Юзаф Станіслаў Сапега: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14: Радок 14:
| пераемнік =
| пераемнік =
| дата нараджэння = 16.1.1708
| дата нараджэння = 16.1.1708
| месца нараджэння = [[Гданьск]] 
| месца нараджэння =
| дата смерці = 4.12.1754
| дата смерці = 4.12.1754
| месца смерці = [[Вільня]]
| месца смерці =
| род = [[Сапегі]]
| род = [[Сапегі]]
| бацька = [[Аляксандр Павел Сапега]]
| бацька = [[Аляксандр Павел Сапега]]

Версія ад 02:29, 4 мая 2020

Юзаф Станіслаў Сапега
польск.: Józef Julian Stanisław Sapieha

Юзаф Станіслаў Сапега
Герб
Герб «Ліс»
біскуп-каад’ютар віленскі
1 верасня 1737 — 4 снежня 1754
рэферэндар вялікі духоўны літоўскі
8 ліпеня 1737 — 4 снежня 1754
Папярэднік Ежы Казімір Анцута
Пераемнік Ігнацы Якуб Масальскі
тытулярны біскуп
з 12 студзеня 1737
Дыяцэзія Diocaesarea in Isauria[d]

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 16 студзеня 1708(1708-01-16)
Смерць 4 снежня 1754(1754-12-04) (46 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Сапегі
Бацька Аляксандр Павел Сапега
Маці Марыя Крысціна дэ Бецюн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Станіслаў Сапега (польск.: Józef Stanisław Sapieha; 16 студзеня 1708, Гданьск — 4 снежня 1754, Вільня) — дзяржаўны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага[2], біскуп.

Біяграфія

З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Аляксандра Паўла, маршалка вялікага літоўскага, і Марыі Крысціны, дачкі Франсуа Гастона дэ Бецюна, сястрыніча каралевы Марыі Казіміры д’Аркен. Меў братоў Казіміра Лявона і Міхала Антонія, яго хросным бацькам быў Станіслаў Ляшчынскі.

Да 1727 года навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Браневе, пазней у семінарыі Святога Крыжа ў Варшаве. Тагож года атрымаў ніжэйшыя свячэнні. 18 красавіка 1729 года высвечаны на субдыякана і 5 сакавіка 1730 года ўзначаліў жамойцкі архідыяканат. 14 сакавіка 1732 года высвечаны на дыякана, а 8 мая таго ж года — на святара.

Падчас элекцыі 1733 года падтрымаў Станіслава Ляшчынскага і па абдыкацыі (адрачэння) таго ад прастола з'ехаў з ім да Гданьску і Караляўца. Прызначэнне яго камянецкім біскупам у сувязі з абдыкацыяй не было пацверджана Рымам. Дзякуючы падтрымцы канцлера Яна Фрыдэрыка Сапегі быў прыняты Аўгустам III, ад якога атрымаў прызначэнне на віленскае каад’ютарства. Адначасна быў прызначаны тытулярным біскупам Дыяцэзарэі ў Ісаўрыі, кансекраваны 1 верасня 1737 года.

У 1740 годзе разам з братам Міхалам Антоніем дамогся права апекі над пляменнікамі Аляксандрам Міхалам і Міхалам Ксаверам Сапегамі, што прывяло да больш актыўнага ўдзелу біскупа ў палітычных справах. У 1740—1742 гадах браў дзейсны ўдзел у маёмасных спрэчках з Радзівіламі, якія са пераменным поспехам цягнуліся ажно да паўнагоддзя Аляксандра Міхала.

У 1746 годзе выступіў супраць прымусовага адабрання праваслаўнай царквы як рэакцыі на пераследы каталіцтва на захопленай Расіяй Смаленшчыне. Па вялікім пажары ў Вільні ў 1748 годзе стварыў новы план горада, які мусіў перадухіляць падобныя катастрофы ў будучыні. Аднак план быў адхілены магістратам праз вялікія выдаткі на яго здзяйсненне.

Збіраў уласную бібліятэку, перапісваў кнігі, даследаваў і ўпадаркоўваў архівы Сапегаў[2]. У 1753 годзе фундаваў тэлескоп для Віленскай Акадэміі.

Памёр 4 снежня 1754 года. Пахавалі біскупа ў Віленскай кафедры.

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі