Вялікае Княства Маскоўскае: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:
|сцяг=
|сцяг=
|апісанне_сцяга=
|апісанне_сцяга=
|герб=
|герб= Seal of Ivan 3 (reverse).svg
|апісанне_герба=
|апісанне_герба=
|карта = Muscovy 1390 1525.png
|карта = Muscovy 1390 1525.png

Версія ад 19:21, 30 красавіка 2020

Гістарычная дзяржава
Вялікае Княства Маскоўскае
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Пашырэнне тэрыторыі Вялікага княства Маскоўскага з 1390 па 1521 год
Пашырэнне тэрыторыі Вялікага княства Маскоўскага з 1390 па 1521 год
< 
< 
< 
 >
1263 — 1478

Сталіца Масква
Найбуйнейшыя гарады Масква, Вялікі Ноўгарад, Уладзімір, Суздаль, Волагда, Разань, Ладага, Пскоў
Мова(ы) руская
Афіцыйная мова старажытнаруская мова і старамаскоўскі ізвод царкоўнаславянскай мовы[d]
Рэлігія праваслаўе
Плошча 3 млн. км² (1547)
Насельніцтва у 1460-я гады 3 млн.
у 1530-я гады 6 млн.
Форма кіравання манархія
Дынастыя Рурыкавічы
Князь, вялікі князь
 • 12631303 Данііл Аляксандравіч (перш.)
 • 14621478 Іван III Васільевіч (апош.)
Гісторыя
 • 1213 Упершыню вылучана ва ўдзел
 • 1263 Паўторна вылучана ва ўдзел
 • 1363 Вялікае княства
 • 1480 Поўная незалежнасць ад Арды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікае Княства Маскоўскае, Маскоўская Русь[1] — сярэдневяковая ўсходнееўрапейская дзяржава.

Гісторыя

Вылучылася з Уладзімірскага вялікага княства ў 60-х — пачатку 70-х гадоў XIII стагоддзя і з канца XIII стагоддзя заняла ў ім дамінуючае становішча. На працягу ўсяго XIV стагоддзя актыўную барацьбу за вялікае ўладзімірскае княжанне вяло таксама Цвярское княства, у 13501360-х — Суздальскае, але, як правіла, менавіта маскоўскія князі насілі тытул вялікага князя ўладзімірскага, на што да 1462 года трэба было атрымліваць ярлык ханаў Залатой Арды. Па ініцыятыве маскоўскіх князёў рэзідэнцыя агульнарускага мітрапаліта была перанесена ва Уладзімір (1300), пазней у Маскву (1328). Асновы палітычнай і эканамічнай магутнасці Масквы былі закладзены Іванам I Калітой (13251340), які дамогся права збору татарскай даніны на Русі і фактычна ператварыў Маскву ў галоўнага правадніка татарскага ўплыву, што асабліва яскрава выявілася ў падаўленні вызваленчага паўстання ў Цверы (1327). Да канца XIV стагоддзя ў паўночна-ўсходняй Русі склалася сістэма незалежных адно ад аднаго «вялікіх княжанняў» — Уладзімірскае (фактычна Маскоўскае), Цвярское, Разанскае, Смаленскае, Ніжагародскае. Паслядоўная палітыка Івана Каліты і яго пераемнікаў, накіраваная на пашырэнне тэрыторыі Маскоўскага вялікага княства шляхам скупкі і захопу зямель, дынастычных шлюбаў і г. д., прыцягненне перасяленцаў з кантралюемых татарамі тэрыторый абумовілі ператварэнне Масквы ў галоўны палітычны, эканамічны і рэлігійны цэнтр паўночна-ўсходняй Русі, асноўны асяродак фарміравання велікарускай народнасці. У 1362 годзе Маскоўскае вялікае княства фактычна злучана з Уладзімірскім, з 1375 года Арда перастала выдаваць ярлыкі на вялікае княжанне князям немаскоўскіх дамоў. Перамога ў Кулікоўскай бітве 1380 года паклала пачатак вызваленню ад татарскай залежнасці, якое было дасягнута ў 1480 годзе Іванам III Васільевічам у выніку «стаяння на Угры». Аднак у адрозненне ад іншых еўрапейскіх краін (у тым ліку і ВКЛ), эвалюцыя сацыяльнага і дзяржаўнага ладу ў Маскоўскім вялікім княстве адбывалася ў напрамку ўзмацнення дэспатыі ўсходняга тыпу. Адмаўленне правоў асобы і аўтаноміі любых грамадскіх інстытутаў, ізаляцыянізм і ксенафобія, увасобленыя ў ідэалогіі «трэцяга Рыма», прывялі да кансервацыі сацыяльнай, эканамічнай і тэхналагічнай адсталасці, захавання нізкіх жыццёвага ўзроўню і кошту чалавечага жыцця.

Хуткі тэрытарыяльны рост Масквы, паглынанне больш дробных дзяржаўных утварэнняў і прэтэнзіі на «збіранне» пад сваёй уладай усіх усходнеславянскіх зямель выклікалі яе сутыкненне з другім цэнтрам іх дзяржаўнай кансалідацыі — ВКЛ. З 1330-х гадоў дзве дзяржавы спаборнічалі за ўплыў над Вялікім Ноўгарадам, Псковам і Смаленскім княствам, у 1335 годзе адбыўся першы ўзброены канфлікт паміж імі (за «гради литовстии» на Верхняй Волзе). У 1349 годзе паміж вялікім князем маскоўскім Сімяонам Гордым і вялікім князем літоўскім Альгердам заключанае мірнае пагадненне, замацаванае серыяй дынастычных шлюбаў, Ноўгарад і Пскоў прызнаваліся падкантрольнымі Маскве. Барацьба Масквы супраць прызнання самастойнай праваслаўнай мітраполіі ВКЛ (13521363) скончылася яе скасаваннем пасля смерці літоўскага мітрапаліта Рамана. У 13681372 гадах, падтрымліваючы саюзнага ВКЛ вялікага князя цвярскога Міхаіла Аляксандравіча, Альгерд здзейсніў тры паходы на Маскву, якія скончыліся Любуцкім дагаворам 1372 года. Пасля смерці Альгерда Масква традыцыйна падтрымлівала тых літоўскіх князёў, якія выступалі супраць цэнтральнай улады ВКЛ — Андрэя Полацкага (канец 1380-х), Вітаўта (пачатак 1390-х), Свідрыгайлу. Вялікі князь Ягайла аказаў пасіўную падтрымку Ардзе перад Кулікоўскай бітвай, але ў 1384 годзе паміж Ягайлам і Дзмітрыем Данскім было заключана мірнае пагадненне (верагодна, накіраванае супраць Арды). Пасля Крэўскай уніі 1385 года галоўным ідэалагічным абгрунтаваннем палітыкі Маскоўскага вялікага княства ў дачыненні да ВКЛ абвяшчалася «вызваленне» яго праваслаўнага насельніцтва ад «каталіцкага прыгнёту». Дзейнасць мітрапаліта Кіпрыян спрыяла змякчэнню супярэчнасцей паміж Маскоўскім вялікім княствам і ВКЛ. У 1391 годзе заключаны шлюб вялікага князя маскоўскага Васіля I з дачкой Вітаўта Соф'яй. У 1398 годзе Масква выступіла супраць спробы Вітаўта ўсталяваць кантроль над Ноўгарадам, але заключэнне мірнага дагавора 1400 года фактычна дазволіла яму ліквідаваць незалежнасць Смаленскага княства (1404). Пасля ўзброенага канфлікту ў 1406 годзе да канца XV стагоддзя ўсталявалася мяжа паміж ВКЛ і Масквой па рацэ Угры. У складзеным у 1423 годзе завяшчанні Васіль I назваў Вітаўта апекуном сваіх дзяцей і гарантам цэласнасці дзяржавы пасля сваёй смерці (1425), але практычных вынікаў гэты крок не меў.

Заключаны вялікім князем літоўскім Казімірам IV і вялікім князем маскоўскім Васілём II Цёмным 31 жніўня 1449 года дагавор фактычна спыніў тэрытарыяльную экспансію ВКЛ на ўсход. Паводле дагавору, Казімір абавязваўся «не вступатися» ў Вялікі Ноўгарад і Пскоў, нават калі тыя будуць «се… давати» Казіміру, а таксама не ўдзельнічаць у магчымых сутыкненнях рускіх феадальных рэспублік з Лівонскім Ордэнам нават на іх баку. Адносным поспехам Казіміра была адмова Васіля II ад наўгародскіх валасцей, якія традыцыйна «цягнулі» да Літвы і прызнанне за разанскім вялікім князем Іванам Фёдаравічам права перахода на службу да Казіміра. Вынікам дагавора 1449 года быў амаль 40-гадовы перыяд мірнага развіцця ВКЛ, якое не мела ваенных канфліктаў з суседзямі да 1487 года, але ён таксама зафіксаваў адмову ВКЛ ад прэтэнзій на аб'яднанне ўсіх усходнеславянскіх зямель, што абумовіла страту незалежнасці ад Масквы Ноўгарада (14711478) і Цвяры (1485) і ўрэшце паражэнне ВКЛ у вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 14921494 гадоў, якое суправаджалася стратай вялікіх тэрыторый. Моцная цэнтралізаваная Маскоўская дзяржава, створаная ў выніку поспехаў Івана III, які прыняў тытул «государя всея Руси», пачала адкрыта прэтэндаваць на беларускія і ўкраінскія землі ВКЛ, барацьба за якія вызначыла гісторыю Усходняй Еўропы на працягу XVXVIII стагоддзяў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Маскоўская Русь. Государственная публичная научно-техническая библиотека СО РАН. www.spsl.nsc.ru. Праверана 18 красавіка 2020.

Літаратура

  • Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн
  • Духовные и договорные грамоты великих и удельных князей XIV—XVI вв. / Подг. Л. В. Черепнин. М.; Л., 1950
  • Базилевич К. В. Внешняя политка Русского централизованного государства. М., 1952
  • Черепнин Л. В. Образование Русского централизованного государства в XIV—XV вв. М., 1960
  • Греков И. Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Европы. XIV—XVI вв. М., 1963
  • Кучкин В. А. Формирование государственной территории Северо-Восточной Руси в X—XIV вв. М., 1984
  • Зимин А. А. Витязь на распутье. М., 1991
  • Fennell J. L. I. The Emergence of Moscow, 1304—1359. Berkeley, Los Angeles, 1968.

Спасылкі