Сілезцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krukouski (размовы | уклад)
пачатак
(Няма розніцы)

Версія ад 17:46, 30 кастрычніка 2009

Сілезцы (сіл.: Ślůnzoki, польск.: Ślązacy, чэшск.: Slezané, ням.: Schlesier) — заходнеславянскі народ, які пражывае ў Сілезіі, якая падзелена між Польшчай, Нямеччынай і Чэхіяй.

Трываюць дыскусіі адносна таго ці сілезцы з'яўляюцца самастойным народам або этнічнай групай. Тым не менш, 170 тысяч жыхароў Польшчы за перапісам 2002 года назвалі сябе сілезцамі па нацыянальнасці, што зрабіла іх найбольшай меншасцю Польшчы. Звыш 10 тысяч сілезцаў 2001 года жывуць у Чэхіі.

Тэрмін сілезец можа таксама тычыцца агулам кожнага жыхара Сілезіі, не зважаючы на нацыянальнасць.

Гісторыя

Файл:Slazaczka.jpg
Дзяўчына ў верхнесілезскай нацыянальнай адзежы з Мысловіца, 2006 год
Жанчына ў сілезскім строі з Чэскага Цішына, 1914 год

З незапамятных часоў Сілезію заваёўвала нямала народаў, дзяржаваў і княстваў. Рэзкія змены ў Сілезіі пад уладаю Чэхіі/Аўстрыі, Польшчы, Нямеччыны прывялі да шматмоўнасці сілезцаў, што мелі сваю культуру, якая ўзбагачалася суседскай.

У Сярэднявечча Сілезія была часткай Пясцкага герцагства, якое з часам стала ўладарствам Багемскай кароны ў Свяшчэннай Рымскай Імперыі працягам XIV стагоддзя, а ў 1526 годзе Багемія перайшла пад уладу Габсбургаў Аўстрыйскай імперыі. У вайне за аўстрыйскую спадчыну 1742 году большая частка Сілезіі перайшла да Прусіі. Гэтая частка Сілезіі складала Правінцыю Сілезія (пазней прускія правінцыі Верхняй і Ніжняй Сілезіі) да 1945 году.

Па выніках 2 Сусветнай вайны, большасць сілезскіх земляў былі ўключаныя да Польшчы, толькі маленькія шматочкі засталіся ў Нямеччыне й Чэхаславаччыне. Мільёны этнічных немцаў былі выселеныя, а этнічныя сілезцы расцэньваліся польскай уладай як „мясцовыя палякі”, якія проста „недастаткова дасведчаныя аб сваёй польскасці”, ім было дазволена застацца пасля аддзялення ад немцаў шляхам „засведчання сваёй нацыянальнасці”. Для гэтага было дастаткова троху размаўляць верхнесілезскім дыялектам польскай мовы (сілезскай мовай) або мець славянскае прозвішча. Шматлікім такім сілезцам дазволілі застацца ў Аполе. На працягу ўсеўладдзя камунізма ў Польшчы каля 600 тысяч сілезцаў выехала да Заходняй Нямеччыны.

Ад часу, як камуністычная эра скончылася, пачалося сілезскае нацыянальнае адраджэнне. У 1997 годзе ў Катовіцах быў зарэгістраваны Звяз Сілезцаў (ZLNS), які павінен быў палітычна прадстаўляць правы сілезскай меншасці, аднак ужо праз 2 месяцы мясцовы суд рэгістрацыю скасаваў.

Вонкавыя спасылкі