Нарымонт Гедзімінавіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне, структура
др →‎Літаратура: вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
Радок 42: Радок 42:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|[[Алесь Белы|Белы А.]]|Нарымонт|2|349-350}}
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|том=2|старонкі=349-350|артыкул=Нарымонт|аўтар=[[Алесь Белы|Белы А.]]}}
** Scriptores Rerum Prussicarum. II. Leipzig, 1863. ss. 75, 511.
** Scriptores Rerum Prussicarum. II. Leipzig, 1863. ss. 75, 511.
** Сапунов А. Река Западная Двина. Витебск, 1893. сс. 276—277.
** Сапунов А. Река Западная Двина. Витебск, 1893. сс. 276—277.

Версія ад 11:20, 13 мая 2020

Нарымант
Партрэтная фантазія польскага мастака XVIII ст.
Партрэтная фантазія польскага мастака XVIII ст.
Князь полацкі
1335 — 1345
Папярэднік Воін
Пераемнік Андрэй Альгердавіч
Князь пінскі
 — 1348
Папярэднік Гедзімін
Пераемнік Васіль Нарымонтавіч

Нараджэнне каля 1294
Смерць 2 лютага 1348
Род Гедзімінавічы
Бацька Гедзімін
Маці Еўна
Дзеці Патрыкей Нарымонтавіч[d], Юрый Нарымонтавіч[d], Васіль Нарымонтавіч і Аляксандр Нарымонтавіч[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарымонт-Глеб Гедзімінавіч (Нарымунт, Нарымант; ~1295 — 2 лютага 1348) — князь полацкі (1333/1334—1345).

Другі сын вял.кн. Гедзіміна. Упершыню згадваецца пад 1331 года, калі Гедзімін затрымаў на Валыні наўгародскага архіепіскапа Васіля і адпусціў толькі з умовай абрання Нарымонта князем у Ноўгарадзе.

Прыбыў у Ноўгарад кастрычнікам 1333 года, атрымаў у кармленне Ладагу, Арэшак, Карэлу і палову Капор’я. Каля 1335 паехаў з Ноўгарада, хутчэй за ўсё, каб заняць полацкі сталец пасля смерці князя Воіна. Пакінуў у Ноўгарадзе намеснікам свайго сына Аляксандра.

У 1338 годзе адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам для адбіцця шведскай агрэсіі і нават адклікаў Аляксандра з Арэшка. Намеснікі Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да 1348 года. Каля 1338 года разам з полацкім епіскапам Рыгорам падпісаў дагавор з Рыгай[1]. Ускосна згадваецца як полацкі кароль у дагаворы Смаленска з Рыгай (каля 1340).

Паводле Летапісца вялікіх князёў літоўскіх па Гедзіміне атрымаў Пінскае княства «зо всеми околичностями над Припетю рекою аж до Днепра», якое заставалася і за яго нашчадкамі — Нарымонтавічамі да канца XIV ст. У 1341—1345 гадах быў буйнейшым землеўладальнікам і, відаць, найуплывовейшым князем ВКЛ. Супраць яго і вял.кн. Яўнута выступілі браты Альгерд і Кейстут. Пасля заняцця Альгердам вялікакняскага стальца (1345) Нарымонт уцёк да залатаардынскага хана Джанібека, а Альгерд перадаў Полацкае княства свайму сыну Андрэю. Нарымонт вярнуўся ў ВКЛ каля 1346 года, у 1347 годзе браў удзел у паходзе супраць Тэўтонскага ордэна, загінуў у бітве на рацэ Стрэве (2.2.1348).

Зноскі

  1. Захаваўся толькі дадатак пра вольны гандаль. Дагавор раней памылкова датаваўся 1330 годам.

Літаратура

  • Белы А. Нарымонт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 349-350. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
    • Scriptores Rerum Prussicarum. II. Leipzig, 1863. ss. 75, 511.
    • Сапунов А. Река Западная Двина. Витебск, 1893. сс. 276—277.
    • Puzyna J. Narymunt Giedyminowicz // Miesiecznik Heraldyczny. R. 9, 1930. № 3.
    • Tenże. Potomstwo Narymunta Giedyminowicza // Miesiecznik Heraldyczny. R. 11, 1932. № 10.
    • Новгородская первая летопись. М.-Л., 1950. сс. 345, 349.
    • ПСРЛ. Т. 25. М.-Л., 1949. сс. 170—176; Т. 32. М., 1975. сс. 41, 68, 138. Т. 35. М., 1980. сс. 68, 85, 97 і інш.
    • Полоцкие грамоты XIII—начала XIV вв. Сост. А. Хорошкевич. Вып. 1. М., 1977. сс. 39—41; Вып. 3. М., 1980. сс. 127—132.
    • Krupa K. Książęta litewscy w Nowogrodzie Wielkim do 1430 r. // Kwartalnik historyczny. R. C. 1993. № 1.