Алесь Гародня: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 45: | Радок 45: | ||
Друкавацца пачаў у 1925 годзе ў часопісе «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]». Член «[[Беларуская літаратурна-мастацкая камуна|Літаратурнай камуны]]», пазней «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднанне)|Маладняк]]а». |
Друкавацца пачаў у 1925 годзе ў часопісе «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]». Член «[[Беларуская літаратурна-мастацкая камуна|Літаратурнай камуны]]», пазней «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднанне)|Маладняк]]а». |
||
Стаяў на пазіцыях ваяўнічага |
Стаяў на пазіцыях ваяўнічага сацыялізму, востра крытыкаваў «[[нацдэм]]аў»: [[Адам Бабарэка|А. Бабарэку]], [[Фелікс Купцэвіч|Ф. Купцэвіча]], [[Алесь Дудар|А. Дудара]] і іншых. |
||
=== Творы === |
=== Творы === |
Версія ад 00:59, 5 мая 2020
Алесь Гародня | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Функ |
Псеўданімы | Алесь Гародня, Ф. Гарадзенскі, Ян Дораг, Яндораг, А. Падбярэзкі |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1944 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, крытык, рэдактар |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | 1925 |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Але́сь Гаро́дня, сапраўднае імя Алякса́ндр Эра́ставіч Функ (8 студзеня 1899, Перм, Расійская імперыя — 12 верасня 1944, ГУЛАГ) — празаік, крытык, рэдактар. Вядомы таксама пад псеўданімамі Ф. Гарадзенскі, Ян Дораг, Яндораг, А. Падбярэзкі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і нямецкага памешчыка. Сям’я часта наведвалася на Пружаншчыну, дзе мелі маёнткі дзед (у Здзітаве) і маці (у Семянчы) Аляксандра Функа[1]. Яго бацька, польскі чыноўнік, варожа ставіўся да беларускай мовы, а сам Аляксандр цікавіўся беларускім словам, вывучаў пружанскі фальклор[1].
Кастрычніцкі пераварот сустрэў у Фінляндыі. У 1917 пераехаў у Маскву на вучобу. Далучыўся да мясцовай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады. Працаваў тэхнічным рэдактарам часопіса «Чырвоная Беларусь» (пачатак 1930) разам з Міхасём Чаротам, Валерам Мараковым і мастаком Анатолем Тычынам.
Арыштаваны 3 лістапада 1930 года па адрасе: Менск, зав. Маляўскі, д. 19. Абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызме, 15 чэрвеня 1931 асуджаны да зняволення, этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКУС Карэла-Фінскай ССР (ст. Мядзведжая Гара). Вызвалены ў 1934 годзе.
Паўторна арыштаваны 30 лістапада 1935, сасланы ў Самаркандскую вобласць (Узбекская ССР). 19 снежня 1942 прыгавораны да расстрэлу. Прысуд заменены 10 гадамі пазбаўлення волі. Памёр у зняволенні.
Дзейнасць
Друкавацца пачаў у 1925 годзе ў часопісе «Полымя». Член «Літаратурнай камуны», пазней «Маладняка».
Стаяў на пазіцыях ваяўнічага сацыялізму, востра крытыкаваў «нацдэмаў»: А. Бабарэку, Ф. Купцэвіча, А. Дудара і іншых.
Творы
- «На крэсах»: аповесць (Мн., 1927)
- «Варта на Рэйне»: аповесць (Мн., 1930)
Зноскі
- ↑ а б Канстанцін Карнялюк. Шляхі вядуць у Здзітава і Семянчу… // Раённыя будні. — Пружаны: 24 чэрвеня 1997. — № 50 (7498). — С. 2.
Літаратура
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- ГАРОДНЯ Алесь // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Мікуліч Б. Пра аповесці Гародні // Літ. дадатак да газ. «Савецкая Беларусь». — 28 жніўня 1928.
- Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20-30-я гады). — Мн., 1975.
- Кандыбовіч С. Функ Аляксандр // Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн.: Беларускі гістарычны агляд, 2000.
Спасылкі
- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Пермі
- Памерлі 12 верасня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Самаркандскім вілаеце
- Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Крытыкі Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускія рэдактары
- Члены літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Беларускія немцы
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэпрэсаваныя ва УзССР
- Сасланыя
- Памерлі ў месцах пазбаўлення волі
- Памерлі ва Узбекістане