Пружаны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 141: Радок 141:
* [[Мікола Ільяшэвіч]] ([[1903]]—[[1934]]) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік.
* [[Мікола Ільяшэвіч]] ([[1903]]—[[1934]]) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік.
* [[Раіса Мікалаеўна Жук-Грышкевіч]] (Жукоўская; [[1919]]—[[2009]]) — беларуская грамадская дзеячка.
* [[Раіса Мікалаеўна Жук-Грышкевіч]] (Жукоўская; [[1919]]—[[2009]]) — беларуская грамадская дзеячка.
* [[Казімір Пацэвіч]] (1895—1974) — афіцэр кавалерыі войска Польскага, мастак.


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 21:01, 24 красавіка 2020

Горад
Пружаны
Палац культуры
Палац культуры
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1487
Першая згадка
Вышыня цэнтра
161 м
Насельніцтва
18 515 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовы індэкс
225133
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256501000
Пружаны на карце Беларусі ±
Пружаны (Беларусь)
Пружаны
Пружаны (Брэсцкая вобласць)
Пружаны

Пружа́ны[2] (афіц. транс.: Pružany), мясцовае: Пружа́на — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Пружанскага раёна, на сутоцы ракі Муха і канала Вец — пачатка р. Мухавец, за 89 км на паўночны захад ад Брэста, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Брэст—Баранавічы. Вузел аўтадарог на Брэст, Высокае, Кобрын, Слонім, Бярозу, Поразава. Насельніцтва 18 515 чалавек (2017)[1].

Гісторыя

Вядомы з 1487 як Дабучын, княжацкі двор у складзе Кобрынскага княства ВКЛ. Пасля смерці кобрынскага князя Івана Сямёнавіча Дабучын перайшоў да ягонай жонкі Фядоры, у 1519 паводле прывілея вял.кн. Жыгімонта Старога перайшоў да маршалка Вацлава Касцевіча і ўвайшоў у Кобрынскае староства. 3 1520 года ў Кобрынскім павеце Падляшкага ваяводства. З 1532 належаў каралеве Боне Сфорцы, да сяр. 16 ст. пераўтварыўся ў цэнтр ганчарнага рамяства і гандлю, потым належала дачцэ Боны Ганне Ягелонцы. У 15631250 жыхароў, 7 вуліц, 278 гаспадарак. Існаваў «каралеўскі двор» — драўляны палац з гаспадарчымі пабудовамі. З 1566 у Брэсцкім павеце ВКЛ. Ганна Ягелонка 3.5.1588 надала гораду магдэбургскае права, герб і дазвол на 2 кірмашы на год, прывілеем замацавана сучасная назва Пружаны, вядомая і раней. На гербе (які некалі перайшоў да роду Сфорца ад роду Вісконці) выяўлены ў срэбраным полі звілісты блакітны вуж з залатой каронай, з пашчы якога з'яўляецца дзіця бачнае ўжо на палову. На думку некаторых гісторыкаў паходжанне назвы Пружаны звязана з пасяленнем каля Дабучына прусаў. Прывілей пацверджаны 6 мая 1589 граматай Жыгімонта Вазы з наданнем дадатковых прывілеяў (4 кірмашы на год). У інвэнтары Пружан за 1597 год адзначаны палац, 2 флігелі, гаспадарчыя пабудовы, млын. З пач. 17 ст. Пружаны славіліся вытворчасцю задымленага чорнага глінянага посуду і кафлі. Горад моцна разбураны падчас войнаў 17 — 18 ст. (ацалела 1/5 пабудоў), да канца 18 ст. адноўлены, у 1791 — 2094 жыхароў.

З 1795 у складзе Расійскай імперыі, горад, цэнтр павета; Кацярына ІІ падаравала Пружанскі ключ графу, генералу-фельдмаршалу Румянцаву-Задунайскаму, які хутка распрадаў іх Трэнбіцкаму, Булгарыну, Влодкам і Швыкоўскаму. У руска-французскую вайну (1812) Пружаны занятыя і разрабаваныя напалеонаўскімі войскамі. У 1817 у горадзе налічваецца 824 жыхары. У 1838 у горадзе тры забрукаваныя вуліцы; дзейнічала дваранскае вучылішча (130 вучняў), бальніца, аптэка. Каля горада працавала цагельня. Сярод павятовых гарадоў Гродзенскай губерні з'яўляюцца самым бедным, але нягледзячы на гэта ў сяр. 19 ст. у Пружанах кожную зіму адбываліся тэатральныя пастаноўкі. У 1845 атрымаў іншы герб (у светла-карычневым полі яліна, на галінах якой вісіць паляўнічая труба). У 1857 — 5665 жыхароў, працавалі бровар, гарбарны і мукамольны заводы. У час паўстання 1863—1864 на Пружаншчыне дзейнічалі аддзелы Р. Рагінскага, С. Сангіна і Б. Рыльскага, 13.2.1863 года Пружаны былі заняты паўстанцамі. У 1897 у горадзе 7634 жыхары, з якіх 67,5 % іудзеяў, 25,6 % праваслаўных, 6,2 % католікаў; 14 дробных прадпрыемстваў, павятовае і прыходскае вучылішчы, 2 царквы, касцёл, сінагога, некалькі іудзейскіх малітоўных дамоў, 6 бальніц. У 19 — 1-й пал. 20 ст. Пружаны вядомы як цэнтр ганчарнага рамяства.

У студзені 1919 Пружаны на некалькі дзёнь занялі бальшавікі. 30 студзеня 1919 з рукаў бальшавікоў адбіў яе Віленскі Атрад Польскага Войска пад кіраўніцтвам ротмістра Владыслава Дамброўскага[3]. 7 чэрвеня 1919 Ружаны увайшлі ў склад Берасцейскай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Зямель — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[4]. У 19211939 у складзе Польшчы, цэнтр павета Палескага ваяводства. Дзейнічала Таварыства беларускай школы.

З верасня 1939 у БССР, з 15 студзеня 1940 цэнтр Пружанскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны акупаваны 23 чэрвеня 1941, акупанты стварылі тут гета, дзе ўтрымлівалі да 10 тыс. чал. і загубілі больш за 4 тыс. чалавек. Пад час вайны на 70 % былі знішчаны жылыя пабудовы. Вызвалены 17 ліпеня 1944 года.

Насельніцтва

Эканоміка

У 1998 годзе ў Пружанах дзейнічалі прадпрыемствы машынабудавання, харчовай (масласырзавод, кансервавы і плодакансервавы заводы), лёгкай, будматэрыялаў (камбінаты будаўнічых матэрыялаў) прамысловасці, завод радыёдэталей. Ільнозавод, лясгас, друкарня. Гасцініцы «Верас», «Мухавец». Сядзіба «Пружанская» (турыстычныя паслугі). Пружаны — цэнтр ганчарнага рамяства.

Культура

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык». У горадзе праводзіцца фестываль звышлёгкай авіяцыі (ўзлётна-пасадачная паласа «Вялікія Якавічы»).

5 сярэдніх, вочна-завочная, музычная, юнацка-спартыўная школы, 8 дашкольных устаноў, 2 бібліятэкі, Дом культуры, бальніца.

Славутасці

Пружанскі сядзібна-паркавы ансамбль

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 52-53. ISBN 978-83-11-11934-5.
  4. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-9.
  • Цітоў А. Сімвалы незалежнасці. // Геральдыка беларускіх местаў — Мн., 1998.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 50—51. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі