Размовы:Сцяг Беларусі: Розніца паміж версіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 77: Радок 77:


Материалы книги А.Н.Басова и И.М.Куркова "Флаги Беларуси вчера и сегодня", Минск, 1994 [http://www.heraldicum.ru/belarus/index.htm БССР, 1920-1990] [[Удзельнік:Валко|Валко]] ([[Размовы з удзельнікам:Валко|размовы]]) 15:34, 1 мая 2020 (+03)
Материалы книги А.Н.Басова и И.М.Куркова "Флаги Беларуси вчера и сегодня", Минск, 1994 [http://www.heraldicum.ru/belarus/index.htm БССР, 1920-1990] [[Удзельнік:Валко|Валко]] ([[Размовы з удзельнікам:Валко|размовы]]) 15:34, 1 мая 2020 (+03)
: Праекты сцяга і гербы прынятыя небылі. тоесть фармальна працягвалі існаваць сімвалы 1919 года [[Удзельнік:Валко|Валко]] ([[Размовы з удзельнікам:Валко|размовы]]) 07:38, 2 мая 2020 (+03)

Версія ад 07:38, 2 мая 2020

Bielaruskija palki u 1410 godzie?

Witaju. Nie belaruskija palki wajawali pad Grunwaldam, a palki Wialikaha kniastwa Litouskaha. Pra bielaruskija palki mozham gawaryc' padchas apisannia Wialikaj Ajchynaj Wajny. Farary 16:52, 19 Жнівень 2009 (UTC)

Sciahi BSSR

Witaju. Sciah Bialarusi u skladzie SSSR zmienwausia 5 razou:

  1. 1919 - chyrwony;
  2. 1919-1937 - chyrwony z napisam "SSRB";
  3. 1937-1940 - chyrwony z napisam BSSR, z sierpam i molatam;
  4. 1940-1951 - chyrwony z napisam u ramcy "BSSR";
  5. ad 1951 - chyrwona-zialony z arnamientam, sierpam i molatam. Farary 10:35, 20 Жнівень 2009 (UTC)

differences of ornament pattern

It seems to me that the current ornamental pattern lacks, among other things, crosses easily visible even on the flag used in the Soviet Union. This seems important to me as those differences are easily seen while comparing flags (the Soviet design, 1995-2012 design, current design) seen in the current article. Simply speaking, to me the current ornament pattern is greatly different from 1995-2012 pattern.

It would be nice to have any clear-cut explanation of this perplexing and intriguing issue.

Недарэчныя сцягі

Артыкул прысвечаны іменна ўласнаму беларускаму сцягу. Таму не трэба прыводзіць без разбору сцягі ўсіх дзяржаў, у чый склад уваходзіў хоць кавалачак Беларусі. Бо атрымліваецца абсурд. І таму я выдаліў лішнія сцягі. У выніку засталіся дакладна вядомыя (а не рэканструяваныя) афіцыйныя сцягі беларускай дзяржавы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:22, 14 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Мы са спадаром Belarus2578 якраз абмеркавалі гэтае пытанне і вырашылі зрабіць так. --Artificial123 (размовы) 16:26, 14 лістапада 2014 (FET)
Сцяг нацысцкай Германіі беларускім ніяк не назавеш. Плюс спекуляцыі з сярэдзіннай Літвой і ВКЛ. Расійскі і польскі сцягі таксама на беларускі не цягнуць. Трэба было паказаць эвалюцыю іменна беларускага сцяга, а не цягнуць усё падрад. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:30, 14 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Зрабіце, як было, а потым хай сп. Belarus2578 скажа сваё меркаванне. --Artificial123 (размовы) 17:12, 14 лістапада 2014 (FET)

Шаноўны спадар Тутэйшы! Выбачайце, але я адкатваю назад Вашу праўку. Там не атрымліваецца ніякага абсурду: падпісана, што гэта сцягі дзяржавападобных і дзяржаўных утварэнняў, у склад якіх уваходзіла тэрыторыя Беларусі (хай і кавалачак), а не сцягі дзяржавы з назвай "Беларусь". Я і спадар Анатоль мяркуем, што толькі гэта дае абсалютную нейтральнасць. Калі кіравацца Вашай логікай, то трэба прыбраць усе сцягі БССР з табліцы: БССР не з'яўлялася незалежнай дзяржавай, таму яе сцяг нельга назваць сцягам Беларусі. Трэба тады пакідаць толькі БЧБ і ЧЗ. Толькі такое прадстаўленне сцягоў, якое было да Вашае праўкі, можа паказаць чытачу сапраўдную эвалюцыю сцягоў, якія выкарыстоўваліся на Беларусі. Няма ніякага сэнсу ствараць асобны артыкул "Сцягі дзяржаўных утварэнняў на тэрыторіі сучаснай Беларусі", але цалкам зразумела, што такая інфармацыя павінна быць у Вікіпедыі. Дзе ёй быць, як не ў гэтым артыкуле? Наконт сцягоў, якія Вы вызнаеце за сцягі Беларусі: яны згрупіраваныя ў артыкуле ў адзін блок пасля табліцы ў раздзеле "Гістарычныя сцягі Беларусі". Менавіта такая падача інфармацыі дазваляе пазбегнуць бессэнсоўнага дублявання інфармацыі, якое можа назірацца, калі пакінуць Вашу праўку без адкату: адна справа два раздзелы з рознай інфармацыяй, а іншая справа — два аднолькавыя раздзелы, як яно выглядала пасля Вашае праўкі. Дзякую за разуменне і за Вашу спробу ўдасканаліць артыкул. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:47, 14 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

А вікіфікацыю Вы дарма прыбралі. --Artificial123 (размовы) 18:01, 14 лістапада 2014 (FET)
Вы даводзіце ідэю нейтральнасці да абсурду. Калі Вам, шаноўны спадар Ігар, так хочацца нейтральнасці (у вашым разуменні), то дзе сцяг сучаснай Літвы? Латвіі? Польшчы? Расійскай Федэрацыі? Украіны? Там жа ўсюды ёсць кавалачкі ранейшай беларускай этнічнай тэрыторыі з рэшткамі аўтахтоннага насельніцтва. Хай невялікія кавалачкі, але ёсць. Гэта раз.
Другое. Разбяромся па сутнасці. Што ў артыкуле пра сцяг Беларусі робяць
  • сцяг Нацысцкай Германіі (у якой беларусаў і за людзей не лічылі ўвогуле!)
  • сцяг Польшчы (для якой беларусы - гэта няправільныя палякі, якіх трэба асіміляваць)
  • сцяг Расійскай імперыі (дзе беларусы - гэта своеасаблівае трохі апалячанае адгалінаванне вялікарускага народу)
  • сцяг РСФСР (беларускія землі былі там толькі разменнай манетай).
БССР жа была беларускай, хай і не незалежнай, але БЕЛАРУСКАЙ дзяржавай, што замацавана ў самой назве. І беларусы там былі тытульнай нацыяй і вучыліся па-беларуску ў беларускіх школах цалкам афіцыйна і на дзяржаўныя грошы!
Такім чынам, акрамя абстрактнай ідэі нейтральнасці ў абсурднай форме, абгрунтавання з вашага боку няма.
Таму праўкі вашы адкатваю і стаўлю артыкул пад ахову. Абгрунтуйце патрэбнасць лішніх сцягоў (асабліва сцяга Нацысцкай Германіі) на форуме. Калі супольнасць (а не вы ўдваіх) вырашыць, што так трэба, то нехта з адмінаў верне гэтыя сцягі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:25, 14 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Спадар Тутэйшы, распавядзіце мне, калі ласка, пра "беларускія школы па-беларуску" ў СССР. Дзе? Хіба што ў глухіх вёсках: любы пераход да вышэйшай адукацыі суправаджаўся абавязковай русіфікацыяй. Асабілва мяне цікавіць перыяд пасля 1960 г. Мне падаецца, гэта нейкія Вашыя фантазіі. Я патрабую прыбраць сцягі БССР у такім выпадку. Яны не маюць дачынення да "Сцягоў Беларусі". Ці ўсё, ці нічога. P. S. Чаму Вы вылучаеце перыяд, як казаў мой прадзед, "рабавання чырвонымі" (савецкі то бок)? Саўдэпаўскі камунізм стаў лепей ці горай за нацызм? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:45, 16 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Вы забываецеся. Не параўноўвайце нацызм з камунізмам. --Artificial123 (размовы) 20:55, 16 лістапада 2014 (FET)
Ніколі не параўноўваў нацызм з ідэйным камунізмам. Аднак паміж савецкім увасабленнем камунізму і нацызмам стаўлю знак тоеснасці. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:58, 16 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Пры Саветах жылося так сама, як і пры нацыстах? --Artificial123 (размовы) 21:04, 16 лістапада 2014 (FET)
Паліцаяў і здраднікаў у маім родзе не было. Не магу адказваць за ўсю нацыю, аднак маім сваякам па абодвух лініях найлепшым чынам жылося падчас Другой Рэчы Паспалітай. На другім месцы па дабрабыце ацэньвалася Нацысцкая акупацыя, а Саветы пракліналіся. Прадзед быў расстраляны дзесьці ў Мінску за тое, што падчас Другой Сусветанай Вайны перадаў знойдзенага ім параненага савецкага салдата ў нямецкі шпіталь, бо не валодаў дастатковымі навыкамі ў медыцыне, каб выхадзіць яго самому. Яго жонка сядзела 20 гадоў у лагерах толькі таму, што яна яго жонка. У абодвух прапрадзедаў былі адабраныя фабрыкі (цагляная і льняная) і зямля. Вядома, я не вельмі аб'ектыўны ў гэтым плане, але матывацыя мая зразумелая. Супраць ідэйных камуністаў, якія выступаюць за камунізм як найдасканалейшы грамадскі строй, я нічога супраць не маю. Мне падабаецца кітайская камуністычная мадэль. Я сам крыху камуніст, аднак тое, што зрабілі Саветы, на маю думку, жахліва... Мяркую, лепей спыніць гэтае абмеркаванне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:38, 16 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Мой дзед — партыйная шышка. Уся сям'я на працягу трох пакаленняў — шахцёры. Жылі даволі заможна, мелі магчымасць ездзіць па ўсім СССР. Дзед вывучыў дзвюх дачок, адну ў Калініне (Цвер), іншую ў Кіеве. Усё гэта за кошт дзяржавы, вядома. Чаго яму скардзіцца? Перавяду тэму. Наконт таго, што часта ўсялякія праціўнікі савецкага строю крычаць, што ў СССР была толькі русіфікацыя і прыгнечанне нац. меншасцей. Мае сваякі мелі магчымасць вучыцца і весці справы на рускай і ўкраінскай мовах. Зараз такога няма. У пасёлку было тры школы: дзве ўкраінскіх, адна руская. Таксама ўсе давольныя. Гэта ўсё наконт брэжнеўскага рэжыму. Вось наконт Сталіна — тут усё складаней. Ён, безумоўна, вельмі значная фігура ў сусветнай палітыцы. У яго шмат пераваг і недахопаў. Таму адназначна «ён харошы» ці «ён дрэнны» яго ацэньваць нельга. Увогуле савецкі рэжым лічу своеасаблівым, з плюсамі і мінусамі. Цяпер абмеркаванне можна і спыняць. --Artificial123 (размовы) 23:11, 16 лістапада 2014 (FET)

Калегі, вядома, вексілалагічная інфармацыя цікавая і патрэбная, але прадмет артыкула названы адназначна -- сцяг Беларусі. Таксама варта паставіць пытанне, што аб'ядноўвае сцягі ў табліцу і як гэта тычыцца Беларусі. --Максім Л. (размовы) 19:30, 14 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Адказваю, спадар Максім: табліца аб'ядноўвае сцягі дзяржаўных утварэнняў (любых -- не толькі беларускіх) на тэрыторыі СУЧАСНАЙ (а не этнічнай тэрыторыі беларусаў, як піша спадар Тутэйшы) тэрыторыі беларусаў. Куды гэту інфармацыю яшчэ ўнесці, як не ў гэты артыкул? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:45, 16 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
гэту інфармацыю яшчэ ўнесці можна ў артыкулы сцяг Трэцяга Рэйха, сцяг Расіі і да т.п. --JerzyKundrat (размовы) 20:37, 16 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Калі толькі гэта замінае абранню артыкула добрым, то можаце пакінуць табліцу ў яе бягучым выглядзе. --Artificial123 (размовы) 20:54, 16 лістапада 2014 (FET)

Дзіўна ўсё гэта ўвогуле... Не разумею, чаму гэта мазоліць вочы, але што зробіш. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:16, 17 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Зніміце, калі ласка, з аховы. Бачу памылку. --Artificial123 (размовы) 11:06, 26 лістапада 2014 (FET)

Зроблена. Цяпер артыкул могуць правіць усе аўтапацверджаныя ўдзельнікі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:02, 26 лістапада 2014 (FET)

Прашу паясніць апошнюю праўку. --Artificial123 (размовы) 10:17, 1 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Дазволім правіць толькі адміністратарам? --JerzyKundrat (размовы) 10:32, 1 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Так. --Artificial123 (размовы) 21:22, 1 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

1924—1927 гг

Афіцыйнага сцяга фактычна не было. Адкуль такая інфармацыя?

Административные деления СССР по данным к 15 мая 1923 года

Административное деление СССР по данным к 1 мая 1924

Административное деление, территория и население Союза ССР по данным на 1 января 1926 года

Саюзная рэспубліка была, але сцяга не было. Сумнявацца. Валко (размовы) 12:39, 26 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Воссозданная в 1920-м году Белорусская республика жила по законодательным актам РСФСР. Никаких новых актов о флаге не принималось (т.е. формально продолжали существовать символы 1919 года).

По сообщению А. Басова

30 декабря 1922 года ССРБ вошла в состав СССР. В конце февраля 1924 года Секретариатом ЦИК ССРБ был объявлен конкурс на лучший проект герба. В июле 1924 года один из проектов (автор - Г. Жмудинский) был обсужден на Президиуме ЦИК БССР, этот проект стал основой белорусского ордена Красного Знамени. 9 декабря 1924 года СНК и ЦИК обсудили, а 10 декабря приняли (протокол №51) проект рисунка флага с гербоподобным изображением: в венке из жёлтых колосьев и дубовой ветки серп и молот, надпись "БССР" на белорусском орнаменте, вверху пятиконечная звезда. Однако опубликовано постановление не было.

Материалы книги А.Н.Басова и И.М.Куркова "Флаги Беларуси вчера и сегодня", Минск, 1994 БССР, 1920-1990 Валко (размовы) 15:34, 1 мая 2020 (+03)[адказаць]

Праекты сцяга і гербы прынятыя небылі. тоесть фармальна працягвалі існаваць сімвалы 1919 года Валко (размовы) 07:38, 2 мая 2020 (+03)[адказаць]