частцы паўвострава Ютландыя. Размешчаны ў даліне ўздоўж заліва Хадэрслеў-Фіёрд (дацк.: Haderslev fjord), за 14 км ад праліва Малы Бельт. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны (вобласць Паўднёвая Данія). Насельніцтва 21.140 (1 студзеня 2006) [1].

Гісторыя

Першая згадка пра Хадэрслеў датуецца 1228 годам. Хадэрслеў быў, відаць, заснаваны вікінгамі не менш чым за стагоддзе да таго, як атрымаў статус горада ў 1292 годзе. У той час ён быў уладаннем караля і стаў адным з галоўных гандлёвых цэнтраў у паўднёвай Ютландыі. У 1327 годзе ўпершыню згаданы каралеўскі замак Хадэрслеўхус. Ён знаходзіўся на ўсход ад гарадскога сабора.

Кафедральны сабор у Хадэрслеве — узор цаглянай готыкі

У наступныя стагоддзі горад квітнеў. Быў пабудаваны гатычны сабор і другі замак Хансбарг (спалены ў 1644 годзе) па ўзоры замка Кронбарг. З-за чумы ў Капенгагене кароль Крысціян IV ажаніўся ў Хадэрслеве.

У 16 стагоддзі горад стаў адным з першых месцаў у Скандынавіі, дзе пачало распаўсюджвацца лютэранства.

З 1864 года Хадэрслеў належаў Прусіі, а таксама Паўночнагерманскаму саюзу, з 1871 года ўваходзіў у склад Германскай імперыі. У 1920 годзе па выніках плебісцыту ў Шлезвігу паўночная яго частка разам з Хадэрслевам перайшла да Даніі (61,4 % жыхароў горада выказаліся за далучэнне да Даніі, 38,6 % за тое, каб застацца ў складзе Германіі) [2].

Эканоміка

Хадэрслеў — гандлёвы цэнтр, порт. У горадзе размешчаны прадпрыемствы гарбарнай прамысловасці, машынабудавання, піваварныя заводы, адна з найвядомых у Еўропе, яхтавая верф «X-Yachts».

Зноскі

Крыніцы

  • Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite

Спасылкі