Граматычны лік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
FoxBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: bg:Число (морфологична категория) Мяняем: la:Numerus grammaticus, ru:Грамматическое число; касмэтычныя зьмены
др робат Дадаем: wa:Nombe (linwince)
Радок 84: Радок 84:
[[sr:Број (граматика)]]
[[sr:Број (граматика)]]
[[sv:Numerus]]
[[sv:Numerus]]
[[wa:Nombe (linwince)]]
[[zh:数 (语法)]]
[[zh:数 (语法)]]

Версія ад 05:09, 5 лістапада 2009

Шаблон:Вызнчграматыцы) - граматычная катэгорыя, якая выказвае колькасную характарыстыку прадмета.

Падзел на адзіночны і множны лік, магчыма, з'яўляецца перажыткам той аддаленай эпохі, калі лічэнне рэдка ўжывалася на практыцы, і граматычных формаў, што азначалі "адзін" і "шмат", было дастаткова ў большасці практычных выпадкаў.

Шмат якія мовы не маюць граматычнага ліку (у тым ліку сучасная кітайская - першая ў свеце па колькасці носьбітаў). У шматлікіх мовах свету ёсць два лікі - адзіночны і множны. У некаторых мовах ёсць таксама парны лік, траісты лік, чацвярны лік ці паукальны лік (для пазначэння невялікай колькасці аб'ектаў).

Напрыклад, у старажытнарускай мове існаваў парны лік, рэшткі якога прасочваюцца для парных аб'ектаў, такіх як "вушы", "плечы" і да т.п. і пры выкарыстанні некаторых слоў з лічэбнікамі ад 2 да 4: дзве ракі, тры ракі, чатыры ракі, але пяць рэк… і да т. п.

Да моў, якія маюць парны лік, належаць арабская, славенская, ісландская і іншыя, а таксама шматлікія старажытныя мовы: стараславянская, старажытнагрэцкая, гоцкая, санскрыт і іншыя.

Мовы, што не маюць граматычнай катэгорыі ліку, тым не менш валодаюць усімі магчымасцямі для перадачы сэнсу колькасці. Звычайна гэта робіцца даданнем слоў, аналагічных беларускім "адзін", "два", "некалькі", "кожны", "шмат" і гэтак далей. У беларускай мове колькасны сэнс можа перадавацца абодвума метадамі або іх спалучэннем. У некаторых мовах, напрыклад, вугорскай, множны лік не спалучаецца з іншымі спосабамі выказвання колькасці: virág "кветка"; virágok "кветкі"; hat virág "шэсць кветак".

У беларускай мове, нароўні з адзіночным і множным лікамі, ёсць наступныя з'явы лікавага характару:

  • зборны лік назоўнікаў, узгоднены з прыметнікамі ў адзіночным ліку (лісце, звяр'е, баб'ё супраць мн.л. лісты, зверы, бабы);
  • множны лік, які выказвае сукупнасць аб'ёмаў ці тыпаў незлічальнага назоўніка (пяскі, воды).

У беларускай мове множны лік без лічэбнікаў і іншых слоў, якія тлумачаць колькасць, можа мець наступныя значэнні:

  • "кожны": "электроны маюць адмоўны зарад" = "кожны электрон мае адмоўны зарад".
  • "тыповы": "птушкі ўмеюць лётаць" = "тыповая птушка ўмее лётаць".
  • "кожны з вышэйзгаданых": "Да нас зайшлі Іван і Пётр. Госці былі прыемнымі людзьмі".
  • "большасць": "немцы на рэферэндуме прагаласавалі за ліквідацыю паста прэзідэнта".
  • "вялікая група": "прусакі могуць зрабіць жыццё ў хаце невыносным".
  • родавае паняцце: "птушкі - клас хрыбетнікаў" (хоць ніводная птушка класам не з'яўляецца).
  • некаторыя гульні: "даганялкі", "хованкі" і да т.п..
  • некаторыя прадметы: "вілы", "штаны", "нажніцы" і да т.п.
  • прамова манарха: "Мы найвысока загадваем".
  • ветлівы зварот: "Іван Ілліч, Вы да нас завітаеце?"

Наяўнасць розных значэнняў у множнага ліку нярэдка выкарыстоўваецца для наўмыснага ўвядзення ў зман, напрыклад: "лекары лічаць нашы лекі лепшым сродкам ад бессані".

Ёсць розныя метады падання множнага ліку:

  • Паўтор: (у інданэзійскай мове аранг - "чалавек", аранг-аранг - "людзі").
  • Канчаткі, прыстаўкі, суфіксы: ("крот" - "краты").
  • Суплетыўны лік: ("чалавек" - "людзі").
  • Змена агаласоўкі (так званае "ламанае множнае"): (у арабскай мове кітаб - "кніга", кутуб - "кнігі").

Некаторыя аўтары лічаць паданнем множнага ліку таксама злічальныя словы (нумаратывы, класіфікатары), напрыклад, у выразах "сорак галоў быдла", "тры скарыначкі хлеба" слова "галоў", "скарыначкі" з'яўляюцца нумаратывамі. Гэты пункт гледжання не з'яўляецца агульнапрынятым.

Гл. таксама

Крыніцы

  • І. Я. Лепешаў. "Сучасная беларуская мова: спрэчныя пытанні". Гр., 2002

Шаблон:Link FA